Чытка п’есы “Норд-Ост” (Магілёў—Мінск)

Вторник, Июнь 25, 2013 | ТЭГІ: чыткі

28 чэрвеня, 18.00
Цэнтр беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44, Мінск)

чытка п’есы Торстэна Бухштайнера “Норд-Ост”

Чытаюць: Яўгенія Белацаркоўская, Алена Крыванос, Наталля Калакустава.
Рэжысёр — Уладзімір Пятровіч (Магілёўскі абласны драматычны тэатр).

Норд-Ост” — п’еса, напісаная на аснове рэальных падзей і фактаў, творча перапрацаваных і сабраных разам акцёрам і драматургам Торстеном Бухштайнером (Гамбург). Бухштайнер распавядае пра тэрарыстычны акт не ў стандартным патэтычным ключы. Ён не задае вечнае пытанне «хто вінаваты?», а стварае шматгранны тэатр, у якім дае магчымасць убачыць адну падзею з трох бакоў — з пункту гледжання трох розных жанчын і іх жыццёвых гісторый.

За п’есу Норд-Ост” Торстэн Бухштайнер ў 2005 годзе атрымаў прэмію ім. Эльзы Ласкер-Шулер за дасягненні ў галіне драматургіі, а таксама прэмію журы Санкт-Галленского літаратурнага конкурсу.

Па заканчэнні чыткі адбудзецца размова з гледачамі. Уваход вольны!.

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>