2016

Воскресенье, Март 19, 2017 | ТЭГІ: гісторыя , хроніка

СТУДЗЕНЬ

18-21 студзеня — стартуе адукацыйны праект у сферы сучасных тэатральных практык і перформансу “Тэатр + Цела”. Першае мерапрыемства ў рамках праекта — майстар-класы харэографа, педагога Ярэка Цемерака (Чэхія). Куратарка Святлана Уланоўская, каардынатарка Марына Дашук. Skyline Dance Studio, Мінск.

24 студзеня — прэм’ера танцавальнага спектакля “Homo Tegens” у пастаноўцы Вольгі Лабоўкінай (тэатр танца Karakuli, Мінск), створанага ў супрацоўніцтве з Action Dance Company. Навасібірск, Расія.

25-26 студзеня — праект у галіне сучаснага танца і перформанса “Цеплаабмен”, у межах якога адбыліся паказы вядомых і новых работ мінскіх гуртоў contemporary dance. Удзельнікі: Вольга Лабоўкіна (мастацкі кіраўнік тэатра танца Karakuli) — перформанс “Была такая сацыяльная рэклама”, праект Сяргея Паяркова, Ігара Чыпоўскага (незалежныя перформеры) — перформанс “Зерне”, Ірына Шырокая (мастацкі кіраўнік школы танца SkyLine) — танцспектакль “Блізкасць”, Яўген Іваноў (незалежны перформер) — перформанс “Па матывах сябе”, Валерыя Хрыпач (артыстка тэатра танца SKVO’s Dance Company) — перформанс “Мы знаёмыя?” Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, Мінск.

ЛЮТЫ

4 лютага — выніковы паказ лабараторыі па стварэнню кінатанца з Вольгай Лабоўкінай у межах праекта “Цеплаабмен”. Лабараторыя стала першай спробай стварэння відэатанцавальных фільмаў у гісторыі беларускага сучаснага танца. Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, Мінск.

13 лютага — паказ перформанса “Ich habe um Hilfe gerufen. Es kamen Tierschreie zurück”, створанага ў супрацоўніцтве Джорджа Камеруна, Фабіяна Хейнрыха (Германія) і SKVO’s Dance Company (Мінск). Эксперыментальная прастора Frankfurt LAB, Франкфурт-на Майне, Германія.

15-21 лютага — IV Адкрыты форум эксперыментальных пластычных тэатраў “ПлаSтформа Мінск-2016”. У праграме Форума выступілі: Тэатр “InZhest” (Мінск) — “ДК Данс — Рытуал развітання”, Laboratory Figures Oskar Schlemmer (Магілёў) — “I’m OK”, Тэатр танца “Skyline” (Мінск) — “Блізкасць”, Тэатр танца “Адлюстравання” ( Мінск) — “Інтра”, Праект Сяргея Паяркова (Мінск) — “Зерне”, Тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі Дыяны Юрчанка (Віцебск) — “Правінцыя”, “Поры года”, Танцтеатр “Галерэя” (Гродна) — “Было-не было”, Праект “Лабараторная праца № 19.9” (Беларусь-Украіна), Эксперыментальны спектакль студэнтаў БДУКМ» Пасля Да» (пастаноўка Мацея Кузьмінскага, Польшча), Люблінскі тэатр танца (Польшча) — “Райская аблава”, Тэатр танца “Karakuli” (Мінск) — “Vasen-Extasen”, Міхаіл Камінскі (Мінск) — “Імправізацыя без сакрэтаў”, Аўрора Любас (Польшча) — “АКТЫ”, Януш Орлік (Польшча) — “У поле зроку”, Мацей Кузьмінскі (Польшча) — “Пакой 40”, Хігін Дэлімат (Польшча) — “Для якія пражываюць”, Агата Сінярска (Польшча) — “Смерць 24 кадра ў секунду, альбо Зрабі мне як у сапраўдным фільме”, Томаш Выгода і “Праект абраду мары” (Польшча) — “Ніжынскі. Свята сноў”, Кіт Джонсан (Данія) — “Стыгма”. Акрамя спектакляў была прадстаўленая адукацыйнай праграма: лекцыі польскіх спецыялістаў Ганны Круліцы і Ядвігі Маеўскай. 15 лютага адбыўся Міжнародны сімпозіум танца (Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў).

