ЛЮТЫ
– прэзентація п’есы “Яны бачылі сны” Н. Каляды, рэж. У. Шчэрбань. СТ, Мінск.
САКАВІК
– 3 сакавіка — паказ спектакля “Негатывы” Юрыя Туркова, рэж. Арцём Гудзіновіч, тэатральнае аб’яднанне “View Soul Theatre”. Акцёры: Павал Харланчук, Дзмітры Рачкоўскі, Уладзімер Глотаў, Матвей Шкуратаў. У межах прэзентацыі творчага цэнтру “Арт-праект”. Суправаджальныя мерапрыемствы адкрыцця цэнтра: фотавыстава беларускага фатаграфічнага партала Zнята і канцэрты гуртоў “Срэбнае вяселле” і “Гурзуф” (11 сакавіка). Дом культуры Кісялёва, Мінск.
– Майстэрня маладой рэжысуры на I Міжнародным моладзевым форуме “M.@rt.кантакт”. Прэзентацыя п’ес Уільяма Сараяна. Удзельнікі: Таццяна Арцімовіч, Егор Лёгкін, Таццяна Навумава, Вольга Саратокіна, Аляксей Шаўлоў. Спецыяльны паказ ўрыўка з п’есы “Тэрарызм” Бр. Прасняковых (рэж. Таццяна Траяновіч). МАДТ, Магілёў.
– 12 сакавіка — прэм’ера спектакля “Беллівуд” П. Пражко (працяг праекта “Мы. Самаідэнтыфікацыя”), рэж. У. Шчэрбань. СТ, Мінск.
КРАСАВІК
– 30 красавіка — прэм’ера спектакля “…Пасля” пластычнага тэатра “ІнЖэст”. Рэж. В.Іназемцаў, ТЮГ, Мінск.
ТРАВЕНЬ
– 26 траўня — прэм’ера “Я веру ў гараскопы” А. Карэліна, рэж. В. Грыгалюнас. НАДТ імя М. Горкага, Мінск.
ЧЭРВЕНЬ
– 4 чэрвеня — прэзентацыя п’ес новай беларускай драмы: моладзевы тандем, праект “Драматургі — рэжысёры — акцёры”. К. Сцешык “Дзіцячы С-Ад”, рэж. Т. Арцімовіч; Л. Хаменка “Аптычныя ілюзіі”, рэж. Л. Балігатава; К. Сцешык “Адзін”, рэж. С. Івашкевіч; А. Карэлін “Я веру ў гараскопы”, рэж. А. Кудрэвіч; А. Шурпін “Тра-та-та”, рэж. Д. Лебедзева; П. Расолька “Дождж у снежні”, рэж. Дз. Фёдараў; М. Рудкоўскі “Уварванне”, рэж. А. Шаўлоў. Каардынатары праекта: К. Смольская, А. Стрэльнікаў. РТБД, Мінск.
ВЕРАСЕНЬ
– 4 верасня — прэм’ера камедыі “Трусы” П. Пражко, рэж. У. Шчэрбань, СТ. Файе БДАІ, Мінск.
ЛІСТАПАД
– 7 лістапада — прэмьера спектакля “Быць Гаральдам Пінтэрам” паводле пьесаў Г. Пінтэра “Горская мова”, “Перад дарогай”, “Новы сусветны парадак”, “Прах да праху”, а таксама нобелеўскай прамовы Пінтэра і лістоў беларускіх палітвязняў, рэж. У. Шчэрбань. СТ, Мінск.
На вокладцы сцэна са спектакля “Быць Гаральдам Пінтэрам”, рэж. У. Шчэрбань..