ВАЛЯНЦІНА МАРОЗ

Понедельник, Март 23, 2015 | ТЭГІ:

Рэжысёр, тэатральны педагог.

Скончыла рэжысёрскую магістратуру Школы-студыі МХАТ і Цэнтра імя Ус. Меерхольда ў Маскве (маст. кір. В. Фокін). Прымала ўдзел у чытцы п’ес маладой расійскай драматургіі ў рамках фестывалю “Прэм’ера” ў Маскве, фестывалю “КласАкт”, які ладзіцца пры падтрымцы Брытанскага Савета ў Маскве. Правяла шэраг майстар-класаў па біямеханіцы Меерхольда ў розных тэатральных навучальных установах і на тэатральных фэстах, у тым ліку ў Магілёве на фестывалі “M.@rt.кантакт” (2007).

Рэжысёр чыткі па п’есе А. Ісаевай “Пра маю маму і мяне” на адкрыцці Цэнтра беларускай драматургіі (Менск), “Пясочніца” М. Вальчака ў рамках прэзентацыі зборніка “Сучасная польская i беларуская драматургiя” ў РТБД. Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля “Паніка” па п’есе сучаснага фінскага аўтара М. Мюлюахо (2010). У розныя часы выкладала акторскае майстэрства ў БДУКіМ і БАМ (на курсе оперных спеваў) і ў тэатральным ліцэі.