ПРЭМ’ЕРА Ў “ТЭАТРЫ Ч”: ПАВОДЛЕ П’ЕС СЛАВАМІРА МРОЖАКА

Вторник, Сентябрь 8, 2015 | ТЭГІ: афіша , спектакль

“ТЭАТР Ч” прадстаўляе

пры падтрымцы польскага інстытута ў мінску

пры падтрымцы рэспубліканскага палаца культуры ветэранаў

ПРЭМ’ЕРА СПЕКТАКЛЯ!

«ШТО РАБІЦЬ З ТЫГРАМ?!»

ПАВОДЛЕ П’ЕС СЛАВАМІРА МРОЖАКА “ПАКУТНІЦТВА ПЯТРА АХЭЯ” І “ЛЕТНІ ДЗЕНЬ”

28 верасня 2015г., 19:00
Палац культуры ветэранаў (вул.Я. Купалы, 21)

Беларускі незалежны “Тэатр Ч, добра вядомы сваімі пастаноўкамі Дзяды А.Міцкевіча і “Матухна Кураж і яе дзеці” Б.Брэхта, адкрывае 28га верасня сезон прэм’ерай сатырычнай трагікамедыі!

Кажуць, што Славамір Мрожак заўсёды дарэчы, заўсёды да часу. Тонкі гумар і вострая сатыра яго п’ес, чэсны погляд на праблемы чалавека і грамадства застаюцца па-ранейшаму прыцягальнымі для тэатральных інтэрпрэтацый. Такая нязменная актуальнасць падказвае, што ўсё мяняецца, але не змяняемся мы…

28 верасня Беларускі незалежны “Тэатр Ч” запрашае вас на прэм’еру! На гэты раз у нашых руках апынулася польская класіка, якую мы даверылі польскаму рэжысёру, але знайшлі ў ёй шмат асабліва нам зразумелага. Запэўніваем, наш смелы творчы эксперымент па спалучэнні з першага погляду неспалучальных п’ес Славаміра Мрожака “Пакутніцтва Пятра Ахэя” і “Летні дзень” і не пакіне вас абыякавым. Сатырычная трагікамедыя “Што рабіць з Тыграм?!” у рэжысуры Дарыюша Язерскага і ў мастацкім вырашэнні Міхаіла Лашыцкага стане сапраўднай прыгодай ў моры абсурду.

Уявіце, што ў адзін выдатны, магчыма, летні дзень вы мала што адчуваеце раскол сваёй асобы і ніяк не можаце вызначыць УД вы ці НЕЎД і пры чым тут Дама наогул, дык яшчэ і ў ваннай вашай звычайнай беларускай кватэры сядзіць Тыгр! Можа, свет з глузду з’ехаў, а, можа, вы перагрэліся на сонцы ?! Што цяпер рабіць і як быць: падпарадкавацца, змірыцца, супрацьстаяць?

Пакуль вы разважалі, у вашы дзверы ўжо пагрукалі … нашы акцёры! Да вясёламу пошуку адказу вас запрашаюць найярчайшыя тэатральныя зоркі: “купалаўцы” Святлана Анікей і Раман Падаляка, а таксама Генадзь Гатоўчыц, Алена Мазгова, Сяргей Тоўсцікаў, Ірына Пяшкова.

У традыцыях “Тэатр Ч” абедзве п’есы ўпершыню будуць пастаўлены на беларускай сцэне і ўпершыню загучаць на беларускай мове! Пераклад выкананы Сержам Мінскевіч (ён жа аўтар перакладу паэмы “Дзяды” А.Міцкевіча).

Аўтар – Славамір Мрожак
Перакладчык – Серж Мінскевіч
Рэжысёр – Дарыюш Язерскі (Польшча)
Мастак-пастаноўшчык – Міхаіл Лашыцкі
Прадзюсары – Андрэй Чорны, Кацярына Саладуха

1

Анатацыя спектакля:

У адзін цудоўны дзень галоўны герой спектакля Пётр Ахэй даведваецца, што ў яго звычайнай ваннай сядзіць Тыгр. Уся сям’я здзіўляецца, адкуль ён узяўся і што з ім рабіць. Жонка Пятра спяшаецца абвінаваціць ва ўсім мужа. На дапамогу прыходзяць прадстаўнікі грамадскасці. Дырэктар цырка, навуковы работнік, падатковы інспектар — усё спрабуюць не столькі выратаваць Пятра і яго сям’ю, колькі выкарыстаць гэтую надзвычайную сітуацыю ў сваіх мэтах. Пётр Ахэй губляе надзею. Можа быць, Тыгр — гэта плён яго хворай фантазіі? Ён спяшаецца прэч з гэтага абсурду — на курорт!

Там летнім днём вечна няўдачлівы Пётр-НЕЎД сустракае свайго антыпода — заўсёды паспяховага УДа. Абодва вырашаюцца на самагубства. Невытлумачальная нешанцаванне перасьледуе НЕЎДа ўсё жыццё. УД, у сваю чаргу, стаміўся ад шчаслівага лёсу, які не прыносіць задавальнення. Гэтая сустрэча магла б скончыцца трагедыяй, калі б раптам не з’явілася Дама …

Пра рэжысёра:

Дарыюш Язерскі (Польшча) — рэжысёр, крытык, педагог. Заснавальнік і мастацкі кіраўнік незалежнага Тэатра новага мастацтва. Аўтар уласнай методыкі працы з голасам, яго выхаванцы — добра вядомыя польскія акцёры. Сфера яго інтарэсаў — эксперыментальны тэатр і пошук новых форм выяўлення.

За дваццацігадовы досвед працы ў тэатры ажыццявіў пастаноўку больш за 50 спектакляў, сярод якіх многія заснаваны на творах, не прызначаных да сцэнічнаму ўвасаблення. Уладальнік мноства ўзнагарод на фестывалях і конкурсах у Польшчы і за яе межамі. Не аднойчы яго працы былі паспяхова прадстаўлены і ў Мінску.

Квіткі ад 80 тыс. Замова па тэл.: 8 (029) 120-5555, 8 (029) 77777-54

www.gastroli.by || facebook.com/teatrch || vk.com/teatrch|| twitter.com/teatrch

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>