ТАНЯ АРЦІМОВІЧ

Четверг, Апрель 2, 2015 | ТЭГІ:

Тэатральны рэжысёр, крытык.

Вучылася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (спецыялізацыя “Рэжысура драмы”, майстэрня В.М.Раеўскага; “Мастацтвазнаўства/Тэатразнаўства”). У 2007-2008 гг. як акторка і рэжысёрка праходзіла стажыроўку на Эксперыментальнай сцэне пад кіраўніцтвам Анатоля Праўдзіна (Санкт-Пецярбург). У 2012 годзе стажыравалася на фестывалі RMNSC (Кракаў), у 2014-2015 — арт-рэзідэнцыя ў Замку Ўяздоўскім (Варшава) і Акадэміі Solitude (Штутгарт).

Друкавалася ў выданнях: часопіс “Мастацтва”, альманах pARTisan (Беларусь), “Пецярбургскі тэатральны часопіс”, “Сучасная драматургія”, “Экран і сцэна” (Расія), “Czas Kultury” (Польшча), online-часопісы “Новая Эўропа”, партал пра сучаснае беларускае мастацтва ArtAktivist. У 2012 годзе — каардынатарка праекта “Еўрапейскае кафэ: адкрытыя лекцыі пра сучаснае мастацтва”.

Рэдактарка партала pARTisanmag.by.

Рэжысёрка спектакляў “Фро” (2008 / Прыз Міжнароднага фестываля монаспектакляў “Манокль”),  “Пяць партрэтаў жанчынаў Буэндзіа” (2009 / удзельнік фестываля “Узровень мора”, прысвечанага юбілею Цэнтра “Пушкінская 10”, С.-Пецярбург), “Гаспадар кавярні” па тэксту П.Пражко (2013). А таксама рэжысёрка шматлікіх чытак у межах прэзентацый новай беларускай драмы.