10, 11 сакавіка — спектакль “einLeben / завядзёнка”

Суббота, Март 1, 2014 | ТЭГІ: афіша

10, 11 сакавіка 19.00
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (Мінск, Крапоткіна, 44)

тэатр NiMú (Германія-Беларусь)
спектакль “einLeben / завядзёнка

пры падтрымцы Iнстытута iмя Гётэ

Ein Leben (ням.)
жыццё, існаванне
einleben (ням.)
sich (in A) прызвычаіцца, супакоіцца, прыстасавацца

Жыццё — гэта працэс прыстасавання да недасканаласці чалавечага свету? Альбо жыццё — гэта пастаянны пошук новых пачуццяў і ўражанняў? Дзе мы сапраўды жывём? У гэтым часе, тут і цяпер, ці ў нашым мінулым? А можа, у фантазіях і жаданнях?

Мы гуляем у каханне, як у найяскравейшую праяву жыцця. Рухаючыся па ўспамінах і снах адной рэальнай гісторыі на дваіх, мы шукаем адказы. Мы знаходзiм новыя пытанні.

Незалежная тэатральная група NiMú заснавана ў 2013 годзе акцёрамі Ёханэсам Штубенфолем (Германія), Ірэнай Фас Фітай (Іспанія), рэжысёрам Кацяй Аверкавай (Беларусь) і музыкантам Мацеем Сабуравым (Беларусь). Нас цікавяць эксперыменты з рознымі формамі тэатра, пошук сваёй унікальнай, кроскультурнай, інтэрнацыянальнай тэатральнай мовы, аўтарскі погляд на актуальныя тэмы.

Асаблівасцю нашых спектакляў з’яўляецца музыка, якая нараджаецца на сцэне і бесперапынна звязаная з дзеяннем.

КВIТКI:
каса РТБД:
8(017)385 97 51
8(029)154 04 44
папярэдні заказ квіткоў і інфармацыя:
8 (029) 168 1067 velcom
8 (029) 762 6090 life

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>