2015

Пятница, Январь 8, 2016 | ТЭГІ: гісторыя , таймлайн , хроніка

СТУДЗЕНЬ

19 студзенятворчая сустрэча і канцэрт-прэзентацыя новага альбома “…І куды што падзелася?” фальклор-тэатра “Госьціца” (мастацкі кіраўнік Ларыса Сімаковіч). Канцэртная зала “Мінск”.

30 студзеня — чытка п’есы “Двое лішніх, трэці — занадта” Лёхі Чыканаса. Рэжысёр Дзяніс Фёдараў. Малая сцэна Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы. Праект чытак сучаснай беларускай драматургіі стартаваў у Брэсце 25 кастрычніка 2014 года. “Двое лішніх, трэці — занадта” — гэта трэцяя п’еса праекта. Дагэтуль былі прэзентаваныя “Асцярожна памідоры” Сяргея Анцалевіча і “Лондан” Максіма Дасько.

28 студзеня — прэм’ера спектакля “Час сэканд-хэнд” па аднайменнай кнізе Святланы Алексіевіч. Рэжысёр Уладзімір Пятровіч. Магілёўскі драматычны тэатр.

ЛЮТЫ

5-24 лютага — Лабараторыя стварэння перформансу “Візуальнасць. Цела. Пошук уключанасцей” з Вольгай Лабоўкінай (харэографка, заснавальніца тэатра танца “Karakuli”, Мінск). Выніковы паказ — 24 лютага. Месца правядзення — Skyline Dance Studio (вул. Куйбышава, 22, 3 паверх).

9-14 лютага — ІІІ Форум эксперыментальных пластычных і танцтэатраў “ПлаSтформа Мінск —2015”. У межах форуму былі паказаныя: спектакль “Доступ да цела” (тэатр “InZhest” Мінск), танцспектакль “The Stories that we never told” (Lubelski teatr tańca, Люблін, Польшча), танцспектакль “Concerto grosso” (танцтэатр “Галерэя”, Гродна), перформанс “Адзін у квадраце” (тэатр танца “Karakuli”, Мінск), танцспектакль “Contemporary?” (танцпраект “Arts Printing House” / Young stage artists’ program “Open Space’13”, Вільнюс, Літва), спектакль “Goldkopf”. Прэм’ера! (Laboratory Figures Oskar Schlemmer, Магілёў), перформанс “У чатыры рукі” (ID Dance Company, Беларусь-Украіна), перформанс “9 клетак” (SKVO’s Dance Company, Мінск), бута-перформанс “EMBERS”. Прэм’ера! (Ірына Ануфрыева, Беларусь-Швецыя), бута-спектакль “Human Project” (студыя міждысцыплінарных мастацтваў “IDEAGNOSIS”, Рыга, Латвія), танцспектакль “Вясна. ЕГЭ святое” (студыя сучаснага танца “TWO-Ніка”, Тула, Расія), танцспектакль “Макі растуць у галаве” (танцавальная кампанія “NAЧALO”, Гродна) харэаграфічная мініяцюра “Словы для снегу” (тэатр танца “Skyline”, Мінск), харэаграфічная мініяцюра “Кветкі для Юліі” (праект Сяргея Паяркова і Ігара Нічыпарука, Мінск).

САКАВІК

— Тэкст беларускага драматурга Максіма Досько “Лондон” атрымаў Гран-пры Конкурсу Конкурсаў 2015, фестывалю рускамоўнай драматургіі ў межах Міжнароднай тэатральнай прэміі “Залатая маска” ў Маскве.

11 сакавіка — фінал Усерасійскага драматургічнага конкурсу “Дзеючыя асобы”. Адна з п’ес-удзельніц — “Эшалон№ 0” Віктара Красоўскага і Ірыны Гарэц (Беларусь).

— Выйшаў новы нумар часопіса “Сучасная драматургія”. Сярод надрукаваных п’ес — тэкст Максіма Дасько “Лондан” (Беларусь).

Максим Досько. Лондон / скриншот проекта

Максім Дасько. Скрыншот тэкста “Лондан”

15 сакавіка — тэатральны праект беларускага рэжысёра і драматурга Андрэя Саўчанкі “Бі-лінгва” паказаны ў Маскве на Міжнародным тэатральным фестывалі “Залатая Маска” ў межах праграмы “Маска Плюс”.

