Прымаюцца заяўкі на майстар-клас бута Ірыны Ануфрыевай

Среда, Сентябрь 25, 2013 | ТЭГІ: адукацыя , майстар-клас

Платформа перфарматыўных практык “зЕрне” (пры падтрымцы The Swedish Arts Grant Committee)
аб’яўляе набор групы на двухдзённы майстар-клас бута

Ірыны Ануфрыевай “Цела і прастора. Святкаванне адзінства”

8 лістапада (пятніца ) з 18-30 да 22-30
9 лістапада (субота ) з 11-00 да 15-00
“ЦЭХ” (былое МЕ100, пр. Незалежнасці, 58, к.6 ( праход праз вул. П.Броўкі)

“Я гуляў па дарозе з двума таварышамі. Сонца садзілася. Неба раптам стала крывава-чырвоным, і я адчуў выбух меланхоліі, якая грызе болю пад сэрцам. Я спыніўся і прыхінуўся да плота, смяротна стомлены. Над сіне-чорным фіёрдам і горадам ляжалі кроў і языкі полымя. Мае сябры працягвалі гуляць, а я застаўся ззаду, трапечучы ад страху, і я пачуў бясконцы крык, што пранізвае прыроду” (Эдвард Мунк, 1892).

Танец Ірыны Ануфрыевай знаходзіцца на скрыжаванні перформансу і танца бута. Ірына Ануфрыева нарадзілася ў Беларусі, вучылася ў студыі тэатра “ІнЖэст” (Беларусь ), была вучаніцай і танцорам SUEN Butoh Company (Швецыя). Працуе як незалежная танцорка, харэограф і мастачка перформансу. Жыве ў Стакгольме (Швецыя).

Red_Dragonfly_JoannaBodzek

Фотограф Йоанна Бодзек (Joanna Bodzek)

Метад, з якім працуе Ірына, бярэ свой пачатак у кампаніі Хакутобо, дзе галоўнай танцоркай была Ёка Ашікава, легендарная танцорка бута. Гэты метад развіваў Татсумі Хідзіката ў апошнія гады жыцця, працуючы выключна з жаночым целам. Гэты метад ужо ў Швецыі працягнула развіваць СУ-ЭН, якая была вучаніцай Ёка Ашікава і часткай кампаніі Хакутобо .

Праграма майстар−класа:

— Увядзенне ў тэарэтычную частку працы (метад);

— Basic body: пачатковая падрыхтоўка цела;

— Butoh body:  ўвядзенне ў метад, пабудова руху і танца.

Таксама будзе адведзены час на кароткія імправізацыі ўдзельнікаў майстар−класа.

Удзел у майстар-класе вольны!

Увага! Колькасць удзельнікаў практычнай групы абмежавана: 15 чалавек. Група фармуецца па папярэднім запісе з умовай абавязковага ўдзелу ў абодвух днях майстар−класа. Для ўдзелу вам неабходна напісаць матываваны ліст: узрост, сферу заняткаў, досвед, а таксама − чаму хацелі б атрымаць такую практыку .

Заяўкі прымаюцца на адрас: ziernie.net@gmail.com

Магчыма таксама прысутнасць на майстар−класе ў якасці гледача па папярэдняй рэгістрацыі. Адрас: ziernie.net@gmail.com

1079412_10151690950134123_544225949_n

Фотография Серэн Рунольф (Sören Runolf)

Фотография обложки Хуго Йоханссон (Hugo Johansson)..

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>