Дзень адчыненых дзвярэй ECLAB

Воскресенье, Август 24, 2014 | ТЭГІ: адукацыя

27 жніўня (серада) запрашаем на “Дзень адчыненых дзвярэй ECLAB”, які пройдзе ў галерэе “Ў” (пр. Незалежнасці, 37а). Пачатак а 18:30. 

Кіраўнікі праграмы Аляксандр Адамянц, Вольга Шпарага, Вольга Раманава і Аляксей Братачкін распавядуць:
— пра сістэму адукацыі па мадэлі Liberal Arts;
— пра канцэнтрацыі каледжа “Сучаснае грамадства, этыка і палітыка”, “Масавая культура і медыя”, “Публічная гісторыя” і пра тое, што такое канцэнтрацыя;
— пра тое, як паступіць у каледж і добра напісаць уступнае эсэ;
— пра структуру навучання, формы працы ў працэсе навучання і шмат што яшчэ.
А таксама адкажуць на пытанні аўдыторыі.

Пра праграму “Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі”
“Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі” (ECLAB) — гэта праект, які дазваляе атрымаць бясплатную дадатковую адукацыю па мадэлі Liberal Arts.

Каледж задуманы як нефармальная альтэрнатыва беларускай сістэме вышэйшай адукацыі, якую даўно трэба рэфармаваць. ECLAB прапануе індывідуальны план навучання, творчую атмасферу на занятках, свабодную інтэлектуальную камунікацыю студэнтаў і выкладчыкаў, а таксама развіццё навыкаў крытычнага мыслення.

Падрабязней пра праграму можна даведацца на www.eclab.by
Уваход вольны.
Будзем рады вас бачыць!

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>