Выйшаў беларускі пераклад кнігі Андрэя Масквіна “Беларускі тэатр 1920-30-х: адабраная памяць”

Четверг, Ноябрь 24, 2016 | ТЭГІ: архіў , гісторыя

У выдавецтве “ЛогвінаЎ” выйшаў беларускі пераклад кнігі Андрэй Масквіна “Беларускі тэатр 1920-30-х: адабраная памяць”.

Кніга прысвечаная станаўленню беларускага прафесійнага тэатра ў 1920-я гады, а таксама паказвае працэс рэпрэсій у 1930-я, ахвярамі якіх стала вялікая колькасць дзеячоў беларускага тэатра.

Таня Арцімовіч, рэдактарка кнігі:

“Кніга Андрэя Масквіна ‘Адабраная памяць. Беларускі тэатр 1920-30-х’ для нашага кантэксту ўнікальная. Гэта першае выданне, у якім не проста здзейсненая спроба рэканструкцыі беларускага тэатра перыяду ягонага прафесійнага станаўлення. У кнізе ўпершыню паўстае шмат імёнаў і падзей, якія ў савецкі перыяд былі выкрасленыя з нашай культурнай памяці. Крок па кроку рэканструюючы падзеі той пары, аўтар звяртаецца да крыніцаў, доўгія часы недаступных для даследчыкаў, такім чынам вяртаючы беларускаму тэатру ягоную памяць і гісторыю.

Гэта той тэатр — па-сапраўднаму сучасны, авангардны і жывы, — які мог бы адбыцца, але трапіў пад нож рэпрэсіўнай машыны, маштаб дзейнасці якой для нашай культуры стаўся катастрафічным. Але памяць магчыма адрадзіць.

Дзякуючы кнізе мы можам успомніць і вярнуць у гісторыю імёны людзей, чыімі намаганнямі фармавалася нашая культурная ідэнтычнасць, і з упэўненасцю сказаць: гэтыя высілкі не былі дарэмнымі”.

Print

Пераклад Марыі Пушкінай і Алены Пятровіч, рэдактаркі Таня Арцімовіч і Алена Мальчэўская, карэктура Ліда Наліўка, дызайн Кацярына Пікерэня, вёрстка Мак Разанаў.

Напрыканцы снежня адбудуцца прэзентацыі кнігі ў Мінску і Віцебску. Сачыце за анонсамі!

Набыць кнігу можна ў кнігарні “ЛогвінаЎ” (пр. Незалежнасці 37а), а таксама ў іншых кнігарнях Мінска.

Выданне рэалізаванае ў межах адукацыйнага праекта Платформы перфарматыўных практык “зЕрне”

На вокладцы: трупа БДТ-1, з архіва аўтара.

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>