ДЗЯНІС МАРЦІНОВІЧ

Вторник, Сентябрь 8, 2015 | ТЭГІ:

Гісторык, крытык, журналіст.

Нарадзіўся 8 жніўня 1986 г. у Мінску. Вучыўся ў Нацыянальным гуманітарным ліцэі імя Я. Коласа. Скончыў Ліцэй БДУ (2004). Як пераможца рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі быў залічаны без экзаменаў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 2009 г. У 2010 г. закончыў магістратуру, а ў 2013-м — аспірантуру БДУ па спецыялізацыі “Усеагульная гісторыя”. У 2015 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Становление советской высшей школы (1917 — середина 1930-х гг.)”.

У 2010–2013 гг. з’яўляўся аглядальнікам газеты “Літаратура і мастацтва”. Супрацоўнічае з шэрагам айчынных СМІ.

Аўтар кніг “„Донжуанскі спіс„ Караткевіча“ (Мінск, 2012) і „Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча“ (Мінск, 2014). За апошнюю адзначаны І-й Нацыянальнай літаратурнай прэміяй (у намінацыі „Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства“, 2015).

Як тэатральны крытык друкаваўся ў часопісах „Дзеяслоў“, „Маладосць“, „Мастацтва“, „Нёман“, газетах „Культура“, „Літаратура і мастацтва“, „Народная газета“, „Настаўніцкая газета“, „Новы час“, на сайтах 90s.by і budzma.by.

Шэраг публікацый даступны на асабістым сайце.

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>