ARTES LIBERALES 2016 — “Паэтыка працы”

Среда, Апрель 6, 2016 | ТЭГІ: адукацыя , дыскусія

З 5 па 30 красавіка 2016 года ў Галерэі “Ў” (Мінск) у пяты раз будзе праходзіць адукацыйна-мастацкі праект ARTES LIBERALES. На гэты час прастора галерэі зноў ператворыцца ў адкрыты ўніверсітэт — даступны ўсім і кожнаму.

Асноўны фокус праекта ў 2016 годзе — “Паэтыка працы”.

Выносячы “працу” на першы план (і прапануючы асэнсаваць яе “адным кадрам”) у межах нашага праекта, мы хацелі б абмеркаваць разнастайныя модусы разумення “працы” (і стаўлення да яе) ў гістарычным і сучасным кантэкстах, у глабальных і лакальных каардынатах, а таксама — разгледзець працу ня толькі як эканамічную ці сацыяльную катэгорыю, але і як аб’ект рэпрэзентацыі. Важна зразумець, як суадносяцца паміж сабою Форма і Ідэалогія ў вытворчасці рэжымаў бачнасці розных відаў працы, і чаму “паэтыка працы” непарыўна звязаная са сцэнаю палітыкі.

У межах Artes Liberales — 2016 Інстытут імя Гётэ ў Мінску праводзіць выставу “Праца адным кадрам. Праект Анце Эман і Харуна Фарокі”.

Падрабязней пра праект: artes-liberales.by

ПРАГРАМА

5 красавіка, аўторак
17.00
AL: Паэтыка працы / Прэс‐канферэнцыя
19.00
Праца адным кадрам. Праект Анце Эман і Харуна Фарокі / Адкрыццё

6 красавіка, серада
19.00
Лекцыя / Анце Эман (Германія)
Драматургія аднаго кадра,
альбо Як распавесці гісторыю за дзве хвіліны адным планам без мантажа

7 красавіка, чацвер
19.00
Лекцыя / Йоана Сакалоўская (Польша)
Мастацкая практыка
як сродак пазнавальнай картаграфіі і кампазіцыі хаоса
20.30
Прэзентацыя праекта / Кінапаказ / Дэтлеф Герыке
(Германія / Інстытут Гётэ) / Europoly

8 красавіка, пятніца
19.00
Лекцыя / Алег Брэскі
Узнікненне прэкарыяту і яго ўплыў на працу і прыватнае жыццё
20.30
Кіно / канвеер: уступнае слова — Аляксандра Ігнатовіч

9 красавіка, субота
14.00
Круглы стол / Сэкс‐работа ці прастытуцыя: інтымная праца,
задавальненне, гвалт, эксплуатацыя
Удзельніцы: Ірына Альхоўка, Елена Мінчэня, Тацяна Працкевіч, Наталля
Ходырава (Расія) / Мадэратарка — Вольга Сасункевіч
17.00
Лекцыя / Марыя Котава
СССР як брэнд. Даследванне фотамантажу ў часопісе “СССР на будаўніцтве” 1930‐х гг.
19.00
Кіно / канвеер: уступнае слова — Аляксандра Ігнатовіч
21.00
Канцэрт / Арцём Атрашэўскі
Тэрменвокс, электроніка, генератыўна‐інтэрактыўная відэа‐праекцыя

10 красавіка, нядзеля
15.30
Лекцыя / Антаніна Серакова, Ганна Карпенка
Асаблівасці “працоўнай” практыкі сучаснага мастака, куратара,
куратара‐мастака і мастака‐куратара
17.00
Відэапаказ спектакля “Цана грошай” Свабоднага Тэатра і дыскусія
Мадэратарка Тацяна Арцімовіч
(Беларусь/Вялікая Брытанія)

12 красавіка, аўторак
19.00
Лекцыя / Андрэй Горных
Энэргія працы ў савецкім кіно
20.30
Кіно / канвеер: уступнае слова — Андрэй Горных.