18 сакавіка — Вечар незвычайнага тэатра. У межах вечара прайшлі паказы спектакляў “Калі ты ўбачыш” (прэм’ера), харэаграфія і пастаноўка Іны Асламавай (Гомель) і “Наступны”, харэаграфія і пастаноўка Данііла Белкіна (Днепрапятроўск, Украіна). Гарадскі цэнтр культуры (Гомель, вул. Ірынінская, 16).

Праект “Вечар незвычайнага тэатра” праводзіцца ў Гомелі з 2010 г. па ініяцыятыве Іны Асламавай (харэографка, заснавальніца гурта сучаснай харэаграфіі “Quadro”). Праект прадастаўляе публіцы мажлівасць убачыць сучасныя танцавальныя і пластычныя спектаклі харэографаў з розных краін. Напрыканцы кожнага вечара адбываецца дыскусія гледачоў з удзельнікамі паказаў, дзякуючы гэтаму, як адзначае Іна Асламава, змяніліся глядацкі інтарэс да новай тэатральнай эстэтыкі і спосаб успрымання спектакляў, якія не падпарадкоўваюцца звыклай логіцы.

21 сакавіка  — адкрыццё X Міжнароднага моладзевага тэатральнага форуму “М@rt.кантакт-2015”, Магілёў.

Гран-пры форуму прысуджанае спектаклю “Аднойчы ўсе мы будзем шчаслівыя” (Цэнтр імя Ус. Меерхольда, Масква, рэжысёр Вячаслаў Чабатар, Малдова). Акрамя галоўнага прыза, агучаныя пераможцы 5 намінацый: “За лепшы тэатр-комікс” — спектакль “Шэкспір” (Драматычны тэатр імя А. Венгеркі, Беласток, Польшча); “За пошук адказаў” — спектакль “Завядзёнка” (тэатр “NiMu” Германія-Беларусь); “За шчасце” — галоўныя гераіні спектакля “Аднойчы ўсе мы будзем шчаслівыя” — Анастасія Проніна і Аляксандра Кузенкіна; “За тонкую рэжысуру” — спектакль “Міцева каханне” (Дзяржаўны драмтэатр на Ліцейным, Санкт-Пецярбург); “За філіграннае шулерства” — спектакль “Гульцы” (Рускі тэатр Эстоніі, Талін).

21 сакавіка — перадпрэм’ерны паказ спектакля “Балотная справа” Тэатра.doc у Мінску. Ініцыятарам прыезду Тэатра.doc стаў Беларускі Свабодны тэатр. Мінскія гледачы сталі першымі, хто ўбачыў спектакль: маскоўская прэм’ера адбылася 6 траўня 2015 і была прымеркаваная да трэцяй гадавіны мітынгу на Балотнай плошчы.

24 сакавіка — прэм’ера перформанса «Vasen-Extasen» тэатра танца “Karakuli” (харэаграфія — Вольга Лабоўкіна). Месца правядзення: РТБД, Мінск.

28 сакавіка — прэзентацыя кнігі Андрэя Масквіна “Новая беларуская драматургія”. Другі і трэці том зборніка беларускай драматургіі, перакладзенага на польскую мову, выдадзены ў Варшаве ў 2014 і 2015 годзе. Малая сцэна РТБД, Мінск.

У зборнікі ўвайшлі:

Tом 2.“У пастцы”: Юлія Чарняўская “Ліфт”, Мікалай Рудкоўскі “Дажыць да прэм’еры”, Андрэй Іваноў “Гэта ўсё яна”, Алена Папова “Дадому!”, Мікалай Рудкоўскі “Вялікае перасяленне ўродаў”.