— Адкрыты прыём заявак на I конкурс-фестываль сучаснай беларускай драматургіі “WriteBox”. Куратарка Вікторыя Белякова.

25 лютага на краўдфандынгавый платформе Ulej пачаўся збор сродкаў на пастаноўку па п’есе “Опіум” Віталя Каралёва, рэж. А. Марчанка. Праект “Арт Карпарэйшн”.

САКАВІК

8 сакавіка — тэатр “Крылы халопа” (да 2011 года — Свабодны тэатр) святкуе сваё 15-годдзе. Брэст, прастора КХ.

10 сакавіка — прэм’ерны паказ перформанса “Цялеснае выказванне. Гойя і Пікаса” у межах выставы “Гойя… Пікаса” у Нацыянальным мастацкім музеі (Мінск). Аўтары і танцоўшчыкі — Вольга Лабоўкіна, Ганна Карзюк, Ігар Чыпоўскі.

З ФБ старонкі Вольгі Лабоўкінай і Ганны Карзюк

З ФБ старонкі Вольгі Лабоўкінай і Ганны Карзюк

21- 27 сакавіка — XI Міжнародны моладзевы тэатральны форум “М.@rt.контакт”. У межах форума праходзіць тэатразнаўчая майстэрня Андрэя Масквіна. Магілёўскі драматычны тэатр.

Сакавік-красавік — лабараторыя “Справа звычкі” Валерыі Хрыпач і Ірынікі Басалаевай. Мэта лабараторыі — вывучэнне з дапамогай перфарматыўных практык таго, як звычкі, паўсядзённыя рытуалы і прадметы фарміруюць прастору нашага асабістага і агульнасацыяльнага жыцця. Мінск, студыя сучаснага танца SkyLine.

КРАСАВІК

16 красавіка — “Вечар незвычайнага тэатра” тэатра танца “Квадра”, Гарадскі цэнтр культуры, Гомель.

— Гастрольны тур дакументальнага спектакля “Чарнобыль” тэатра “Крылы Халопа” (Брэст):

19 красавіка- Санкт-Пецярбург, “Площадка Скороход”; 21 красавіка — Масква, ЦТИ “Fabrica”; 25 красавіка — Мінск, Корпус 8; 29 красавіка — Брэст, Прастора КХ, 7 траўня — Калінінград, арт-пляцоўка “Ворота”. Асновай спектакля “Чарнобыль” сталі матэрыялы двух экспедыцый тэатра ў беларускую частку зоны адсялення і Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік, інтэрв’ю ў людзей, якія былі непасрэднымі сведкамі падзей, дакументы, звязаныя з наступствамі аварыі, матэрыялы інтэрнэт- форумаў, прысвечаных будаўніцтву першай АЭС у Беларусі .

— чытка п’есы “Блондзі” Дмітрыя Багаслаўскага, рэж. Дз. Фёдараў. Арганізатар акторская кампанія “Насупраць”, Брэстскі творчы цэнтр “Дом”.

— Нацыянальная тэатральная прэмія Расіі “Залатая маска” у Маскве. Сярод беларусаў узнагароды атрымалі: Аляксей Ляляўскі (Лепшы рэжысёр тэатра лялек, тэатр “Karlsson Haus”, Санкт-Пецярбург), Таццяна Нерсісян (Лепшы мастак тэатра лялек, спектакль “Тоўсты сшытак”, Пермскі тэатр лялек), спектакль “Тоўсты сшытак”, рэж. Аляксандр Янушкевіч (Лепшы спектакль тэатра лялек), Расціслаў Янкоўскі (“За знакавы ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва”).

