ФАЛЬКЛОР-ТЭАТР “ГОСЬЦІЦА”

Суббота, Август 15, 2015 | ТЭГІ:

Заснавальніца, мастацкі кіраўнік – Ларыса Сімаковіч

Фальклор-тэатр “Госьціца” створаны Ларысай Сімаковіч у 1986 г. на базе Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі. Этымалогія назвы тэатра адсылае да індаеўрапейскага кораня “гост”. Сярод яго асноўных значэнняў – “госць”, “дух”, “прывід”. Адметнасць калектыву праяўляецца як у музычным (артысты адначасова валодаюць аўтэнтычнай манерай спеваў і класічным бельканта, ігрой на розных інструментах), так і ў танцавальным мастацтве, што надае пастаноўкам тэатра сінкрэтычны характар.

Створаная напачатку як дзіцячы фальклорны ансамбль, з цягам часу “Госьціца” пашырыла ўласныя мастацкія межы, стаўшы першым тэатрам танца ў гісторыі беларускай харэаграфіі. Акрамя народных гульняў, абрадаў у рэпертуары тэатра з’явіліся харэаграфічныя мініяцюры, фольк-мадэрн балеты, эксперыментальныя музычна-тэатральныя пастаноўкі. Творчасць калектыва стала асновай для стварэння больш за 20 музычных відэафільмаў беларускіх рэжысёраў – Т. Кіракозавай, А. Малчанава, У. Ісата, В. Шавялевіча, А. Шульгі, Л. Кабернік, А. Лукашэвіча.

Фальклор-тэатр “Госьціца” – лаўрэат фальклорных і тэатральных фестываляў у Х’ёрынгу (Данія), Выбаргу (Расія), Таліне (Эстонія), Порхава (Польшча), удзельнік міжнародных фестываляў у Германіі, Іспаніі, Італіі, Расіі, Літве, Латвіі, Беларусі, пераможца VIII Міжнароднага фестываля сучаснай харэаграфіі ў Віцебску.

З 2004 г. тэатр быў пазбаўлены сваёй рэпетыцыйнай базы і спыніў актыўную дзейнасць. Аднак асобныя ўдзельнікі “Госьціцы” працягваюць збірацца для праектаў Л. Сімаковіч (прэм’еры музычна-тэатральных спектакляў “Свадзебка”, “S-музыка”, “Люцыян Таполя” і інш. ў пастаноўцы Л. Сімаковіч на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі).

РЭПЕРТУАР

Фольк-мадэрн балеты

“Інтуіцыя міту” (1994) – музыка і харэаграфія Л. Сімаковіч

“Эўтаназія. Апошні рытуал” (1996) – музыка і харэаграфія Л. Сімаковіч

“Национальный интерес” (1997) – музыка і харэаграфія Л. Сімаковіч

“Калінаў мост” (2000) – музыка і харэаграфія Л. Сімаковіч

“Жах” (1999) – музыка і харэаграфія Л. Сімаковіч

“Нябога” (2001) – музыка і харэаграфія Л. Сімаковіч

“Прынамсі” (2002) – музыка і харэаграфія Л. Сімаковіч

“Дух Зямлі” (2003) – музыка і харэаграфія Л. Сімаковіч

“Русалчын панядзелак” (2004) – музыка і харэаграфія Л. Сімаковіч

“Зацірка” (2007) – музыка і харэаграфія Л. Сімаковіч

Харэаграфічныя мініяцюры (1989–2000-я гг.)