Tом 3. “Сярдзітыя маладыя людзі”: Канстанцін Сцешык “Час быць попелам”, Павел Расолька “Untitled”, Мікіта Валадзько “Пра блажэнных, сляпых і тых, якія смокчуць”, Мікіта Валадзько “Мыш мае шмат натуральных ворагаў”, Юлія Шаўчук “Нятрэба”, Максім Дасько “Радыё Культура”, Yaro “It”, Рыма Ушкевіч “Добры чалавек з маленькай еўрапейскай краіны”, Аляксей Нарановіч “Качагар”, Вікторыя Біран “Зрабі мне балюча, каханая!”.

maskwin

КРАСАВІК

6-7 красавікапаказы фільмаў кінарэжысёркі, відэамастачкі і культурнай работніцы з Сербіі Марты Папіводы — “Югаславія, як ідэалогія змяняе калектыўнае цела” і “Работнік культуры 3у1”. Пасля паказаў адбыліся дыскусіі з удзелам аўтаркі, мадэратарам выступіла Агнешка Вішнеўска (Krytyka Polityсzna, Польша).

9-12 красавіка — удзел SKVO’s Dance Company ў XII Міжнародным фестывалі сучаснага танца “Калейдаскоп” (Беласток, Польшча), падчас якога быў паказаны танцспектакль Ганны Карзюк “Я ў N-ай ступені” і прайшоў майстар-клас Вольгі Скварцовай.

15 красавіка — чытка п’есы “Участковыя, або Пераадольваюцца супрацьдзеянне” Віталя Каралёва. Рэжысёрка Алена Сілуціна. У межах праекта “Драма LIVE” Цэнтра беларускай драматургіі і Цэнтра сучасных мастацтваў. Месца правядзення: Цэнтральны музей унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь (вул. Гарадскі Вал, 7).

16-19 красавіка — удзел SKVO’s Dance Company ў V Міжнародным фестывалі сучаснага танца Zelyonka Fest 1.5 (Кіеў, Украіна), падчас якога быў паказаны танцавальны перформанс “Прадметная размова” (аўтарка ідэі і пастаноўшчыца Вольга Скварцова).

17-19 красавікаIII Лабараторыя рэжысёрскіх праектаў Цэнтра эксперыментальнай рэжысуры. Тры дні ў майстэрнях Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і на пляцоўцы Палаца мастацтва прадстаўляліся эскізы і спектаклі студэнтаў-рэжысёраў БДАМ, а таксама эксперыментальныя працы прафесійных рэжысёраў. 408 аўдыторыя БДАМ (Партызанскі пр-т, 2а).

29 красавіка — сумесны праект SKVO’s Dance Company і Studio67 “Танец і цялеснасць”, прымеркаваны да Міжнароднага дня танца. У межах вечара адбыліся паказ перформанса “Happy Valentine” (харэографка-пастаноўшчыца Вольга Скварцова) і прэзентацыя фотапраекта артысткі SKVO’s Вольгі Рабецкай “Адухоўленае цела. Цела як прадмет”. Месца правядзення: Studio67 (Партызанскі пр-т, 2а).

 ТРАВЕНЬ

2 траўня — прэзентацыя п’есы Марыюса фон Маенбурга “Пачвара” тэатральнай лабараторыі Fortinbras. Рэжысёр Уладзімір Шчэрбань. Мінск.

bft2

Фота Караліны Паляковай

6-12 траўня — удзел Іны Асламавай (гурт сучаснай харэаграфіі “Quadro”, Гомель) у XIX Міжнародным фестывалі сучаснага танца “New Baltic Dance”. У межах фестывалю быў паказаны сумесны перформанс Іны Асламавай і Данііла Белкіна (Днепрапятроўск, Украіна) “У чатыры рукі”.

16 траўня — чытка п’есы “Сорам” Аляксея Макейчыка. Рэжысёр Аляксандр Марчанка. У межах праекта “Драма LIVE” Цэнтра беларускай драматургіі і Цэнтра сучасных мастацтваў. Месца правядзення: Унутраны дворык Цэнтра сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3).

31 траўня — прэм’ера спектакля “Псіхоз 4.48” Сары Кейн, рэж. Уладзімір Шчэрбань. Рэканструкцыя спектакля 2005 года, вык. Яна Русакевіч, Маша Сазонава. Беларускі Свабодны тэатр, Мінск.

