5 лютага — лекцыя “Сучаснае мастацтва як каталізатар сацыяльных зменаў”

Понедельник, Февраль 2, 2015 | ТЭГІ: адукацыя , лекцыя

5 лютага, 19-00
Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” (пр.Незалежнасці 37а)

Лекцыя прафесара Мілены Драгічэвіч Шэшыч
“Сучаснае мастацтва як каталізатар сацыяльных зменаў”

Мілена Драгічэвіч Шэшыч — міжнародны эксперт у галіне культурнай палітыкі і менеджменту ў галіне культуры, кіраўнік секцыі ЮНЕСКА па культурнай палітыцы і менеджменту, прафесар і дэкан факультэта драматычных мастацтваў Універсітэта мастацтваў у Белградзе (Сербія).
Яна была дарадцам міністра культуры Рэспублікі Сербія (2006-2007) і працавала ў якасці эксперта ў шэрагу міжнародных арганізацый, у тым ліку ЮНЕСКА, Савета Еўропы, Еўрапейскага культурнага фонду, Інстытута адкрытага грамадства, ENCATC, Marcel Hicter Foundation, Pro Helvetia і British Council. Прафесар Драгічэвіч Шэшыч з’яўляецца аўтарам 15 кніг і больш за 100 артыкулаў па шырокаму колу пытанняў, у тым ліку арт-менеджменце, культурнай палітыцы і міжкультурных адносінам. Мілена Драгічэвіч Шэшыч была ўключана ў больш як 50 праектаў у галіне культурнай палітыкі і кіравання ў Паўднёва-Усходняй Еўропе, у дзяржавахс ЕС і іншых краінах Еўропы, Міжземнамор’я, Каўказа і Цэнтральнай Азіі і Індыі.

У рамках лекцыі і дыскусіі, на прыкладах культурных праетаў і мастацкіх акцый, ажыццяўлённых у балканскіх краінах, краінах ЕС і ўсходняй Еўропы, мы абмяркуем

якім чынам сучасная культура і мастацтва могуць правакаваць грамадства да пэўных зменаў, мяняць сацыяльны клімат, стымуляваць рашэнне экалагічных пытанняў або ўздзейнічаць на гарадское планаванне.

Дадзеная лекцыя праходзіць у межах праграмы па нефармальнай адукацыі і прафесійным развіцці ARTPLATFORM.

Увага! 6 лютага лекцыя адбудзецца таксама ў Брэсце: Прастора КХ (вул. Халтурына 2/1)

На вокладцы: фрагмент (c) Igor Grubic, Angels with Dirty Faces, 2004-06

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>