Тыдзень сучаснай беларускай драматургіі ў РТБД

Пятница, Январь 24, 2014 | ТЭГІ: новая п'еса , чыткі

ЦЭНТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ
у рамках тыдня сучаснай беларускай драматургіі ў РТБД
прадстаўляе праект 

“АмБІвалентнасць” 

Аўтарскія чытанні сучаснай беларускай драматургіі 

10 лютага 19.00

“Бі-Лінгвы” Андрэя Саўчанкі, рэжысёр Андрэй Саўчанка

17 лютага 19.00

 “Гэта ўсё яна” Андрэя Іванова, рэжысёр Андрэй Іваноў

Два вечары два маладых беларускіх драматурга чытаюць свае тэксты ў якасці рэжысёраў. Дзве новыя п’есы былі напісаны ў апошнія два гады. Дзве актуальныя тэмы закранаюць надзённыя пытанні чалавецтва XXI стагоддзя…

Андрэй Саўчанка паназірае за тым, як беларуская і руская мова суіснуюць у штодзеннасці і як білінгвізм рэальна ўспрымаецца нашым грамадствам. Андрэй Іваноў паразважае над адвечнай праблемай пакаленняў: як знайсці адзіную прастору ўзаемаразумення паміж роднымі людзьмі?

Дзве прасторы існавання ў кожнай п’есе: беларускамоўнасць і рускамоўнасць, рэальны і віртуальны мір. Дзве кропкі біфуркацыі ў пошуку праўды.

АмБІвалентнасць = (II аўтары +  II якасці + II тэксту +II прасторы існавання) II кропкі біфуркацыі 

Увага! У тэксце А. Іванова ўжываецца ненарматыўная лексіка!

Месца правядзення: Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі

Квіткі можна набыць у касе РТБД і касах горада, на сайце ticketpro.by, а таксама заказаць па тэлефонам 8 (017 ) 385-97-51 , 8 (029) 154-04-44 

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>