ЧЭРВЕНЬ

4 чэрвеня — чытка п’есы “Гэта ўсё яна” Андрэя Іванова. Рэжысёр Андрэй Іваноў. У межах праекта “Драма LIVE” Цэнтра беларускай драматургіі і Цэнтра сучасных мастацтваў. Месца правядзення: інтэрнэт-клуб “Devilmice” (вул. Няміга, 38).

4-7 чэрвеня — удзел SKVO’s Dance Company ў South Caucasus Contemporary Dance & Experimental Art Festival in Tbilisi (Грузія), падчас якога быў паказаны танцавальны перформанс “Happy Valentine” (харэаграфія і пастаноўка — Вольга Скварцова).

10 чэрвеня — паказ лабараторыі стварэння перформансу з Вольгай Лабоўкінай, перформанс “Месца!”. Цэнтр сучасных мастацтваў, Мінск.

11 чэрвеня — запуск сайта “Міністэрства контркультуры” Беларускага Свабоднага тэатра.

17 чэрвеня — запуск Восьмага драматургічнага конкурсу “Свабодны тэатр”, які стаў у гэтым годзе біенале.

25-28 чэрвеня — лабараторыя сучаснага танца і перформансу “Чалавек і геаметрыя” з Ганнай Карзюк (SKVO’s Dance Company). Выніковы паказ: 27 чэрвеня, школа танцаў KVARTAL Юліі Шостак (вул. Куйбышава, 22).

ЛІПЕНЬ

6 ліпеня — прэзентацыя IV Лабараторыі рэжысёрскіх праектаў. Праграма: чытка п’есы “ХурЬма” Наталлі Слашчовай у рэжысуры Ганны Дзевіч і Антона Макухі; пластычны спектакль “Сляпыя” (па матывах п’есы Марыса Метэрлінка “Сляпыя”), рэжысёрка Анастасія Крамянеўская, харэограф Сяргей Паяркоў; эскіз п’есы “Блюз на люстры” Е. Шчакола і І. Балдахін, рэжысёрка Наталля Ляванава. Цэнтр эксперыментальныя рэжысуры. Месца правядзення: вул. Каліноўскага, 50а.

9 ліпеня — прэм’ера спектакля “FABLE” Laboratory Figures Oskar Schlemmer. Рэжысёр Юрка Дзівакоў, мастачка Таня Дзівакова. Гомельскі дзяржаўны тэатр лялек.

fable

3-12 ліпеня — майстар-класы Яўгена Карняга і паказ спектакля “Латэнтныя мужчыны” (рэжысёр Яўген Карняг, KorniagTHEATRE, Мінск) у межах Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Le manifest” (Дзюнкерк, Францыя).

17 ліпеня — прэм’ера “Білінгвы. Берасце”. Рэжысёр Дзяніс Фёдараў. Творчы цэнтр “Дом” (Будзённага, 33, Брэст).

17 ліпеня — вынікі інтэрнэт-галасавання на лепшую п’есу, створаную ў межах IV Міжнароднай драматургічнай лабараторыі ЦБД у красавіку. П’еса-пераможца мусіла быць пастаўленая на сцэне РТБД. Вынікі: “Опіум” Віталя Каралёва разам з Міхаілам Угаравым (449), “Чалавечак” Паўла Расолькі разам з Георгіем Сурковым (555), “Блондзі” Дзмітрыя Багаслаўскага разам з Яўгенам Карнягам (122); “Прынцэса Марса” Віталя Каралёва разам з Андрэем Саўчанкам (47); “Біблія няўдачніка” Віктара Красоўскага разам з Сяргеем Анцэлевічам (607), “Чырвоны воўк” Андрэя Іванова разам з Аленай Сілуцінай (75), “Запалкі” Канстанціна Сцешыка разам з Тамарай Труновай (341), “Кот” Таццяны Кошалевай разам з Аляксандрам Марчанкам (75). Але дырэктар тэатра Міхаіл Карачэўскі адмовіўся ад пастаноўкі п’есы-пераможцы, таму што яго “пугает не тема пьесы, а ее литературная форма. А тот факт, что редакторских правок быть не может и надо оставлять все в первозданном виде, меня коробит. Александр Марченко настаивает на сохранении авторского текста, но если текст нельзя изменить, я не буду включать его в репертуар. В данном случае я не нарушаю договоренностей, просто у театра сформирован свой почерк, политика”. Падрабязней ТУТ.

