АКСАНА ДУДКО: ЛЕКЦЫЯ ПРА СУЧАСНЫ ЎКРАІНСКІ ТЭАТР

Понедельник, Октябрь 12, 2015 | ТЭГІ: адукацыя , лекцыя

Платформа перфарматыўных практык “зЕрне” запрашае

24 кастрычніка (субота), 19.00
Лофт “Балкі” (вул.Чапаева, 3-202)

на прэзентацыю Аксаны Дудко (Львоў, Украіна)

“Бюракраты, авантурысты і летуценнікі. Украінскі тэатр у пошуках новай будучыні”

Пасля атрымання Украінай незалежнасці ў 1991 годзе ўкраінскі тэатр, як і іншыя сферы культуры і грамадства, апынуўся ў стане, бадай, найдраматычнейшай трансфармацыі, у першую чаргу звязанай з інстытуцыйным і ідэйным крызісам савецкай і постсавецкай мадэлі кіравання тэатрамі.

Тым не менш крах сістэмы дзяржаўных тэатраў разам са з’яўленнем новага пакалення мастачак/коў, менеджарак/аў і куратарак/аў стымуляваў узнікненне новых праектаў і інстытутаў, а таксама каталізаваў рух тэатральных асяроддзяў розных частак Украіны для лабіравання рэформаў у тэатральным рэчышчы.

Падчас лекцыі, акрамя агульнага ландшафту сучаснай украінскай сцэны, Аксана Дудко распавядзе пра агульныя працэсы зменаў у тэатральнай сістэме: спробы рэфармавання культурнай сферы і распрацоўкі стратэгіі культурнай палітыкі Украіны.

Пра лектарку

Аксана Дудко, адна з заснавальніц незалежнай артыстычнай інстытуцыі “Драбина” (2004). Куратарка і артыстычная дырэктарка Міжнароднага фестывалю альтэрнатыўнага тэатра “Драбина” (2004–2011), Фестывалю новай драмы “Драма.UA” (2010–2013), а таксама Першай сцэны сучаснай драматургіі “Драма.UA” (верасень–снежань 2014).Скончыла гістарычны факультэт Нацыянальнага ўніверсітэта імя Івана Франка, Ph.D. З 2011 года кіраўніца праекта “Інтэрактыўны Львоў” у Цэнтры ўрбаністычнай гісторыі, дзе працуе над даследаваннем “Культура сцэны падчас вайны: тэатр, узаемадзеянне і ўрбаністычная прастора ў Львове” (1914–1918).

Уваход вольны!

Падзея на ФБ

Фотаздымак: Яраслаў Федарчук у ролі Гены, “Лондан” (Першая сцэна сучаснай драматургіі “Драма.UA”, рэж. Павло Ар’е). Фота // Serg Cherkasov. Архіў Мастацкай майстэрні “Драбина”.

Снимок экрана 2015-10-23 в 11.35.41

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>