Прагляд і абмеркаванне фільма “Усходні калідор”

Воскресенье, Июнь 19, 2016 | ТЭГІ: адукацыя , афіша

Прастора “ЦЭХ” (вул. Кастрычніцкая, 16, над барам “Хуліган”), 18:00.

19 чэрвеня (нядзеля) у межах праекта ECLAB_Інтэракцыя адбудзецца прагляд і абмеркаванне фільма “Усходні калідор” (рэж. Валянцін Вінаградаў, “Беларусьфільм”, 1966).

Мадэратар абмеркавання — Вольга Раманава, кіраўніца канцэнтрацыі “Масавая культура і медыя”.

Стварэнне фільма “Усходні калідор” — унікальны выпадак у гісторыі “Беларусьфільма”. Гэта фільм-прытча з самым нетыповым сюжэтам з усіх фільмаў перыяду адлігі пра вайну, партызанаў і падпольшчыкаў. Акрамя таго, у ім ледзьве не ўпершыню ў савецкім кіно закранаецца тэма Халакосту.

Крытыкі-сучаснікі называлі гэты фільм “антымастацкай з’явай”, “прэтэнцыёзнай інтэлектуальнай драмай”, стужкай, поўнай “эстэтычнага і этычнага цынізму”. Пасля прэм’ернага скандалу ён толькі праз два гады выйшаў у абмежаваны пракат, а затым быў зняты з экрана. Пасля прагляду абмяркуем, як гэты фільм зрабіўся магчымым у 1960-я і як ён глядзіцца сёння.

Уваход вольны!

Партнёры праекта: прастора “ЦЭХ”, адукацыйны партал Адукацыя.Інфо, праект MAKEOUT, культурная кампанія “Будзьма беларусамі!”, ОДБ Брусель, Агенцтва сацыяльных навін, часопіс аб рэкламе Marketing.by, платформа перфарматыўных практык “Зерне”, партал Relax.by, Лофт Праект “Балкі”, Галерэя “Ў”, кафэ “Культура”, бар “Хуліган”.

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>