11 лістапада — дыскусія “Альтэрнатыўны тэатральны рух у Беларусі: што і для чаго?”

Пятница, Ноябрь 1, 2013 | ТЭГІ: дыскусія

11 лістапада, панядзелак, 16-00
“ЦЭХ” (былое МЕ100, пр. Незалежнасці, 58, к.6, праход праз вул. П.Броўкі, дальні пад’езд, 2 паверх)

Платформа перфарматыўных практык “зЕрне” суместна з 34mag.net

запрашае на дыскусію “Альтэрнатыўны тэатральны рух у Беларусі: што і для чаго?”

Сёння ў Беларусі існуе некалькі прыватных тэатральных ініцыятываў (Пластычны тэатр “ІнЖэст”, “КарнягТэатр”, аматарскі рух “Дзверы” і інш), якія часта ёсць абсалютна розныя па форме, мэтам, мове, але яднае іх тое, што ўсе яны абазначаюць сябе альтэрнатывай, у першую чаргу, рэпертуарнаму беларускаму тэатру. Нягледзячы на адсутнасць спрыяльных умоваў для такіх ініцыятыў (гэта і праблемы з пляцоўкамі, складаная бюракратычная працэдура арганізацыі пракату спектакляў, неразвітыя каналы прасоўвання і інш), гэтыя праекты працягваюць існаваць і нават ўласнымі сіламі арганізоўваць фестывалі і форумы, напрыклад, Форум пластычных і танц-тэатраў “ПлаSтформа”, фестываль аматарскіх тэатраў “Дзверы” і інш.

Што мы сёння маем на ўвазе пад “быць альтэрнатыўным тэатральным праектам”? Гэта свядомы выбар ці вымушанасць? Як сёння магчыма ўзнікненне такіх праектаў і іх выжыванне? Ці магчыма і ці неабходна стварэнне адзінай платформы для такіх ініцыятыў?

На гэтыя і іншыя пытанне адкажуць запрошаныя госці:

Віка Белякова (Цэнтр беларускай драматургіі), Уладзімір Галак (кіраўнік руху “Дзверы”), Вячаслаў Іназемцаў (рэжысёр, кіраўнік тэатра “ІнЖэст”), Валянціна Мароз (выкладчыца, рэжысёрка), Кацярына Саладуха (мэнэджэрка фестывалю “Тэатральны куфар”), Андрэй Саўчанка (рэжысёр, выкладчык). Таксама выступіць Інга Ліндарэнка (куратарка праекту “Мёртвы сезон. Новая драма з Беларусі”, мэнэджэрка 34mag.net).

Мадэратар Таццяна Арцімовіч.

Пасля дыскусіі ў 19-00 адбудзецца прэзентацыя зборніка “Мёртвы сезон. Новая драма з Беларусі” мультылэйбла “Пяршак”, 34mag.net.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя!

На вокладцы фрагмент тэксту П.Пражко “Я свабодны”.

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>