СУТЫКНЕННЕ СА ШТОДЗЁННАСЦЮ. ВЫСТАВА АД ECLAB

Четверг, Июнь 6, 2019 | ТЭГІ: адукацыя , афіша , выстава

выніковы выставачны праект ECLAB 2018/2019
13-14 чэрвеня | майстэрня Антаніны Слабодчыкавай і Міхаіла Гуліна (вул. Казлова, 2 (4-ы пад’езд, код 64)

Здавалася б, усе мы ведаем, што такое штодзённасць, мы ў ёй жывем і самі ж узнаўляем яе з дня ў дзень. Што тады могуць даць веды аб яе структуры? І чаму мастакі сёння актыўна працуюць з практыкамі і прадметамі штодзённасці?

Яшчэ нямецкі сацыёлаг Георг Зімель заўважыў, што наша ўспрыманне штодзённасці пабудавана на прытупленні крытычных здольнасцяў. Вобразы, якія мы бачым штодня, губляюць сваю актыўнасць, іх значэнні ўспрымаюцца намі як нешта, што само сабой зразумела.

Аднак калі мы паспрабуем «перафарматаваць» свой погляд, паставіцца да штодзённых форм і дэталяў нашага жыцця як да незнаёмых, то зможам убачыць іх «адваротны бок» — схаваныя значэнні, сэнсы, якія фармуюць наша жыццё. Крытычнае ўспрыманне звычайнага дазваляе асэнсаваць становішча суб’екта, упісанага ў сацыяльную рэальнасць, у свет аўтаматызмаў, канвенцый і (не)знаёмых прадметаў.

У выставе «Сутыкненне са штодзённасцю» прадстаўлены работы студэнтак і студэнтаў ECLAB, прысвечаныя крытычнаму пераасэнсаванню беларускай штодзённасці. Іх тэмамі сталі структура гарадской прасторы Мінска, канструяванне сучаснага суб’екта з дапамогай сацыяльных сетак і СМІ, а таксама разважанні аб ролі прадметаў і паняццяў, якія фармавалі мінулае і асабістую біяграфію аўтарак і аўтараў.

Звяртаючыся да штодзённасці крытычна, то бок сутыкаючыся з ёй, аўтаркі і аўтары прадстаўленых на выставе праектаў імкнуцца яе перавызначыць і запрашаюць гледачоў уключыцца ў гэтую працу.

 Час працы:

13 чэрвеня: 19:00-22:00

14 чэрвеня: 16:00-22:00

Уваход вольны. Рэгістрацыя на адкрыццё.

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>