Новае ў бібліятэцы: драматург Ларыса Баклага

Четверг, Сентябрь 19, 2013 | ТЭГІ: новая п'еса

Беларускі драматург Ларыса Баклага (1956—2010) пісаць пачала ў 49 гадоў: у 2005 годзе былі напісаныя яе першыя п’есы “Аранжавая мара” і “Мужчына шукае доўгае гучанне, жанчына змешвае фарбы” (“Рэвалюцыя № 9”), якія адразу ўвайшлі ў лонг- і шорт лісты 1-га Міжнароднага конкурсу драматургіі “Свабодны тэатр” і прынеслі аўтарцы ўзнагароду — прыз Тома Стопарда “Яркі дэбют”.

Пасля Ларыса напісала яшчэ некалькі п’ес, трапляла ў шорт-лісты іншых конкурсаў, але ніколі яе творы не былі пастаўлены ў тэатры.

Ларыса Баклага выступала ў тым ліку і ў якасці тэатральнага крытыка. Чытайце яе рэцэнзіі “Тарцюф” — амбіцыйны праект” пра спектакль Р.Таліпава і “ДВУгаловы поспех” пра пастаноўкі “Самотны захад” М.МакДонаха (рэж. Г.Мушперт) і “П’ямонскі звер” А.Курэйчыка (рэж. А.Жугжда) ў Гродненскім драматычным тэатры.

Яе творы чытайце ў нашай БІБЛІЯТЭЦЫ..

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>