Трохдзённы воркшоп па біямеханіцы Мейерхольда

Среда, Декабрь 11, 2013 | ТЭГІ: лекцыя , майстар-клас

У сярэдзіне студзеня 2014 Платформа перфарматыўных практык “зЕрне” запрашае на трохдзённы воркшоп па біямеханіцы Усевалада Мейерхольда.

У праграме:

— Лекцыя польскага крытыка Малгажаты Яблонска “Біямеханіка Ус.Мейерхольда: акцёрскі трэнінг на аснове “падрыхтаванага досведу” (пры падтрымцы Інстытута Адама Міцкевіча, Варшава);

— Практычны двухдзённы майстар-клас Валянціны Мароз (Беларусь) “Біямеханіка Мейерхольда: акцёр як звышмарыянетка”.

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны!

Увага! На практычную частку (двухдзённы майстар-клас) вядзецца папярэдні запіс (фарміруецца група ўдзельнікаў), магчыма прысутнасць толькі ў якасьці гледачоў. Ліст з невялікім CV і матывіроўкай дасылаць на адрас  ziernie.net@gmail.com.

Дакладная дата і месца правядзення мерапрыемстваў ўдакладняецца, сачыце за анонсамі!

Пра выкладчыкаў

MalgorzataJablonskaМалгажата Яблонска — тэатразнаўца, аспірантка Кафедры перфарматыкі Ягелонскага універсітэта. Рыхтуе кандыдацкую дысертацыю пра ўплыў біямеханікі Усевалада Мейерхольда на канцэпцыі акцёрскага трэнінгу ў еўрапейскім тэатры ХХ стагоддзя. Была галоўным каардынатарам міжнароднай канферэнцыі па дзейнасці Усевалада Меерхольда — “Тэатральная практыка Усевалада Мейерхольда” (3-5 кастрычніка 2013 года) і адным з куратараў выставы “Мейерхольд — канструяванне чалавека”, арганізаваных Інстытутам ім. Ежы Гратоўскага ва Ўроцлаве. У 2002-2003гг. супрацоўнічала з Тэатрам “Gardzienice”. Член Тэатральнай супольнасці CHOREA .

 

valia_moros-300x225

 

Валянціна Мароз — рэжысёр, тэатральны педагог. Вучылася біямеханіцы ў Цэнтры ім. Ус. Мейерхольда (Москва, 2005−2007) пад кіраўніцтвам   А.А. Лявінскага (вучань вучня Мейерхольда). Праводзіла майстар-класы ў тэатральных ВНУ  Мінска і Варшавы, на фестывалі “М@рт-Кантакт” (Магілёў, 2007), “Тэатральны куфар” (Мінск, 2013).

 

 

IAM-ENG_whiteletters

.

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>