МАРЫНА РАМАНОЎСКАЯ

Пятница, Сентябрь 18, 2015 | ТЭГІ:

Прадзюсар, рэжысёр, сцэнарыст, аўтар ідэі, арганізатар і арт-дырэктар Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі ў Віцебску (IFMC), намеснік генеральнага дырэктара Цэнтра культуры “Віцебск” па спецпраектах.

Нарадзілася ў 1959 г. у Віцебску. Скончыла Ленінградскі інстытут культуры імя Н. Крупскай (1986).

Шырока вядомая ў Беларусі і замежжы як аўтар ідэі, арганізатар і арт-дырэктар Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі ў Віцебску (IFMC) — першага форуму сучаснага танца на постсавецкай прасторы. Першы фестываль прайшоў як Маладзёжны агляд брэйк-данса (1987), з 1990 г. — Усесаюзны фестываль эстраднага і папулярнага танца “Белая сабака”, з 1992 г. — International Festival of Modern Choreography. На IFMC упершыню заявілі пра сябе, атрымалі падтрымку и прызнанне знакавыя асобы — тыя, хто аказаў уплыў на развіццё ўсёй постсавецкай харэаграфіі, вызначыў яе асноўныя кірункі: Яўген Панфілаў (“Балет Яўгена Панфілава”, Перм), Таццяна Баганава (“Правінцыйныя танцы”, Екацерынбург), Вольга Пона (Чалябінскі тэатр сучаснага танца), Аляксандр Пепеляеў (“Кінетычны тэатр”, Масква), Сяргей Смірноў (“Эксцэнтрык-балет”, Екацерынбург) і інш. Аднак галоўная дзейнасць IFMC накіравана на падтрымку беларускіх харэографаў і папулярызацыю айчыннага contemporary dance. Цэнтральная падзея фестывалю — Міжнародны конкурс сучаснай харэаграфіі, які праводзіцца з 1993 г. З мэтай падтрымкі айчыннага пластычнага эксперыментальнага руху з 2000 г. рэгулярна праводзіцца Беларускі (нацыянальны) конкурс сучаснай харэаграфіі.

Акрамя таго, Марына Раманоўская з’яўляецца аўтарам ідэі і арганізатарам шэрагу іншых буйных творчых праектаў: конкурс-выстава візуальных мастацтваў студэнтаў мастацкіх спецыяльнасцяў Вышэйшых навучальных устаноў “Арт-сессія” (праводзіцца з 1992 г.), фестываль аўтарскай песні “Віцебскі лістапад”, стаўшыя гісторыяй культурнага жыцця Вицебска фестываль гітарнай музыкі “Менестрэль” і адкрыты конкурс мадэльераў-дызайнераў “Белая амфара” (1995-2007). Рэжысёр-пастаноўшчык шматлікіх канцэртных праграм у Віцебску і Мінску.

Працавала ў складзе журы Нацыянальнай тэатральнай прэміі Расіі “Залатая маска-2006”. З’яўляецца лаўрэатам прэміі імя С. Дзягілева за лепшы прадзюсарскі праект у сферы мастацтва і культуры — IFMC (2007), прыза журнала “Балет” (Масква) — “Душа танца” ў намінацыі “За прапаганду айчыннай харэаграфіі за мяжой” (2013), прэміі імя Я. Панфілава “За развіццё беларускай сучаснай харэаграфіі” (2008), узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2014).

Фота: Антон Сцепанішчэў

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>