30 красавіка — прэм’ера спектакля “Цэнтральны” тэатральнай лабараторыі “Fortinbras” пры Беларускім Свабодным тэатры. Рэж. Уладзімір Шчэрбань. Мінск

Фатаграфія Колі Купрыча. З ФБ старонкі тэатра

Фатаграфія Колі Купрыча. З ФБ старонкі тэатра

ТРАВЕНЬ

6-8 траўня — у Верхнім горадзе адбыўся IV Мінскі форум вулічных тэатраў. Гэта міжнародны фестываль вулічнага мастацтва, які праводзіцца ў Мінску штогод з 2013 года. У гэты раз прыехалі госці з Берліна, Вроцлава, Санкт-Пецярбурга, Ціраспаля, Віцебска і Жлобіна.

— прэм’ера п’есы “Гэта ўсё яна” Андрэя Іванова, рэж. Г. Эскудэр. Teatro El Galpón, Монтэвідэа, Уругвай.

— прэм’ера спектакля “Лондан” Максіма Дасько, рэж. Алена Сілуціна, Магілёўскі абласны драматычны тэатр ім. Д. Марцінкевіча, Бабруйск.

4 траўня — “Вечар незвычайнага тэатра” з удзелам тэатра танца “Квадра” (Гомель) і Пілотнага праекта СВОЕВРеменного театра (Масква), Гарадскі цэнтр культуры, Гомель.

Вечар сучаснай харэаграфіі “Анатомія танца” і аднайменная фотавыстава Ганны Майсяюк. Аўтар ідэі, рэжысёр, харэограф вечара — Сяргей Мікель, выхаванец Майстэрні Валянціна Елізар’ева. Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, Мінск.

7-8 траўня — удзел тэатра танца SKVO’s Dance Company ў ХХ Міжнародным фестывалі сучаснай харэаграфіі New Baltic Dance (Вільнюс). У межах фестывалю тэатр паказаў спектаклі “Ідэальнае цела – жывое цела” і “Прадметная размова”.

12 траўня — аб’яўлены пераможцы I конкурса-фестываля сучаснай беларускай драматургіі Writebox. У шорт-ліст увайшлі: “Бзік” Аляксея Макейчыка, “Опіум” Віталя Каралёва, “Кропкі на часовай восі” Дзмітрыя Багаслаўскага, “Пенаты” Івана Крэпастнога, “Сэкс мне не патрэбны” Лёхі Чыканаса, “Онікс” і “Сэканд Хэнд ТДЖ. Канец света” Максіма Дасько. У асобнай намінацыі “Дэбют” вызначана п’еса Мікіты Ільінчыка “врайИлиад”. Пяць п’ес, якія не ўвайшлі ў шорт-ліст, але адзначаныя асобна: “Негалоўныя героі” Аляксандра Бугрова, “Пакой Крысціны” Алёны Іванюшэнка, “Фінляндыя” Святланы Гайдалёнок, “ДА/ТЫ” Сяргея Анцалевіча, “perpetuum mobile” Яна Доў. У склад журы ўваходзілі: Крысціна Смольская, Аляксандр Марчанка, Таццяна Траяновіч, Аляксей Стрэльнікаў, Дзяніс Фёдараў, Алена Мальчэўская, Валянціна Мароз.

16 траўня — Вечар незвычайных спектакляў. Удзельнік — тэатр танца “Галерэя” (Гродна). Паказаныя спектаклі: “Як мы з Надзяй”, “І пра надвор’е”. Ідэя, рэжысура і харэаграфія Аляксандра Цебянькова (мастацкі кіраўнік тэатра танца “Галерэя”). Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, Мінск.

25 траўня — прэм’ера спектакля “Гульня без правілаў і з невядомай мэтай”, на аснове тэкстаў альманаха “Маналог”. Рэж. Аляксандр Марчанка. РТБД, Мінск.

