Прыём заявак на ўдзел у IV Міжнароднай драматургічнай лабараторыі

Среда, Январь 21, 2015 | ТЭГІ: новая п'еса

ЦЭНТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ распачынае прыём заявак на ўдзел у IV Міжнароднай драматургічнай лабараторыі, якая пройдзе з 20 па 26 красавіка 2015 года.

Выязная лабараторыя Цэнтра беларускай драматургіі праводзіцца з 2012 года з мэтай папулярызацыі нацыянальнай драматургіі і падтрымкі маладых аўтараў. Апроч пастановак на беларускай сцэне, п’есы лабараторыі трапляюць у шорт-лісты вядучых драматургічных фэстаў (Фэст маладой драматургіі “Любимовка”,  міжнародны фэст моладзевых тэатраў “Действующие лица”, міжнародны “Волошинский конкурс”).

За час трохгадовай працы Міжнароднай драматургічнай лабараторыі быў выяўлены шэраг праблем звязаных менавіта з пастаноўкай п’ес, сярод якіх — адсутнасць упэўненасці адміністрацыі тэатраў у тым, што гледачу будуць цікавы спектаклі па п’есах маладых беларускіх драматургаў. У сувязі з гэтым лабараторыя-2015 ставіць перад сабой задачу вывучэння зацікаўленасці гледача на шляху ад напісання п’есы да яе ўвасаблення на сцэне.  Рашэннем дадзенай задачы з’яўляецца правядзенне адкрытых чытанняў п’ес у гарадской прасторы, і рэалізацыя Інтэрнэт-галасаванні з прыцягненнем шырокай глядацкай аўдыторыі. Выяўленне тэматычнага поля, абранага гледачамі, дапаможа як аўтарам у пошуках аўдыторыі, так і тэатрам у выбары актуальных п’ес.

Куратарам лабараторыі-2015 стане Міхаіл Угараў, расійскі драматург, рэжысёр, сцэнарыст, удзельнік аргкамітэта і адзін з арганізатараў фэсту маладой драматургіі “Любимовка”, мастацкі кіраўнік Тэатра.doc.

Арганізатарамі IV Міжнароднай драматургічнай лабараторыі выступаюць Цэнтр беларускай драматургіі, Інтэрнэт-часопіс і тэатральнае агенцтва “Культпросвет”, Фонд “Ідэя”. Генеральны медыяпартнёр — партал TUT.by.

 Умовы для ўдзелу 

Для ўдзелу ў адборы неабходна да 1 красавіка адправіць на адрас cbdrr@yandex.ru матывацыйны ліст (не больш за 1200 знакаў) у вольнай форме. У матывацыйным лісце неабходна паказаць прычыны, якія падахвочваюць аўтара прыняць удзел у Лабараторыі. Пры наяўнасці рэлевантнага вопыту творчай работы, магчыма прымацаванне да матывацыйнага ліста рэзюмэ.

Патрабаванні да аўтараў: грамадзяне РБ старэйшыя за 18 гадоў, “пішучыя” людзі (па прафесіі і па прызванню) з досведам і без, гатовыя да шчыльнай працы з 20 па 26 красавіка на працягу ўсяго дня, здольныя працаваць актыўна і ў сціснутыя тэрміны, адкрытыя да ўзаемадзеяння і да пошуку формаў.

Выдаткі на пражыванне і харчаванне ў рамках Лабараторыі з 20 па 26 красавіка пакрывае Цэнтр беларускай драматургіі.

 План правядзення IV Міжнароднай драматургічнай лабараторыі:

20 студзеня — 1 красавіка:  прыём матывацыйных лістоў

1 красавіка  — 20 красавіка: конкурсны адбор удзельнікаў лабараторыі (драматургаў і рэжысёраў, 5-7 пара)

20 красавіка — 26 красавіка:  Праца адабраных удзельнікаў пад кіраўніцтвам куратараў. Працэс фіксуецца на відэа. Ствараецца “Дзённік лабараторыі”, у якім апавядаецца гісторыя працы кожнай пары, якая працуе над п’есай.

26 красавіка — 15 траўня: дапрацоўка драматургамі п’ес.

15 траўня — 15 чэрвеня: адкрытыя чытанні створаных у рамках лабараторыі п’ес з элементамі сцэнічнага дзеяння. Запіс чытанняў на відэа і запуск Інтэрнэт-галасаванні.

1 ліпеня: завяршэнне Інтэрнэт-галасаванні, вызначэнне пераможца.

1 жніўня — 30 верасня: праца над пастаноўкай п’есы-пераможца

Кастрычнік: пастаноўка спектакля, які ўвойдзе ў рэпертуар Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Пастаноўка будзе прапанавана да пракату ў рамках Міжнароднага форума тэатральнага мастацтва “ТЕАРТ”.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па адрасе cbdrr@yandex.ru, а таксама па тэлефонах:

Аляксандр Марчанка, куратар Міжнароднай драматургічнай лабараторыі

+375291365676

Вера Анціпава, PR-мэнэджар, часопіс “Культпросвет”

+375287565351

Крыніца  // dramacenter.org

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>