19 ліпеня — паказ спектакля “Латэнтныя мужчыны” (рэжысёр Яўген Карняг, KorniagTHEATRE, Мінск) у межах фестывалю “Wioska Tetralna 2015” (Венгайты, Польшча).

24 ліпеня — перформанс “Жывое цела” (прэм’ера), харэографка Вольга Скварцова, SKVO’s Dance Company. У межах праекта “ANATOMIA”, куратарка Дзіна Даніловіч. Цэнтр сучасных мастацтваў, Мінск.

ЖНІВЕНЬ

28 ліпеня — 9 жніўня — лабараторыя сучаснага танца і перформансу з Інай Асламавай (гурт сучаснай харэаграфіі “Quadro”, Гомель) і Даніілам Белкіным (Днепрапятроўск, Украіна). Тэма лабараторыі — праца з цэнтрам (цэнтр цела, руху, увагі, прасторы, кампазіцыі). Выніковы паказ — 9 жніўня, Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20).

14-22 жніўня — майстар-класы Яўгена Карняга і ўдзел KorniagTHEATRE у Міжнароднай тэатральнай акадэміі ў Мюнхене (Германія).

ВЕРАСЕНЬ

5-12 верасня — марафон чытак п’ес-пераможцаў фестывалю “Любімаўка-2015” (Масква). З беларусаў патрапілі: “Запалкі” Канстанціна Сцешыка (рэж. К. Вытаптаў), “Чырвоны воўк” Андрэя Іванова (рэж. А. Хлюпін), “Блондзі” Дзмітрыя Багаслаўскага (рэж. Д.Чашчын), “Пушачнае мяса” Паўла Пражко (рэж. Дз. Валкастрэлаў), “Мы ўжо тут” Паўла Пражко (рэж. Ю. Муравіцкі).

31 жніўня — 13 верасня — лабараторыя стварэння перформансу з Вольгай Лабоўкінай (тэатр танца “Karakuli”, Мінск). Мэта лабараторыі – стварэнне фільма ў жанры відэаданс. Месца правядзення: Skyline Dance Studio (вул. Куйбышава, 22, 3 паверх).

17 верасня — прэм’ера спектакля “Інтэрв’ю з ведзьмамі”. Рэжысёр, харэограф Яўген Карняг, мастачка-пастаноўшчыца Таццяна Нерсісян, кампазітар Мікіта Залатар.

1

23 верасня — прэм’ера перформанса “Просьба заставацца на сваіх месцах” Вольгі Лабоўкінай у межах VIII Міжнароднага мультыдысцыплінарнага фестывалю сучаснага мастацтва ГогальFest (Кіеў). Перформанс створаны цягам 10 дзён у лабараторным рэжыме адмыслова для фэсту.

27 верасня  — 4 кастрычніка — ў Бельску Падляшскім, Гайнаўцы ды Беластоку адбыўся ІІ Тэатральны фестываль “Одэ”, у межах якога сыгралі спектаклі: Тэатр “Крылы Халопа” (спектакль “Чарнобыль”) і Тэатр “Картонка” Святланы Бень (спектаклі “Хатні вожык” і “Быў бы ў мяне цмок”) . Арганізатар Тэатр «Czrevo» (Яанна Троц).

29 верасня — 23 кастрычніка Міжнародны тэатральны форум “ТЭАРТ”. У праграме: “Донка — пасланне Чэхаву”, рэжысёр Даніэль Паска; “Латышскае каханне”, рэжысёр Алвіс Херманіс; “Архідэі”, рэжысёр Піпа Дэльбонэ; “Вораг народа”, рэжысёр Томас Остэрмайер; “Жыццё і лёс”, рэжысёр Леў Додзін; “Яўген Анегін”, рэжысёр Цімафей Кулябін; “Танец Дэлі”, рэжысёр Дзмітрый Валкастрэлаў, і інш.