29 і 30 траўня — адкрытая прэм’ера спектакля “Опіўм” Віталя Каралёва, рэж. Аляксандр Марчанка. Адкрытая прастора “Верх”, Мінск. Праект “Арт Карпарэйшн”. На пастаноўку спектакля былі сабраныя сродкі праз краўдфандынгавую платформу “Улей”.

DSC_1119

Са спектакля “Опіўм”

31 траўня — падведзены вынікі VIII Біенале сучаснай драматургіі “Свабодны тэатр”. Усяго было даслана больш за 500 п’ес з 14 краін свету.

Намінацыя “П’еса” (Старшыня журы Алена Грэміна): 1 прыз — “Diprosopus” Людміла Зайцава (Масква, Расія), 2 прыз — “Пернікавы інвалід” Уладзімір Зайцаў (Арэнбург, Расія), 3 прыз — “Сіртакі” Вольга Прусак (Віцебск, Беларусь). “П’еса на грамадска-палітычную тэму” (Старшыня журы Мікалай Халезін): 1 прыз — “Жанчыны і снайпер” Таццяна Кіценка (Кіеў, Украіна), 2 прыз — “Благадаць” Артур Саламонаў (Масква, Расія), 3 прыз — “Кабарэ Асторыя” Міхаіл Хейфец (Іерусалім, Ізраіль). “П’еса малога фармату або эксперыментальны тэкст для тэатра” (Старшыня журы Уладзімір Шчэрбань): 1 прыз — “Онікс” Максім Дасько (Мінск, Беларусь), 2 прыз — “Нявеста” Алена Шабаліна (Масква, Расія), 3 прыз — “Масква Тэатральная” Віталь Каралёў (Бараўляны, Беларусь). “П’еса для дзяцей” (Старшыня журы Уладзіслаў Мазанік): 1 прыз — “Шафа часу або Новыя прыгоды Д’Артаньяна” Юрый Харын (Масква, Расія), 2 прыз — “Як рятували краiну Мережину” Ра Лана  (Кіеў, Украіна), 3 прыз — “Прафесар музыкі” Серафіма Арлова (Омск, Расія). “Інтэрпрэтацыя класічнага твора” (Старшыня журы Павел Руднеў): 1 прыз — “Герман, Франц і Грэгар” Юлія Тупікіна (Анапа, Расія), 2 прыз — “Страхі і спадзяванні” Святлана Тысячая (Бровары, Украіна), 3 прыз — “Паводка” Алена Баранчыкава (Растоў-на-Доне, Расія).

ЧЭРВЕНЬ

— Падведзены вынікі IV Міжнароднага драматургічнага конкурсу “Бадэнвайлер 2016”. Сярод пераможцаў — Андрэй Іваноў (Беларусь) з п’есай “Гэта ўсё яна”.

17-26 чэрвеня — у межах выставачна-дыскусійнага праекта “ECLAB_Інтэракцыя: дзесяць дзён у публічнай прасторы са студэнтамі і выкладчыкамі ECLAB” — паказ арт-перформанса “Лінза № 25”, дакументальнага спектакля “Шэрая вясёлка” (студэнты ECLAB, рэж. Валянціна Мароз, сукіраўніца канцэнтрацыі «Сучаснае мастацтва і тэатр“).чытка студэнтамі ECLAB п’есы Малгажаты Сікорскай “Чамадан” (рэж. Валянціна Мароз). ЦЭХ, Мінск.

23-26 чэрвеня — марафон чытак пьес I конкурса-фестываля сучаснай беларускай драматургіі “Writebox”: “Сэкс мне не патрэбен” Лёхі Чыканаса (рэж. Антон Макуха), “Сэканд хэнд ТЖД. Канец света” Максіма Дасько (рэж. Антаніна Аляшкевіч), “врайИливад” Мікіты Ільінчыка (рэж. Дз. Паршын), “БЗИК” Аляксея Макейчыка (рэж. Сяргей Анцалевіч), “Опіўм” Віталя Каралёва (рэж. Аляксандр Марчанка), “Кропкі на чаосвай восі” Дзмітрыя Багаслаўскага (рэж. Дзмітры Цішко), “Пенаты” Івана Крэрастнога (рэж. Наталля Леванава), “Онікс” Максіма Дасько (рэж. Таццяна Ларына).

