27 верасня — спектакль “Oratorium” у Магілёве

Среда, Сентябрь 18, 2013 | ТЭГІ: спектакль

Жадаючых запрашаюць праглядзець эксперэментальнае прадстаўленне, а пасля абмеркаваць убачанае.

Пастаноўку “Oratorium” пакажуць 27 верасня на малой сцэне Магілёўскага драматычнага тэатра. Першапачаткова праца называлася “Калі гіне прынцэса Дыяна”, пасля — “Oratorium для прынцэсы Дыяны”, і толькі потым — “Oratorium”.

— Назва адмыслова абстрактная, каб гледач не прыйшоў з ужо гатовымі стэрэатыпамі і чаканнямі, — распавядае адзін з аўтараў Юрка Дзівакоў. — Гэта не спектакль і не перформанс. Мы проста распавядаем гісторыю, у якой няма канктэтнага сюжэту, але важна кожная дробязь. У выніку кожны, разумее гэта па-свойму, а пасля дзеліцца сваімі адчуваннямі.

Над тэатральнымі эксперыментамі працуе цэлая лабараторыя

Над пастаноўкай “Oratorium” працавалі Юрка і Таня Дзіваковы, якія працуюць у Магілёўскім драмтэатры і тэатры лялек . Іх прадстаўленне “Жывыя і мёртвыя фігуркі” ды перформанс “RОТ” гараджане ўжо маглі бачыць.

— Нарэшце, мы займелі назву для свайго праекту, — кажа Юрка Дзівакоў. — Лабараторыя фігур Оскара Шлеммера займаецца даследаваннем жыцця па сродках тэатра. Нас цікавіць усё: прадмет, чалавек і прадмет, глядач, яго рэакцыі і стэрэатыпы, вобразныя сродкі.

Сумесны праект лабараторыі і малой сцэны драмтэатра

“Oratorium” — гэта сумесная працай лабараторыі фігур Оскара Шлеммера і малой сцэны драмтэатра. У ёй занятыя акторы Iрына Дунчанка, Алена Крыванос, Вольфганг Дыкс з Германіі. Па словах Юркі Дзівакова, пад час рэпетыцый, акторы змаглі ўплесці ў жорсткую структуру дзеі свае імправізацыі.

Паказ адбудзецца 27 верасня на малой сцэне Магілёўскага драмтэатра. Пачатак у 18:30.

Уваход вольны, колькасць месцаў абмежаваная. Запрашальнік можна ўзяць у касе драматычнага тэатра.

Крыніца \ gorad.by.

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>