ЛАРЫСА СІМАКОВІЧ

Суббота, Август 15, 2015 | ТЭГІ:

Кампазітарка, спявачка, харэограф, танцоўшчыца, рэжысёр, педагог, літаратарка, заснавальніца фальклор-тэатра “Госьціца”.

Нарадзілася 9 лютага 1957 г. у г. Баранавічы. У 1980 г. скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па спецыяльнасці “Харавое дырыжыраванне” (клас прафесара В. Роўды), у 1992 г. – па спецыяльнасці “Кампазіцыя” (клас прафесара Дз. Смольскага). Музычная творчасць Л. Сімаковіч ахоплівае розныя жанры: творы для сімфанічнага аркестра, вакальныя і вакальна-інструментальныя сачыненні, музыка да кінафільмаў і драматычных спектакляў, сцэнічная музыка.

У 1986 г. на базе Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыякампаніі Беларусі стварыла фальклор-тэатр “Госьціца”, які праіснаваў да 2004 г. Як харэограф, з’яўляецца стваральніцай першых фольк-мадэрн балетаў у гісторыі беларусскай харэаграфіі, сярод якіх: “Інтуіцыя міту” (1994) – музыка і харэаграфія Л. Сімаковіч, “Эўтаназія. Апошні рытуал” (1996) – музыка і харэаграфія Л. Сімаковіч, “Национальный интерес” (1997) – музыка і харэаграфія Л. Сімаковіч, “Калінаў мост” (2000) – музыка і харэаграфія Л. Сімаковіч, “Жах” (1999) – музыка і харэаграфія Л. Сімаковіч, “Нябога” (2001) – музыка і харэаграфія Л. Сімаковіч, “Прынамсі” (2002) – музыка і харэаграфія Л. Сімаковіч, “Дух Зямлі” (2003) – музыка і харэаграфія Л. Сімаковіч, “Русалчын панядзелак” (2004) – музыка і харэаграфія Л. Сімаковіч, “Зацірка” (2007) – музыка і харэаграфія Л. Сімаковіч

Аўтар харэаграфічных мініяцюр: “Пасіёны па Іяану” (музыка І. Баха, харэаграфія Л. Сімаковіч), “Яблычны Спас” (музыка і харэаграфія Л. Сімаковіч), “Незваротнае” (музыка і харэаграфія Л. Сімаковіч), “Маўчаць па-беларуску” (музыка і харэаграфія Л. Сімаковіч), “Шляхам у вечнасць” (музыка і харэаграфія Л. Сімаковіч) і інш.

Сааўтар шэрагу музычных відэафільмаў Белвідэацэнтру (1989–2000-я гг.): “Летніца”(аўтар сцэнара Л. Сімаковіч, рэжысёр У. Ісат), “Імгненне” (аўтар сцэнара, харэограф Л. Сімаковіч, рэжысёр Т. Кіракозава), “Нябога” (кампазітар, харэограф Л. Сімаковіч, рэжысёр Л. Кабернік), “Някраса” (кампазітар, харэограф Л. Сімаковіч, рэжысёры М. Мілаванаў, А. Шульга), “Сялянскаму роду няма пераводу” (аўтар сцэнара Л. Сімаковіч, рэжысёр В. Шавялевіч) “Там, дзе Няміга” (аўтар сцэнара, кампазітар Л. Сімаковіч, рэжысёр А. Шульга) і інш.

На сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі ўвасобіла шэраг буйных музычна-тэатральных спектакляў: S-музыка” – сучасныя сцэны паводле паэмы Я. Коласа “Сымон-музыка” (музыка, харэаграфія, рэжысура Л. Сімаковіч, 2006), “Свадзебка” І. Стравінскага (харэаграфія, рэжысура Л. Сімаковіч, 2008); “Дзень Максіма Багдановіча” – сучасная містэрыя (музыка, харэаграфія, рэжысура Л. Сімаковіч, 2009), “Апокрыф” – мюзікл-прытча паводле М. Багдановіча (музыка, рэжысура Л. Сімаковіч, 2011), “Люцыян Таполя” – rondo-опера Л. Сімаковіч паводле паэмы М. Танка (2012), “Вандроўнік” – спектакль-гімн да 70-годдзя М. Раманюка (харэаграфія, рэжысура Л. Сімаковіч, 2013) і інш.

Аўтар музыкі і харэаграфіі ў драматычных спектаклях: «Сны аб Беларусі» (рэжысёр-пастаноўшчык У. Савіцкі, НАДТ імя Я. Купалы, 2007), «Каласы пад сярпом тваім» (рэжысёр-пастаноўшчык В. Анісенка, РТБД, 2008).

Звяртанне да фальклору – вызначальная адметнасць творчай дзейнасці Л. Сімаковіч у незалежнасці ад жанрава-відавай спецыфікі твораў. Аднак Л. Сімаковіч не ставіць перед сабой мэту перадачы фальклору ў этнаграфічна дакладных, набліжаных да яго рэальнага бытаваня формах, а інтэрпрэтуе фальклорныя матывы з пункту гледжання індывідуальна-аўтарскага, сучаснага мыслення.

Творчасці Л. Сімаковіч прысвечаны дакументальны фільм “Саматра” Ларысы Кабернік.

Фота: Арцём Канцавы

 

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>