КАСТРЫЧНІК

1-5 кастрычніка — беларускі шоукейс Міжнароднага тэатральнага форуму “ТЭАРТ” Belarus Open. У праграме: танцавальны перформанс “VASEN-EXTASEN” тэатра танца «Karakuli» (прэм’ера); “Інтэрв’ю з ведзьмамі” Яўгена Карняга (Беларускі тэатр лялек, прэм’ера); “Чэхаў. Камедыя. Чайка”, рэжысёр Іскандэр Сакаеў (Моладзевы тэатр); “На дне” М. Горкага, рэжысёр Цімафей Ільеўскі (Брэсцкі драматычны тэатр); “Тарцюф” Мальера, рэжысёр Аляксей Ляляўскі (Беларускі тэатр лялек); “Ілюзіі” Івана Вырыпаева, рэжысёрка Таццяна Траяновіч (Цэнтр эксперыментальнай рэжысуры); “ORATORIUM”, рэжысёр Юрка Дзівакоў (Laboratory Figures Oskar Schlemmer); “Мабыць?”, рэжысёр Аляксандр Марчанка (РТБД); “Участковыя, альбо Пераадольваючы супрацьдзеянне”, рэжысёрка Алена Сілуціна; “Жаніцьба” М. Гогаля, рэжысёр Саўлюс Варнас (Магілёўскі абласны драматычны тэатр); “У маленькай сядзібе” С. Віткевіч, рэжысёр Саўлюс Варнас; “Самазванец”, рэжысёр Аляксей Ляляўскі; “Доступ да цела”, рэжысёр Вячаслаў Іназемцаў (тэатр “InZhest”).

5-6 кастрычніка — праект “Тэатр на дысках” у межах Міжнароднага тэатральнага форуму “ТЭАРТ”. Паказаныя спектаклі “Вырубка” Крысціяна Люпы і “Крум” Кшыштафа Варлікоўскага. Палац мастацтва.

— Пластычны тэатр “InZhest” распачынае свой 35-ты, юбілейны, тэатральны сезон. На працягу года будуць паказаныя спектаклі “Доступ да цела”, “Пасля”, Форум “PlaStforma”, “Рамонт”, “ДК Данс”.

18 кастрычніка — Беларускі Свабодны тэатр святкуе 10-гадовы юбілей. Канцэрт салідарнасці “Я з забароненымі” з удзелам: Ая Вэйвэя, Дэвіда Гілмара, Pussy Riot, Brutto, «Бумбокс» і інш. Канцэртная заля Koko, Лондан. У межах канцэрта прагучаў урывак “Belarus is not sexy” са спектакля “Ліст да Кэці Акер. Мінск’2011”, агучаны Кім Котрэл.

23-25 кастрычніка — Лабараторыя сучаснага танца з Вольгай Лабоўкінай у межах праекта BatrakTheatre (Масква).

23-26 кастрычніка — Дні Тадэвуша Кантара ў Мінску: майстар-класы харэографа Мікалая Мікалайчыка (Польшча) і прагляд відэаспектакляў Тадэвуша Кантара. East European Performing Arts Platform, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы і Польскі Інстытут у Мінску. Камерная сцэна НАТ імя Янкі Купалы.

24 кастрычніка лекцыя Аксаны Дудко (Львоў, Украіна) “Бюракраты, авантурысты і летуценнікі. Украінскі тэатр у пошуках новай будучыні”. У межах адукацыйнага праекта “зЕрне”. Лофт-кафэ “Балкі”, Мінск.

27 кастрычніка лекцыя Агаты Адамецкай-Сітэк (Польшча) “Фемінізм у польскім сучасным тэатры, альбо Колькі вы можаце сабе дазволіць у межах сістэмы”. У межах выставы “Людміла Русава. Татальны перформанс”. Платформа перфарматыўных практык “зЕрне”, Мінск.

