На мультылэйбле “Пяршак” 34mag.net выходзіць зборнік новай драмы з Беларусі.“Мёртвый сезон” – гэта дзевяць драматургічных тэкстаў ад васьмі сучасных аўтараў. Назавем іх імёны: Павал Пражко, Канстанцін Сцешык, Дзмітрый Багаслаўскі, Павал Расолька, Яро, Юлія Шаўчук, Таня Арцімовіч і Рыма Ушкевіч.
“Мёртвый сезон” — магчыма, адна з самых важных кніг, якія выходзілі ў Беларусі за апошні час. Дзякуючы змешчаным у зборніку тэкстам можна атрымаць даволі дакладнае ўяўленне не толькі пра стан нашай “новай драмы”, але і пра тое, як і з кім побач мы жылі апошнім часам і да чаго гэта прывяло.
Гэта тое, у чым беларуская новая драма дае фору, напрыклад, айчыннай мастацкай прозе. Тэкст за тэкстам, вопыт за вопытам, новая плынь беларускіх драматургаў з археалагічнай акуратнасцю раскопвае нашу рэальнасць, нічога не пакідаючы незаўважаным.
Гэта асаблівы ўзровень зроку і таленту — разгледзець у “звычайным” сімвалы і знакі, счытваючы якія ты адчуваеш імгненную рэакцыю пазнавання. Да таго ж, “Мёртвый сезон” — гэта яшчэ і цікавае чытво.
Рэдакцыя пакідае за чытачом зборніка права яго “не адужаць”, але настойліва раіць зрабіць гэтую спробу. Пампуй і чытай ТУТ.
Пра новую драму чытайце — “Гвалтам на гвалт, або Мастацтва з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй”.