АРТ КАРПАРЭЙШН

Пятница, Август 14, 2015 | ТЭГІ:

Цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў “Арт Карпарэйшн” паўстаў у снежні 2010 года пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і ААТ “Белгазпрамбанк”.

Мэты:

— стварэнне платформы для абмену ведамі паміж сучаснымі мастацкімі прасторамі Беларусі і краінаў Заходняй Еўропы;

— культурны абмен праз сумесную творчасць;

— культурны абмен праз адукацыйныя праграмы і семінары;

— акумуляванне творчага патэнцыялу маладых прафесіяналаў вакол асобных праектаў;

— правядзенне эксперыменту на мяжы кантакту традыцыі і інавацыі;

— выпрацоўка ўменняў і навыкаў, неабходных для творчасці ў наноў створанай прасторы;

— імплементаванне новых тэхнічных сродкаў выразнасці ў традыцыйныя формы тэатра;

— стварэнне міжнароднай сеткі кантактаў у тэатральнай і кінематаграфічнай сферы.

Праекты Цэнтра (У межах тэатральнага кірунку):

— арганізацыя і правядзенне Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва “ТЭАРТ”;

— адукацыйныя семінары, майстар-класы з удзелам тэатральных рэжысёраў, гукарэжысёраў, харэографаў з усяго свету;

— праектны тэатр прадстаўлены на сённяшні дзень сумеснымі беларуска-расійскімі і беларуска-польскімі пастаноўкамі, а таксама нацыянальным праектам. Плануюцца іншыя сумесныя пастаноўкі.

Праекты Цэнтра (У межах кірунку кіно):

— арганізацыя і правядзенне Менскага міжнароднага кінафестывалю “Лiстапад”;

— адукацыйныя сустрэчы і семінары з рэжысёрамі, сцэнарыстамі і прадзюсарамі ў межах “Лiстапада”. Адным з істотных зменаў стаў увод у 2013 годзе новага кірунку — семінары для студэнтаў БДАМ з наступным паказам студэнцкіх работ і каментарамі запрошанага госця. Такія мерапрыемствы — першая спроба стварыць прафесійную платформу для маладых кінематаграфістаў, якая стала б рэгулярнай;

— праект тыдня японскага кіно ў Менску;

— дыстрыб’юцыя мастацкіх фільмаў у фармаце арт-мэйнстрым.

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>