Агата Адамецка-Сітэк падчас лекцыі. Фота А. Навумчык

Агата Адамецка-Сітэк падчас лекцыі. Фота А. Навумчык

27-31 кастрычніка — праект чытак “ЗЕФІР” (ЦБД сумесна ЦЭР) і лабараторыя “Gorod.doc” (адмыслова створаны вербацім) у межах V Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя В. Дуніна-Марцінкевіча. Чыткі п’ес: “Запалкі” Канстанціна Сцешыка (рэж. В. Мароз), “ХурЬма” Наталлі Слашчовай (рэж. А. Макуха), “Чалавечак” Паўла Расолька (рэж. Ю. Альшэўская), “Лондан” Максіма Дасько (рэж. А. Сілуціна), “Казка пра здобныя булачкі і чалавека, які вельмі хацеў лётаць”, “Ша-ша з левага чаравіка”, “Пясчаны замак” Наталлі Лішык, Алены Мальчэўскай, Сяргея Кавалёва (рэж. Н. Ляванава). Тэатр імя В. Дуніна-Марцінкевіча, Бабруйск.

 ЛІСТАПАД 

1 лістапада — прэм’ера мультымедыйнага перформанса “Беларусь 4’33. Горад сонца кропка нуль” паводле “Малой падарожнай кніжкі па Горадзе Сонца” Артура Клінава. Аўтары Таня Арцімовіч і Антон Сарокін. Тэкст чытаў Аляксандр Марчанка. Studio67, Мінск.

3 лістапада — спектакль “…Гэта не кіно” (прэм’ера), харэографка Вольга Скварцова, SKVO’s Dance Company. Беларускі моладзевы тэатр, Мінск.

2-14 лістапада — фестываль Беларускага Свабоднага тэатра “Staging A Revolution”. Паказы спектакляў: “Псіхоз 4’48”, “Кошт грошай”, “Нью-Ёрк’79” і “Адказ Кэці Акер. Мінск 2011”, “Зона цішыні”, “Кароль Лір”, “Быць Гаральдам Пінтарам” — рэжысёр Уладзімір Шчэрбань, “Пакаленне Джынс”, “Спасціжэнне каханне”, “Час жанчын”, “Пякельная кухня” — рэжысёр Мікалай Халезін. Напрыканцы спектакляў адбываліся публічныя дыскусіі. Лондан.

7-12 лістапада — удзел Сяргея Паяркова і Ігара Чыпоўскага (Мінск) у XIX Міжнародных сустрэчах тэатраў танца (Люблін, Польшча). Паказаны твор — перформанс “Зерне” (харэаграфія — Сяргей Паяркоў, выкананне — Ігар Чыпоўскі).

14, 16 лістапада — удзел SKVO’s Dance Company ў перформансе Schorsch Kameruns & Fabian Hinrichs “Ich habe um Hilfe gerufen. Es kamen Tierschreie zurück”. Месца правядзення: тэатр HAU 1 (Берлін). 9 і 10 снежня перформанс быў паказаны ў Міжнародным цэнтры мастацтваў Kampnagel (Гамбург).

18-22 лістапада — удзел SKVO’s Dance Company ў XII Міжнародным моладзевым тэатральна-музычным фестывалі JULA (Мюнхен, Германія). Падчас фестывалю калектыў паказаў 4 спектаклі: “Бардо” (харэаграфія — Вольга Скварцова ў суаўтарстве з артыстамі), “Happy Valentine” (харэаграфія і пастаноўка — Вольга Скварцова), “Чатыры” і “Ежы і Пятруча” (абодва — харэаграфія Вольгі Скварцовай у суаўтарстве з артыстамі).

19-22 лістапада — XXVIII Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску, у якім узялі ўдзел танцавальныя кампаніі з Беларусі, Расіі, Іспаніі, Італіі, Мексікі, Польшчы, ЗША, Швецыі, Швейцарыі. У межах фэсту адбыўся нацыянальны конкурс сучаснай харэаграфіі, лаўрэатамі якога сталі: Сабіна Мунасыпава (кафедра харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Мінск) — 1 прэмія, Тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі пад кіраўніцтвам Дзіяны Юрчанка (Віцебск) — 2 прэмія, тэатр танца “Альтана” (Мінск) — 3 прэмія; спецыяльная прэмія “Перспектыва” — праект “Свой почырк” (Віцебск), спецыяльная прэмія “За сэнсавае напаўненне танца” — праект Паўла Стрэльчанкі (кафедра харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Мінск), спецыяльная прэмія імя Я. Панфілава лепшаму харэографу — Ганна Сачыўка (танцавальная кампанія “Ніці”, Віцебск). Тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі пад кіраўніцтвам Дзіяны Юрчанка (Віцебск) атрымаў спецыяльны дыплом ад генеральнага партнёра фэсту — кампаніі “Белвест” — за вернасць фестывалю і свету мастацтва, а таксама за важкі ўклад у развіццё і прасоўванне віцебскай танцавальнай школы. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 22 беларускія калектывы.

