Жывыя і “Мёртвы”: прэзентацыя зборніка “Мёртвый сезон”

Четверг, Ноябрь 14, 2013 | ТЭГІ: медыя , новая п'еса , чыткі

11 лістапада ў прасторы “ЦЭХ” адбылася прэзентацыя зборніка новай драмы “Мёртвый сезон”.

Кніга “Мёртвый сезон” выйшла напрыканцы кастрычніка на мультылэйбле “Пяршак”. У выданне ўвайшлі дзевяць драматургічных тэкстаў васьмі аўтараў — ад зубадрабільных “Трох дзён у пекле” Паўла Пражко да настальгічнага “Добрага чалавека з маленькай еўрапейскай краіны” Рымы Ушкевіч, ад містычнага рэалізму “Родных і блізкіх” Канстанціна Сцешыка да амаль шукшынскай “Любові людзей” Дзмітрыя Багаслаўскага.

Была чытка фрагментаў трох п’ес ад актораў “Свабоднага тэатру”, віртуальныя лісты ад рэжысёраў Уладзіміра Шчэрбаня і Іры Волкавай, а галоўнае — сустрэча з добрай паловай аўтараў зборніку.

Фатаграфіі з прэзентацыі глядзець у галерэі.

 Атрымай зборнік “Мёртвый сезон” ТУТ.

Відэа by danila berencef, фота by palasatka.

Крыніца // 34mag.net.

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>