ЖНІВЕНЬ

29 чэрвеня-7 жніўня — лабараторыя з Вольгай Лабоўкінай “Кінатанец” (Львоў, Украіна)

23 жніўня — прэм’ера спектакля “Burning Doors” Беларускага Свабоднага тэатра. Рэж. Мікалай Халезін. Лондан.

На фота: Марыя Алёхіна. Фатаграфія Alex Brenner. З ФБ старонкі тэатра

На фота: Марыя Алёхіна. Фатаграфія Alex Brenner. З ФБ старонкі тэатра

ВЕРАСЕНЬ

28 верасня — праграмай “Belarus Open” стартуе VI Міжнародны форум тэатральнага мастацтва “ТЕАРТ”. У праграме: незалежны тэатральна-музычны праект “З жыцця казурак” (рэж. Святлана Бень і Дзмітрый Багаслаўскі на музыку Валерыя Воранава). “На дне” М. Горкага (рэж. І. Казакоў, Магілёўскі абласны тэатр лялек), “Крэйцарава саната” Л. Талстога (рэж. Саўлюс Варнас, Магілёўскі абласны драматычны тэатр), беларуска-польская пастаноўка Паўла Пасіні па матывах паэмы Адама Міцкевіча “Дзяды” Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы, “Саша, вынесі смецце” Н. Варажбіт (рэж. Дзмітрый Багаслаўскі, Моладзевы тэатр), “Опіум” В. Каралёва (рэж. Аляксандр Марчанка), Вечар беларускага перформанса ад каманды эксперыментатараў penAtra©цыя VII (С. Ждановіч, К. Мужаў, П. Вайніцкі, І. Сін), танцавальны перформанс “Прадметная размова” Вольгі Скварцовай, мультымедыйны праект “Беларусь 4:33. горад сонца кропка нуль” Тані Арцімовіч і Антона Сарокіна, “Птушкі” Арыстафана (рэж. Аляксей Ляляўскі, Беларускі дзяржаўны тэатр лялек), “Візіт старой дамы” Дзюрэнмата (рэж. А. Жугжда, Гродзенскі абласны тэатр лялек), Фро (рэж. Р. Кудашоў, Брэсцкі тэатр лялек).

КАСТРЫЧНІК

— “Школа ТЕАРТ” у межах VI Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва “ТЕАРТ”. Арганізатары: Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў “АРТ Карпарэйшн” і білетны аператар Bycard.by. Запрошаныя лектары: Людміла Грамыка, Алена Мальчэўская, Таня Арцімовіч, Дзмітры Рэнанскі. ЦБД, Мінск.

КАСТРЫЧНІК

— стартуе Міжнародная праграма Форума “ТЕАРТ”. У афішу ўвайшло 22 спектаклі з Беларусі, Венгрыі, Германіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Славеніі, Францыі, Швейцарыі: Оскара Каршуноваса пакажа ў Беларусі “Апошняя стужку Крэппа” (рэж. О. Каршуновас), “Час сэканд хэнд” Святланы Алексіевіч (рэж. У. Пятровіч), “Мера за меру” Шэкспіра (рэж. Д. Данэлан), “Кінг сайз” (рэж. К. Марталер), “Дэменцыя” (рэж. К. Мудруцо), “Місія. Успаміны пра адну рэвалюцыю” Хайнэра Мюлера, “Горад. Жаніцьба. Гогаль” (рэж. Ю. Бутусаў).

7 кастрычніка — прэм’ера спектакля “Гэта ўсё яна” Андрэя Іванова. Рэж. Моніка Добравлянска. Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, Мінск.