19-26 лістапада — II Моладзевы тэатральны форум краін Садружнасці, Балтыі і Грузіі. У праграме: “Калігула”, рэжысёр Відас Барэйкас (Літва), “Жанчыны Троі”, рэжысёр Дата Тавадзэ (Грузія), “Гамлет”, рэжысёр Ігар Казакоў (Беларусь), “Любоў людзей”, рэжысёр Стас Жыркоў (Украіна), і інш.

23-24 лістапада — майстар-клас Вальфрама Лотца для беларускіх драматургаў, Інстытут Гётэ ў Мінску, у межах майстэрні Next Stage Europe. Паралельна з майстар-класам для беларускіх драматургаў аналагічныя мерапрыемствы прайшлі ў Грузіі, Малдове і Украіне. У мінскім майстар-класе ўдзельнічалі як вопытныя драматургі, так і пачаткоўцы (Сяргей Анцэлевіч, Андрэй Іваноў, Віталь Каралёў, Віктар Красоўскі, Аляксей Макейчык, Аляксандр Мантуш, Лёха Чыканас).

25 лістапада — прэзентацыя новай канцэнтрацыі “Сучаснае мастацтва і тэатр” Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі (ECLAB). Кіраўніцы Аксана Жгіроўская, Валянціна Мароз.

29 лістапада — прэм’ера ў Гомелі спектакля “Зямля №2” па тэкстах Максіма Дасько. Беларускі Свабодны тэатр, рэжысёр Уладзімір Шчэрбань.

30 лістапада — 5 снежня — Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў “Тэатральны куфар, БДУ-2015”. Ліцэй БДУ, Мінск.

СНЕЖАНЬ

5 снежня — прэм’ера перформанса “IMPROVISATION 0.2” (Беларусь-Польшча) у межах Міжнароднага тэатральнага фестывалю “38 Lodz Theatre Meetings” (Лодзь, Польшча). Удзельнікі: Вячаслаў Іназемцаў (танец бута, акцер, Мінск), Ігар Гаўлікоўскі (музыка, гук, Вроцлаў), Магдалена Пашкевіч (танец, актрыса, Лодзь), Марцін Ганчарэк (музыка, Лодзь).

16-20 снежня — Тыдзень польскага тэатра ў Мінску. Амбасада Рэспублікі Польшча ў Мінску, Асацыяцыя маладых творцаў “Да Тэатра”, медыяпраект “pARTisan”, Польскі Інстытут у Мінску. У межах Тыдня: майстар-клас тэатра “Бюро Падарожжаў” (Познань), прэзентацыя нумароў альманаха “pARTisan”, прысвечаных польскаму тэатру, сустрэча з акторамі тэатра “Бюро Падарожжаў” Мартай Стшалкай і Ярэкам Сяйкоўскім, лекцыя Клаўдыюша Свянціцкага “Тадэвуш Кантар і тэатр (пост)памяці”, лекцыі-прэзентацыі Адама Бароўскага (“Тэатр Восьмага Дня”, Познань) і Збігнева Алкевіча (тэатр “Акадэмія Руху”, Варшава).

20 снежня — беларуская прэм’ера спектакля “Пякельная кухня” Беларускага Свабоднага тэатра. Рэжысёр Мікалай Халезін. Мінск.

29 снежня — прэм’ера спектакля “Шабаны” паводле рамана Альгерда Бахарэвіча. Рэжысёрка Алена Ганум. Камерная сцэна НАДТ імя Янкі Купалы, Мінск.

30 снежня — паказ пілотнай серыі тэатральнага серыяла “Тэрыторыя прывідаў”, рэж. Уладзімір Шчэрбань. Беларускі Свабодны тэатр, Мінск.

На вокладцы: з постэру да фестывалю Беларускага Свабоднага тэатра “Staging A Revolution”

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>