1983

Воскресенье, Апрель 21, 2013 | ТЭГІ: архіў , гісторыя

Падрыхтавала Паліна Тупік, студэнтка ECLAB “Сучаснае мастацтва і тэатр” 2018/19. На падставе матэрыялаў часопіса  “Мастацтва”, а таксама іншых крыніц.

— заснаванне Альтэрнатыўнага тэатра Вітаўтаса Грыгалюнаса на базе Палаца чыгуначнікаў. У 1990 годзе тэатр пераехаў у новае памяшканне на вул. Веры Харужай (сёння будынак Прыорбанка). У рэпертуары тэатра: “Кароль памірае” Э. Іянэска, “Камедыя” В. Рудава па творам К. Марашэўскага і Ф. Аляхновіча, “Кат” П. Герквіста, “Ноч” Г. Пінтэра, “Аркестр” Ж. Ануя і інш.

СТУДЗЕНЬ

— На сцэне Рэспубліканскага тэатра юнага гледача імя 50-годдзя камсамола Беларусі ідзе спектакль “Кліч” у пастаноўцы ансамбля пантамімы “Рух”. Рэжысёр-пастаноўшчык — У.Колесаў, мастак-пастаноўшчык — Д.Мохаў, музычнае афармленне — М.Маміна. У спектаклі занятыя: М.Грыцко, А.Казленя, А.Колесава, У.Клімава, С.Кушняроў, В.Разладаў, Л.Нікіценка, А.Піатух, І.Пашкоўскі, Г. Мельнікаў, В.Чаркашына.

ЛЮТЫ

— Прэм’ера спектакля па п’есе А.Паповай “Аб’ява ў вячэрняй газеце” у Рускім драмтэатры БССР імя М.Горкага. Рэж. — М.Пінігін (па некаторым крыніцам прэм’ера адбылася ў 1981 ці 82).

— На сцэне Дзяржаўнага тэатра лялек БССР ідзе драматычная кантата Пабла Неруды “Зорка і смерць Хаакіна Мур’еты”. Пераклад — П.Грушко, рэж. — А.Ляляўскі.

САКАВІК

— Прэм’ера спектакля “Гора ад розуму” паводле А.Грыбаедава ў дзяржаўным тэатры музкамедыі БССР — “аднаго з самых вядомых і скандальных пастановак тэатра” (словы Дзяніса Марціновіча, часопіс “Дзеяслоў” 12/24/2013). Рэжысёр-пастаноўшчык — Р.Вікцюк, рэж. — А.Каменская. Галоўныя ролі: У.Лінкевіч, Р.Харык, В.Пятліцкая, П.Рыдзігер

— На сцене Дзяржаўнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР пастаўлена опера Ж. Афенбаха “Казкі Гофмана”. Пастаноўшчык — Ю.Аляксандраў, музычны кіраўнік і дырыжор — Т.Каламійцава, мастак-пастаноўшчык — М.Кітаеў. Акторы: Ю.Бастрыкаў, Н.Касценка, У.Экнадзіёсаў, Н.Губская, Л.Колас; спевакі — А.Дзічкоўскі і В.Скарабагатаў. У аснове сюжета “Казак Гофмана” ляжаць навелы “Дон Жуан”, “Залаты гаршчок”, “Гісторыя аб страчаным адлюстраванні” і “Саветнік Крэспель”. Па словах аўтара рэцэнзіі, работа атрымалася цікавая і шмат у чым незвычайная для нашага тэатра. Опера “Казкі Гофмана” стала добрым крокам на шляху пераадолення сценічнай статычнасці, бо кожны артыст акрамя таго, што павінен быў добра спяваць, быў яшчэ добрым акторам.

ТРАВЕНЬ

— Самадзейны тэатр пантамімы “Фаэтон” Дома культуры будтрэста № 1 г. Мінска паставіў спектакль паводле дакументальнай аповесці А.Адамовіча, У.Калесніка, Я.Брыля “Я з вогненнай вёскі…” — пад назвай “Успаміны для будучыні”. Рэж. — С.Кудрэўская. “Нішто не павінна забыцца. Наша сіла — у нашай памяці,” — сцвярджаюць удзельнікі спектакля.

ЧЭРВЕНЬ

— Прэм’ера спектакля па п’есе Д.Васермана “А хтосьці выпаў з гнязда…” паводле рамана “Палёт над зязюльчаным гняздом” К.Кэсі ў Магілёўскім абласным драмтэатры. Рэж. — В.Маслюк.

ЛІПЕНЬ

— Прэзідыум Беларускага тэатральнага аб’яднання зацвердзіў вынікі конкурсу на лепшы праблемны артыкул, рэцэнзію , партрэт, апублікаваныя ў 1982 годзе. У жанры праблемнага артыкула адзначаны выступленні доктара мастацтвазнаўства Ю.Чурко, кандыдата мастацтвазнаўства Г.Куляшовай, тэатразнаўца Г.Аляксейчык; лепшыя рэцэнзіі — Б.Бур’ян, М.Каладзінскі, В.Ракіцкі, С.Берасцень; лепшыя творчыя партрэты — Т.Гаробчанка, К.Кузняцова, Ю.Сохар, Л.Брандаброўская, М.Гарэцкая.

ЛІСТАПАД

— Тэатр “Туонг” з В’етнама прыехаў у Мінск са спектаклямі «Сола барабана»,»Каралева Чынг“, “Крэпасць Шон Хау” па сюжэтах в’етнамскай міфалогіі.

Калі вы заўважылі недакладнасць альбо памылку, а таксама ведаеце іншыя факты і падзеі, калі ласка, пішыце нам ziernie.net@gmail.com!

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>