“Вівальдзі-балет” – музыка А. Вівальдзі, харэаграфія Л. Сімаковіч

“Пасіёны па Іяану” – музыка І. Баха, харэаграфія Л. Сімаковіч

“Алілуя” – музыка і харэаграфія Л. Сімаковіч

“Прэлюд” – музыка А. Скрабіна, харэаграфія Л. Сімаковіч

“Каралеўства Беларусь” – музыка рок-гурта “Камелот”, харэаграфія Л. Сімаковіч,

“Яблычны Спас” – музыка і харэаграфія Л. Сімаковіч

“На Беларусі зіма. Зіма на Беларусі” – музыка і харэаграфія Л. Сімаковіч

“Vidit suum” – музыка Дж. Пергалезі, харэаграфія Л.Сімаковіч

“Алегорыі Прывялебнай панны” – музыка і харэаграфія Л. Сімаковіч

“Дарожка” – беларуская балада, харэаграфія Л. Сімаковіч

“Незваротнае” – музыка і харэаграфія Л. Сімаковіч

“Дзын-дзэн” – калядная песня, аранжыроўка і харэаграфія Л. Сімаковіч

“Па дарозе ў рай” – музыка гурта “Enigma”, харэаграфія Л. Сімаковіч

“Маўчаць па-беларуску” – харэаграфія Л. Сімаковіч

“Гануся” – апрацоўка канта і харэаграфія Л. Сімаковіч

“Шляхам у вечнасць” – музыка і харэаграфія Л. Сімаковіч

“Гімны Сярэднявечча” – музыка і харэаграфія Л. Сімаковіч

“Зямное-Нябеснае” – музыка і харэаграфія Л. Сімаковіч

“Бегла коляда-коляда” – харэаграфія Л. Сімаковіч

“Ой, дороду дороду” – харэаграфія Л. Сімаковіч

“Жартissimo” – музыка і харэаграфія Л. Сімаковіч

Абрады

“Па святых вечарах” – Каляды

“Масленка” – веснавыя абрады

“Вяснянка” – веснавыя абрады

“Летніца” – веснавыя і летнія абрады

Музычна-тэатральныя спектаклі

“Раса пала на Купала” (2007) – купальскія сцэны для хору, ударных, раяля і габоя (кампазітар, харэограф, рэжысёр-пастаноўшчык Л. Сімаковіч)

S-музыка” (2006) – сучасныя сцэны паводле паэмы Я. Коласа “Сымон-музыка” для трубы-solo, ударных інструментаў і аўтэнтычных галасоў (кампазітар, харэограф, рэжысёр-пастаноўшчык Л. Сімаковіч)

“Свадзебка” (2008) І. Стравінскага – рускія харэаграфічныя сцэны са спевамі і музыкай (харэограф, рэжысёр-пастаноўшчык Л. Сімаковіч)

“Дзень Максіма Багдановіча” (2009) – сучасная містэрыя (кампазітар, харэограф, рэжысёр-пастаноўшчык Л. Сімаковіч)

“Куцця” (2009) – рытуальная байка для сапрана і камернага аркестра (кампазітар, рэжысёр-пастаноўшчык Л. Сімаковіч)

“Жорж Санд, мазурка і Шапэн” (2010) – музычны спектакль-навэла (ідэя, харэаграфія, рэжысура Л. Сімаковіч)

“Гусляр” (2010) – музычная драма паводле Я. Купалы І. Лучанка-У. Мулявіна (рэжысёр-пастаноўшчык Л. Сімаковіч)

“Апокрыф” (2011) – мюзікл-прытча паводле М. Багдановіча (кампазітар, рэжысёр-пастаноўшчык Л. Сімаковіч)

“Песня пра долю” (2012) – рок-опера І. Лучанка-У. Мулявіна паводле паэмы Я. Купалы (рэжысёр-пастаноўшчык Л. Сімаковіч)

“Люцыян Таполя” (2012) – опера Л. Сімаковіч паводле паэмы М. Танка да 100-годдзя паэта

“Вандроўнік” (2013) – спектакль-гімн да 70-годдзя М. Раманюка (рэжысёр-пастаноўшчык, харэограф Л. Сімаковіч)

Музычныя відэафільмы (1989–2000-я гг.)

“Восеньская” (рэж. Т. Кіракозава)

“Каляда-калядзіца (рэж. А. Малчанаў)

“Па святых вечарах” (рэж. Т. Кіракозава)

“Летніца”(рэж. У. Ісат)

“Барада” (рэж. А. Малчанаў)

“Адхланне” (рэж. В. Шавялевіч)

“А ў нас сёння масленка” (рэж. Т. Кіракозава)

“Імгненне” (рэж. Т. Кіракозава)

“Кант калядны” (рэж. В. Шавялевіч)

“Алілуя” (рэж. В. Шавялевіч)

“На тым беразе” (рэж. В. Шавялевіч)

“Зямны зварот Антоніо Вівальдзі” (рэж. В. Шавялевіч)

“Дзеўкі чаруюць, дзеўкі варожаць” (рэж. В. Шавялевіч)

“Сялянскаму роду няма пераводу” (рэж. В. Шавялевіч)

“Парыванні ветру, душы і гукаў” (рэж. В. Шавялевіч)

“Харал” (рэж. В. Шавялевіч)

Кант “Куды едзеш, Рамане?..” (рэж. В. Шавялевіч)

Кант “Новая навіна” (рэж. В. Шавялевіч)

“Някраса” (рэж. М. Мілаванаў, А. Шульга)

“Там, дзе Няміга” (рэж. А. Шульга)

“Нябога” (рэж. Л. Кабернік)

“Мірскі замак” (рэж. А. Лукашэвіч)

 Фота: асабісты архіў Л. Сімаковіч

 

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>