Фармат+: чытанні сучаснай беларускай драматургіі

Понедельник, Сентябрь 30, 2019 | ТЭГІ: новая п'еса , чыткі

Платформа перфарматыўных практык “зЕрне” запускае праект “Фармат+: чытанні сучаснай беларускай драматургіі”, у межах якога адбудзецца серыя чытак п’ес сучасных беларускіх драматургаў у розных гарадах Беларусі.

Сучасная беларуская драматургія — ўнікальны феномен, добра вядомы за мяжой, а некаторыя аўтары актыўна перакладаюцца і ставяцца па ўсім свеце. Гэтая драматургія звяртаецца да самых надзённых праблем грамадстваў на постсавецкай прасторы, падымаючы тэмы штодзённага гвалту, сэксізму, дыскрымінацыі, нацыяналізму, антыўтопіі і іншыя. У апошнія гады ў беларускай прасторы ідзе актыўнае прасоўванне гэтага феномену, усё больш людзей з не-тэатральнай сферы пачынаюць цікавіцца гэтымі п’есамі. Такім чынам разбураецца стэрэатып аб выключэнні тэатра з сацыяльна-палітычнай сферы і падкрэсліваецца яго патэнцыял уключэння ў грамадскія дэбаты.

Мэтай ініцыятывы “Фармат+: чытанні сучаснай беларускай драматургіі” з’яўляецца запрашэнне да ўдзелу ў чытаннях і дыскусіі аб тэматыцы і значэнні гэтых п’ес прадстаўнікоў не-тэатральнай супольнасці з розных гарадоў і мястэчак Беларусі. Калі вам проста цікава — прачытаць п’есу са сваімі сябрамі і калегамі і абмеркаваць яе, далучайцеся. Пішыце на скрыню: ziernie.net@gmail.com.

Акрамя таго плануецца выданне анталогіі п’ес сучаснай беларускай драматургіі “Все нормально. Ее-версия”, сачыце за абвесткамі ў адмыслова створанай падзеі на Facebook

ПАПЯРЭДНІ РАСКЛАД НА ВОСЕНЬ (будзе абнаўляцца і дапаўняцца)

ГОМЕЛЬ
“ты найдешь Алису под старым снегом” А. Іванюшэнка, рэж. А. Стрэльнікаў
20 кастрычніка, 15:00
Гарадскі цэнтр культуры, Гомель, вул. Ірынінская, 16

 

 

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>