ЗАБАРАНІЦЬ НЕМАГЧЫМА(Е): інтэрактыўны праект ECLAB

Вторник, Май 30, 2017 | ТЭГІ: адукацыя , выстава , доктэатр , дыскусія , лекцыя

9-18 чэрвеня 2017 г.
Культ. цэнтр “Корпус”, пр-т Машэрава, 9

Найважнейшымі складнікамі забеспячэння правоў чалавека з’яўляюцца не толькі дзейнасць дзяржаў і міжнароднае супрацоўніцтва, але і сацыяльныя змены. У дэмакратычных краінах яны прывялі да з’яўлення новых сацыяльных практык і інстытутаў. Аднак і дыскрымінацыя, і стэрэатыпы працягваюць існаваць ва ўсіх краінах свету, прычым у абвостраным глабалізацыяй выглядзе. Гэты факт гаворыць аб неабходнасці новага погляду на сацыяльны ўклад у цэлым, патрабуючы трансфармацый на аснове разумення і практыкі інклюзіі.

У сувязі з гэтым у межах другога інтэрактыўнага праекта ECLAB “Забараніць немагчыма(е)” нам хацелася б сфакусаваць увагу на праблеме сацыяльнага ўключэння.

З аднаго боку, мы прапануем пагаварыць пра тое, што вызначаецца ў Беларусі як палітычна, сацыяльна і культурна непрымальнае і якім чынам яно на гэтай падставе выключаецца і забараняецца. З іншага боку, сумесна з глядачкамі і гледачамі мы хочам знайсці тыя стратэгіі і сродкі, якія б дазволілі адказаць на забароны з дапамогай практык уключэння.

Мы выносім на абмеркаванне наступныя пытанні: якія групы ў Беларусі пакутуюць ад недахопу інклюзіі і па якіх прычынах? чаму многія формы гвалту застаюцца нябачнымі і як гэта выправіць? якія стэрэатыпы ўплываюць на наша разуменне сацыяльнага гвалту, знявагі і дыскрымінацыі? што мы можам супрацьпаставіць ім на ўзроўні індывідуальных і калектыўных дзеянняў?

“Забараніць немагчыма(е)” — гэта інтэрактыўны праект, які прапануе наведвальніцам і наведвальнікам выставы забыць пра ролю пасіўных назіральнікаў і актыўна ўключыцца ў стварэнне арт-аб’ектаў, а таксама прыняць удзел у абмеркаванні інклюзіўнага і талерантнага грамадства.

Куратарская група: Аксана Жгіроўская, Вольга Шпарага, Валянціна Мароз, Аляксей Братачкін.

Каардынатарка праекта: Аксана Жгіроўская, сакіраўніца канцэнтрацыі “Сучаснае мастацтва і тэатр” ECLAB

Працоўная група: студэнткі і студэнты, выпускніцы і выпускнікі, выкладчыцы і выкладчыкі ECLAB.

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны. Час працы выставы: 12:00 — 21:00

9 чэрвеня, пятніца
19.00. Адкрыццё праекта
19.30. Прэзентацыя ECLAB-2017/2018

10 чэрвеня, субота
17.00. Нябачнасць ЛГБТ + ў гарадской прасторы: досведы і спробы пераадолення. Інтэрактыўная лекцыя ўкраінскай даследчыцы Надзіі Чушак аб супярэчлівых працэсах станаўлення ЛГБТ + ідэнтычнасцяў у постсацыялістычным гарадскім асяроддзі, заснаваная на эмпірычным матэрыяле з Украіны і Сербіі.

11 чэрвеня, нядзеля
17.00. Анкацела — ненарматыўнае цела. Лекцыя гендэрнай даследчыцы Алены Агарэлышавай аб тым, як рак грудзей з выключна медыцынскай тэмы стаў прадметам публічных дыскусій, што прывяло да змены уяўленняў аб нарматыўнай жаночай цялеснасці.

12 чэрвеня, панядзелак
19.00. Што мы ведаем пра хатні гвалт? Лекцыя і дыскусія з пошукам адказаў на пытанні, што перашкаджае распазнаваць сямейны гвалт і якія рэальныя маштабы праблемы ў Беларусі.
Мадэратаркі: Вольга Гарбунова (кіраўніца крызіснага цэнтра для жанчын і дзяцей “Радзіслава”), Аксана Жгіроўская (ECLAB).

13 чэрвеня, аўторак
18.30. “А калі гэта каханне?” — савецкі фільм-дыспут аб паўсядзённым гвалце.
Прагляд і абмеркаванне сацыяльнай драмы Ю. Райзмана 1962 года пра першае каханне і спецыфіку савецкага школьнага і хатняга выхавання.
Каментары і мадэрацыя дыскусіі — Вольга Раманава (ECLAB).

14 чэрвеня, серада
19.00. Гісторыя ХХ стагоддзя ў школьных падручніках Беларусі. Прэзентацыя даследавання Цэнтра публічнай гісторыі ECLAB. Як у беларускіх школьных падручніках сёння распавядаецца аб траўматычныя досведах ХХ стагоддзя? Як там прадстаўлены дзяржава, сацыяльныя групы і асобныя людзі? Аб даследаванні распавядае кіраўнік Цэнтра Аляксей Братачкін.

15 чэрвеня, чацвер
19.00. Уявіць прымальнае грамадства: ад эмпатыі да інклюзіі. Лекцыя Вольгі Шпарагі (ECLAB) аб тым, як паўстала і з якімі ідэямі звязанае паняцце інклюзіі. Чаму паняцце “прымальнае грамадства” выкарыстоўваць прадуктыўней, чым “здаровае грамадства”? Як інклюзія звязаная з эмпатыяй? Што стаіць за непатэрналістскай ідэяй справядлівасці?

17 чэрвеня, субота
18.00. Сховішча. Дакументальны спектакль аб сямейным гвалце, асновай для якога сталі інтэрв’ю з пацярпелымі ад яго жанчынамі. Рэжысёрка — Валянціна Мароз, кампазіцыя тэксту — драматург Канстанцін Сцешык, інтэрв’юеры, акцёры і актрысы — студэнткі і студэнты канцэнтрацыі “Сучаснае мастацтва і тэатр” ECLAB.
19.00. Сховішча: паміж мінулым і будучыняй. Дыскусія пра спектакль і праблему сямейнага гвалту. Мадэратаркі: Вольга Гарбунова (“Радзіслава”) і Валянціна Мароз (ECLAB).

18 чэрвеня, нядзеля

Выстава працуе да 18.00.

Мерапрыемства ў Facebook, VKontakte.

poster_2

Праект рэалізаваны пры падтрымцы Фонду імя Генрыха Бёля.

Партнёры праекта: Культ. цэнтр «Корпус», ГА «Радзіслава», квір-фестываль DOTYK, адукацыйны партал Адукацыя.Інфо, праект MAKEOUT, культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!», анлайн-часопіс «Культпросвет», платформа перфарматыўных практык «зЕрне», Агентство социальных новостей, партал Relax.by, кавярня «Культура».

 

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>