13 красавіка, серада
18.30
Лекцыя / Елена Толсцік
Пра працу і з цяжкасцю пра мастацтва
20.00
Даклад / Галіна Русецкая
Тарыфная сетка азначальных. Як працуе псіхааналіз
21.00
Лекцыя / Вікторыя Канстанцюк
Этыка працы: несвядомае і перарваныя сеансы Ж. Лакана

14 красавіка, чацвер
19.00
Круглы стол / Мастак як ІП? Калізіі “крэатыўнай эканомікі” ў
лакальных каардынатах
Мадэратарка: Тацяна Арцімовіч

15 красавіка, пятніца
19.00
Кінапаказ / скайп‐канферэнцыя / Сафія Табатадзэ
(Германія/Грузія), Кірыл Калбаснікаў / Pirimze
20.30
Лекцыя / Канстанцін Іваноў
Дыстанцыйная праца: прававы аспект

16 красавіка, субота
14.00
Лекцыя / Павел Няхаеў
Sound Studies — Intro
16.00
Воркшоп / Марына “Руся” Шукюрава
Голас і вобраз
19.00
Кіно / канвеер: уступнае слова — Ксавье ле Торрывелек

17 красавіка, нядзеля
16.00
Воркшоп / Павел Няхаеў
Urban A/V Rhythms
18.00
Лекцыя / Галіна Арлова
Пабачыць перакладчыка:
пра дыгіталізацыю акадэміі, мікраматэрыяльнасць і лічбавую працу даследчыка

19 красавіка, аўторак
19.00
Дыскусія / Аляксей Талстоў
Хто набудзе мае перакананні

20 красавіка, серада
20.00
Прэзентацыя выставы / Гюлай Гюн (Германія)
Прымусовая праца / Гамбургскі музей працы

21 красавіка, чацвер
12.00
Воркшоп / Reframing Forced Labour / Фелікс Акерман
(Польшча), Гюлай Гюн (Германія), Імке Ханзен (Швецыя)

22 красавіка, пятніца
19.00
Лекцыя / Альміра Усманава
Канец Вялікай Ілюзіі: палітыка і паэтыка працы ва ўмовах “рэальнага сацыялізма”
20.30
Лекцыя / Юлія Лысакоўская
Прававое рэгуляванне працы ў сферы творчых прафесій
23 красавіка, субота
14.00
Лекцыя / Дмітры Даманскі
Playbor: гульня ў працу / праца на гульнёй
16.00
Дыскусія / Арганізацыя музычных фестываляў
Аляксандр Карнейчук, Павел Няхаеў
18.00
Лекцыя / Ганна Катоміна (Расія)
Людзі становяцца кадрамі.
Выявы працы ў фотаальбомах першых пяцігодак з калекцыі Палітэхнічнага музея

24 красавіка, нядзеля
16.00
Лекцыя / Дзмітры Бойчанка
Наша аўтаматычная будучыня
19.00
Канцэрт / Hamlet His Highness / post‐rock, electronic
25 красавіка, панядзелак
19.00
Лекцыя / Давідэ Ламбардо (Італія)
Рамёствы, паўстанні і рэвалюцыі: Рэпрэзентацыя працы ў Дамье (1830‐1870 гг.)
20.30
Кіно / канвеер: уступнае слова — Давідэ Ламбардо (Італія)

26 красавіка, аўторак
19.00
Лекцыя / Андрэй Чарнякевіч
Ад Тызенгауза да Брэжнева: месца “чалавека працы” у гарадской прасторы Гродна
20.30
Лекцыя / Сяргей Харэўскі
Прыгажосць карыснага: стылістычныя асаблівасці прамысловай архітэктуры
Беларусі д.п.19‐п.20 стст.

27 красавіка, серада
18.00
Ахова і інтэрпрытацыя індустрыяльнай спадчыны /
Прэзентацыя праектаў / У. Картэлеў, А. Холад, П. Скурко
19.30
Круглы стол / С. Харэўскі, Л. Кіштымаў, А. Чарнякевіч, С.
Стурэйка, Н. Чарапан
Індустрыяльная спадчына Беларусі

28 красавіка, чацвер
19.00
Лекцыя / Жульет Рэн (Францыя)
Жанчыны на мужчынскай працы (Францыя 1900‐1920 гг.).
Візуальная гісторыя гендэра і працы
20.30
Лекцыя / Ірына Раманава
Архіпелаг Кулак. Прымушальная праца ў СССР

29 красавіка, пятніца
19.00
Дыскусія / Тацяна Шчытцова, Ірына Глухава
Прафесійнае выгаранне і стрэс на працы: псіхалагічная дапамога ў эпоху дэдлайнаў
20.30
Кіно / канвеер: уступнае слова — Альміра Усманава
23.00
Вечарына / UNISEX LABOUR

30 красавіка, субота
14.00
Дыскусія / Musicians at work / З удзелам беларускіх музыкаў.
Мадэратары — Бэн Коўп, Павел Няхаеў
16.00
Кіно / канвеер: Тацяна Арцімовіч / Агнэшка Вішневска (Польшча)
18.00
AL: Паэтыка працы/ Закрыццё

*У праграме магчымыя змены!

artes2

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>