31 траўня — “Бі-Лінгвы” Андрэя Саўчанкі

Суббота, Апрель 26, 2014 | ТЭГІ: спектакль

31 траўня, 19-00
РТБД (Крапоткіна 44)

“Бі-Лінгвы, ці Кураня з сэрцам” Андрэя Саўчанкі

Сенняшнія маналогі, размовы, выпадкі з’яўляюцца сваеасаблівымі дакументамі для заўтрашняй эпохі. Бі-Лінгвы — п’еса пра чалавека паміж 2-х культур, 2-х моў, 2-х сусьветаў. Праз свае стаўленне да мовы герой спрабуе спазнаць сябе, сваё месца ў гэтым сьвеце, свой час у гісторыі. Спрабуе паразумецца з наваколлем, альбо ўспрыняць немагчымасьць паразумення. Думкі ды іх адсутнасьць, рэфлексіі ды іронія, маніфэст, накіраваны ў адзіноту.

Мова — як сродак адчуць свае карані падчас змешвання нацый і вымірання моў.

Паважаныя бі-лінгвісты і ўсе, хто бачыў нашую працу! Калі ласка, запрашайце знаёмых, сяброў, зацікаўленых асоб і ўсіх, каго палічыце вартымі да запрашэння.

Прэзентуем нашую Спробу Дакумента 31 траўня а 7-й вечара ў РТБД!
Квіткі коштам 50.000 ўжо ёсьць па тэлефонам:
+375 29 6308301
у офісе Тэатра “Ч” на пр. Незалежнасьці,46б, кв.17
(017)2848228, (029) 1205555
і ў касе РТБД
(017) 385-97-51 , (029) 154-04-44
а таксама можна замовіць на ticketpro.by

bilingvy

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>