ДНІ ТАДЭВУША КАНТАРА Ў МІНСКУ: МАЙСТАР-КЛАСЫ ХАРЭОГРАФА МІКАЛАЯ МІКАЛАЙЧЫКА (ПОЛЬШЧА) І ПРАГЛЯД СПЕКТАКЛЯЎ

Понедельник, Октябрь 19, 2015 | ТЭГІ:

East European Performing Arts Platform, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы і Польскі Інстытут у Мінску запрашаюць прыняць удзел у спецыяльных мерапрыемствах з нагоды 100-годдзя са дня нараджэння знакамітага польскага рэжысёра Тадэвуша Кантара.

23 — 26 кастрычніка

Камерная сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы

(вул. Энгельса, 7; службовы ўваход)

 

23 – 26 кастрычніка / 15.00 – 18.00

Майстар-класы харэографа і рэжысёра Мікалая Мікалайчыка (Польшча) з удзелам артыстаў беларускіх тэатраў 

26 кастрычніка / 18.00

Прэзентацыя выніку майстар-класаў на Камернай сцэне  Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы (уваход вольны!)

Мікалай Мікалайчык – харэограф, танцор; скончыў Дзяржаўную школу балета ў Познані, супрацоўнічаў з прадстаўнікамі розных танцвальных стыляў (Генрык Тамашэўскі, Конрад Джэвецкі, Макс Эк, Біргіт Кульберг, Эва Выціхоўска), ствараў пластычныя рашэнні многіх спектакляў у драматычным і оперным тэатры, працаваў з Маяй Клячэўскай, Кшыштафам Варлікоўскім, Гжэгажам Яжынам, Кшыштафам Гарбачэўскім і інш.

4

Адукацыйна-азнаямляльныя паказы запісаў спектакляў Тадэвуша Кантара для удзельнікаў майстар-класаў і мерапрыемстваў

Спектаклі будуць паказаны на мове арыгінала без перакладу

23 кастрычніка

13.00 —“Сёння мае народзіны”

24 кастрычніка

13.00 — “Ніколі сюды ўжо не вярнуся”

25 кастрычніка

13.00 — “Няхай згінуць артысты”

Усе мерапрыемствы пройдуць на Камернай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы (вул. Энгельса, 7; службовы ўваход). Удзел у майстар-класе прадугледжвае папярэднюю рэгістрацыю. Доступ на ўсе астатнія мерапрыемствы вольны. Ласкава запрашаем!

 

Тэлефоны для даведак +375 (17) 2891341; 3271107.

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>