19 кастрычніка — прэм’ера спектакля “Tomorrow I Was Always a Lion” Беларускага Свабоднага тэатра. Рэж. Уладзімір Шчэрбань. Лондан

21 кастрычніка — канцэрт, прымеркаваны да 20-годдзя студыі сучаснага танца “Паралелі” Анастасіі Махавай, аднаго са старэйшых калектываў contemporary dance ў Беларусі. Канцэртная зала “Віцебск”.

28-31 кастрычніка — прэм’ера спектакля “Камера, якую дала мне маці” па прозу Сюзанны Кейсэн. Рэж. Дарыюш Язерскі (Польшча). Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў.

28-30 кастрычніка — прэзентацыя Міжнароднага конкурсу драматургіі “Бадэнвайлер”. Чыткі п’ес: “Думмерхен” Галы Узрутавай (Расія), рэж. Алена Плютава, “Арчы і Кэт” Дзімітрыя Учанеішвілі (Грузія), рэж. Антон Макуха, “Муки здравомыслящих” Сяргея Руббэ (Германія), рэж. Сяргей Анцалевіч, “Гаспадар” Аляксея Шчэрбака (Латвія), рэж. Дзяніс Паршын, “Крыжовы паход дзяцей” Андрэя Іванова (Беларусь), рэж. Ю. Дзівакоў. ЦБД, Мінск.

ЛІСТАПАД

30 кастрычніка-4 лістапада — удзел тэатра танца Karakuli і Праекта Сяргея Паяркова і Ігара Чыпоўскага ў Тыдні сучаснага танца ў Самары, падчас якога былі паказаныя фрагменты спектакляў Вольгі Лабоўкінай і спектакль “Зерне” Сяргея Паяркова.

5-9 лістапада — у Кіеве ў межах фестывалю “Тиждень актуальної п’єси” ўкраінскія рэжысёры прачыталі тры п’есы беларускіх драматургаў з шорт-ліста “WriteBox”: Віталя Каралёва “Опіум” (рэж. Аляксей Дарычэўскі), Дзмітрыя Багаслаўскага “Кропкі на часовай восі” (рэж. Стас Жырко), Івана Крэрастнога “Пенаты” (рэж. Давід Петрасян). Таксама адбылася скайп-лекцыя Тані Арцімовіч пра беларускую новую драму. Сумесна з Конкурсам сучаснай беларускай драматургіі “WriteBox”.

kiev

Падчас скайп-размовы з Віталем Каралёвым. Фота з ФБ старонкі фестываля

10 лістапада — прэзентацыя новага тэатральнага зала Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.

11 лістапада — паказ перформанса “Adoption / Была такая сацыяльная рэклама” Вольгі Лабоўкінай падчас ХХ Міжнародных сустрэч тэатраў танца (Люблін, Польшча)

13 лістапада — afterlab-перформанс па выніках лабараторыі Ірынікі Басалаевай і Валерыі Хрыпач. Палац мастацтваў, Мінск.

17 лістапада — прэм’ера спектакля “Onyx” тэатральнай лабараторыі “Fortinbras” пры Беларускім Свабодным тэатры. Рэж. Юля Шаўчук (рэжысёрскі дэбют). Мінск

17 лістапада — цырымонія закрыцця VIII Міжнароднага Біенале сучаснай драматургіі “Свабодны тэатр”. Узнагароджанне пераможцаў адбылося ў Лондане і Мінску. Уладальніцай прыза Тома Стопарда “Яркі дэбют” стала Вольга Прусак “Тое ж самае”.

