21 красавіка — ЭМІГРАНТЫ Славаміра Мрожака

Пятница, Апрель 18, 2014 | ТЭГІ: спектакль

21 красавіка, 19.00
на сцэне РТБД (Крапоткіна, 44)

ЭМІГРАНТЫ Славамір Мрожак
пераклад Алеся Камоцкага

рэжысёр: Андрэй Саўчанка
акторы: Іван Патапаў, Дзмітрый Есяневіч, Міхаіл Зуй, Алена Зуй-Вайцяхоўская
сцэнаграфія: Андрэй Саўчанка, Андрэй Меранкоў
мастак па касцюмах: Юра Вінаград

з Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека:
Усе людзi нараджаюцца свабоднымi i роўнымi ў сваёй годнасцi i правах. Яны надзелены розумам i сумленнем i павiнны ставiцца адзiн да аднаго ў духу брацтва.

Законы чалавечага суіснавання. Дзе яны нараджаюцца? На чым будуюцца? З чаго вынікаюць? Нам лягчэй іх насіць у сэрцы як запаветы? Ці дастакова дакладна ведаць і прынцыпова выконваць? А мо хопіць і часовых успамінаў пра іх у адпаведныя моманты, калі гэта выгодна, таму што відавочна – ў нашым жыцці па іх не пражыць.

Бо мы не маем падстаў адчуваць сябе свабоднымі, роўнасьць нашую з іншымі ўспрымаем як жарт , пра сваю годнасьць мы маўчым, чужая нас раздражняе.

Сумленнае даўно ніхто не лічыць разумным, гэтыя паняцці сталі ўзаемавынятковымі. І увогулі, засьведчанні аб наяўнасьці ў нас сумлення і розума згадваюцца зараз ўсё радзей. Што тычыцца духа, тым больш брацкага, не стае нам на яго веры, не чакаем ад іншых, не патрабуем ад сябе. Дык хто ж з нас і якім чынам будзе карыстацца правамі чалавека?

Напісаныя акурат 40 гадоў таму Эмігранты не губляюць сваю актуальнасьць. Хутчэй наадварот. Мудры Мрожак выводзіць гісторыю двух палякаў на агульначалавечы філасофскі ўзровень. Прычым, гісторыя адгукаецца не толькі ў аспекце нацыі як супрацьстаянне не здольных паразумецца прадстаўнікоў розных сацыяльных пластоў, сьветапоглядаў, веравызнаньнняў. Але яе можна разгледзець як сутычку дзьвюх “Я” адной асобы. П’еса дзваляе распазнаць механізмы эміграцыі ў найшырокім разуменні гэтага слова – ня толькі як геаграфічнае перасоўванне ў іншую рэчаіснасьць з вынікаючым шэрагам псіхалагічных, маральных і духоўных напластаванняў, але і ўцёкі ад сваёй сутнасьці, годнасьці, сумлення і свабоды, уцёкі ад сябе.

А можа аўтар такім спосабам прагне спынення гэтага працэса і прарысоўвае шлях вяртання? 

Квіткі: +375 29 6308301альбо замова праз гэтую суполкую

Кошт: 100.000 (3 і 4 шэраг) 80.000 (5 і 7 шэраг) 60.000 (8 шэраг)

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>