АКСАНА ГАЙКО

Четверг, Апрель 2, 2015 | ТЭГІ:

Акторка, рэжысёрка, менеджарка.

Заснавальніца і рэжысёр незалежнага тэатра “Крылы Халопа”, Брэст (з 2001 па 2011 гг. — “Свабодны тэатр”). Навучалася ў тэатрах Nukleo, Akademia Ruchu, Biuro Podróży, Odin Teatret, у Рычарда Шэхнера, Марыі Норы з Living Theatre.

Перадумовай узнікнення тэатра “Крылы Халопа” быў крытычны погляд на навакольную рэчаіснасць, рэакцыя на палітычную сітуацыю і жаданне аб’яднаць мастацтва і актывізм. Сваёй галоўнай мэтай тэатр ставіць стварэнне платформы для мастацкай дзейнасці людзей, якія выступаюць супраць чалавечай раз’яднанасці, прыгнёту і гвалту, для пераадолення сітуацыі вымушанага маўчання, пасіўнасці і дэпрэсіі грамадства. Падрабязней тут.