Падчас узнагароды ў Лондане

Падчас узнагароды ў Лондане. З ФБ старонкі тэатра

16-23 лістапада — Тыдзень сучаснай белурскай драматургіі ў РТБД. У праграме 8 пастановак па п’есах беларускіх драматургаў XXI стагоддзя:  “Гэта ўсё яна” А. Іванова (рэж. Моніка Дабраўлянска), “Ціхі шэпат сыходзячых крокаў” Дз. Багаслаўскага (рэж. Аляксандр Гарцуеў), “Ліфт” Ю. Чарняўскай (рэж. К. Аверкава), “Любоў людзей” Дз. Багаслаўскага (рэж. Аляксандр Гарцуеў), “Дажыць да прэм’еры” М. Рудкоўскага (рэж. П. Харланчук), “А если завтра нет…” (рэж. Аляксандр Гарцуеў), Дз. Багаслаўскага, “Белы анёл з чорнымі крыламі” Дз. Балыка (рэж. Валеры Анісенка), “Мабыць?” (рэж. Аляксандр Марчанка). Акрамя спектакляў у тэатры адбыліся асветніцкія сустрэчы з доктарам філалагічных навук, прафесарам БДУ С.Я. Ганчаровай-Грабоўскай, а таксама з аўтарамі п’ес.

22-27 лістапада — ХХІХ Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску (IFMC). У міжнародным конкурсе ў межах фестывалю прынялі ўдзел 32 калектывы з Беларусі, Кітаю, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Украіны, Эстоніі, Швецыі. Сярод беларускіх удзельнікаў: Тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі Дзіяны Юрчанка (Віцебск), харэаграфічны ансамбль “Алеся” (Магілёў), сумесны праект кафедры харэаграфіі БДУКІ і Мацея Кузьмінскага (Мінск/Варшава), праект Ксеніі Андросавай, тэатр танца “Адлюстраванні”, гурт сучаснага танца Reroll, тэатр танца SKVO’s Dance Company, тэатр танца “Альтана” (Мінск). Лаўрэаты IFMC-2016: Гран-пры — “Мае мерыдыяны”, харэагр. і паст. Чжан Цяна (Цэнтральны ансамбль песні і танца арміі КНР, Пекін); І прэмія — “After Before”, харэагр. і паст. Мацея Кузьмінскага (Варшава) у супрацоўніцтве з кафедрай харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (Мінск); ІІ прэмія — “Чатыры вобразы граху”, харэагр. і паст. Таццяна Чакавая, “Табіле мадэрн балет” (Кіеў); ІІ прэмія — “Second Floor”, харэагр. і паст. Кацярына і Анатоль Вадзянскія, Праект Кацярыны і Анатоля Вадзянскіх (Кіеў); ІІІ прэмія — “Memorize = Memories”, харэагр. і паст. Хелін Джурман, HELIN JÜRMANN DANCE PROJECT (Талін). Уладальнікі спецпрэмій і дыпломаў: спецпрэмія генеральнага партнёра фестывалю кампаніі Belwest “За няўхільны творчы рост” — Тэатр-студыя сучасная харэаграфіі пад кіраўніцтвам Ірыны Афонінай і Ігара Шэгая (Масква); дыплом “Прызнанне калег” — “Соль” Анастасіі Харчанка, Праект Анастасіі Харчанка і Пятра Наку (Кіеў); спецпрэмія “За годнае ўвасабленне тэмы чалавека і віртуальнай рэальнасці” — “Error” Дзяніса Чарнышова, Праект Дзяніса Чарнышова (Чэлябінск); спецпрэмія “За рэжысуру і харэаграфію спектакля” — “Five” Вольгі Гарабчук, тэатр танца “нОга” (Омск); спецпрэмія “За навізну і творчую фантазію” — Тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі Дзіяны Юрчанка (Віцебск).

Print
— у выдавецтве “ЛогвінаЎ” выйшаў беларускі пераклад кнігі Андрэй Масквіна “Беларускі тэатр 1920-30-х: адабраная памяць”. Кніга прысвечаная станаўленню беларускага прафесійнага тэатра ў 1920-я гады, а таксама паказвае працэс рэпрэсій у 1930-я, ахвярамі якіх стала вялікая колькасць дзеячоў беларускага тэатра. Прэзентацыі адбыліся ў Мінску, Віцебску, Магілёве і Гомелі.

На вокладцы: Сяргей Ждановіч, Вечар беларускага перформанса ад каманды эксперыментатараў penAtra©цыя VII. Фатаграфія Ігара Чышчэні, teart.by

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>