Платформа “зЕрне” – адкрытая пляцоўка для развіцця перфарматыўнага руху ў Беларусі.

ЛЕКСІКОН

Раздзел пастаянна папаўняецца і ўдакладняецца. Калі вы заўважылі недакладнасць, памылку альбо маеце прапановы, калі ласка, пішыце нам ziernie.net@gmail.com!

 

(ад лац. Verbatim — «літаральна») — тэхніка стварэння тэкста шляхам мантажа літаральна запісанай гаворкі. Для запісу драматургі часцей за ўсё выкарыстоўваюць дыктафон. Абіраючы тэму п’есы, аўтары шукаюць прадстаўніка ці асяродак патрэбнай сацыяльнай групы і, часта адразу на дыктафон, запісваюць «кіламетры» вербальнага матэрыялу. Потым выбіраюць неабходнае і складаюць у асобны тэкст. 

 — адмыслова створаны тэхнікай вербацім тандэмам драматурга, рэжысёра, выканаўцаў спектакль .

— сапраўдныя архіўныя, судзебныя матэрыялы, лісты і т.п., а таксама фатаграфіі, відэазапісы с запісанай інфармацыяй. 

 — адна з характарыстык асобнай плыні (дакументальнай) новадрамаўскіх тэкстаў, створаных на дакументальнай аснове (дакладны гістарычны і жыццёвы матэрыял, рэальныя падзеі, людзі). Рэальнасць даследуецца з дапамогай прыёмаў дакументалістыкі ( інтэрв’ю, відэазапісаў, сбораў фактаў і г.д.). Часта аўтар сам удзельнік тых падзеяў, пра якія ідзе гаворка ў п’есе, альбо гэтая гісторыя адбылася з ягонымі ці яе сябрамі, сваякамі. 

— тэатральная плынь, спектаклі якой ставяцца не толькі на аснове ўжо напісанай п’есы ці тэкста, але часцей за ўсё адмыслова (як і ў вербацім-спектаклях) ствараюцца драматургам, рэжысёрам, акцёрамі з «нуля», выкарыстоўваючы асабісты досвед удзельнікаў спектакля. 

 —  самае маленькае і інтэнсіўнае поле. Драма не залежыць ад людзей, якія перадаюць яе, яна ажыццяўляецца паміж месцам і часам. Гэта тое, што напісана, і значыць, існуе не залежна ад таго, будуць прадстаўляць гэта акцёры ці не. (Падрабязней ТУТ)

— (ад англ. «Performance» — «прадстаўленне») — паняцце міждысцыплінарнага паходжання, якое пазначае сітуацыю супадзення аб’ект-мовы з мета-мовай (прамоўленае супадае з дзеяннем). Перфарматыў — непасрэднае моўнае дзеянне. 

 —  ўяўляе сабой цэлае сузор’е падзей, якія адбываюцца ўнутры і паміж выканаўцамі і аўдыторыяй. Перформанс ўсёахопны і ўсёабдымны, ён утрымоўвае ўсе тое, што не вызначаецца сцэнаром альбо драмай. Ён уключае ў сябе выканаўцаў і аўдыторыю, у тым ліку тэхнічны персанал (усіх, хто наўпрост ці ўскосна прысутнічае падчас перформанса, альбо стварае яго). (Падрабязней ТУТ)

— дакладна пабудаваная па партытуры музычная і шумавая структура спектакля, дзе разам з тэкстам кожны гук альбо адсутнасць гука маюць сэнсавае напаўненне. Яскравы прадстаўнік — расійскі рэжысёр Уладзімер Панкоў і ягоны тэатральны праект «Студыя SaundDrama» 

 —  гэта код падзей, які перадаецца ад чалавека чалавеку. Той, хто перадае яго, павінен ведаць сцэнар і ўмець навучыць гэтаму іншых. Гэта карта пэўнага прадстаўлення. (Падрабязней ТУТ)

 —   гэта падзея, якая ўводзіцца ў дзеянне выканаўцамі. Гэта тое, што робяць выканаўцы ў працэсе прадстаўлення. Тэатр канкрэтны і маментальны (тут і цяпер). Тэатр не толькі праяўляе драму, але артыкулюе і канкрэтызуе яе. (Падрабязней ТУТ)

 — усё болей распаўсюджаная назва сучаснага драматургічнсага твора (замест традыцыйнга «п’еса»). Актыўнае ўжыванне «тэкст» у дачыненні да новых п’ес з’яўляецца адной з асаблівасцяў новай драмы. «Тэкст» рассоўвае межы традыцыйнай драмы, маркіруе незавершанасць, парушэнне кананічнай структуры (адсутнасць падзелу на акты і г.д.), характэрныя новым п’есам. 

— расійскі фестываль сучаснай расійскамоўнай драматургіі. Заснаваны ў 2002 годзе прадзюсерам і рэжысёрам Эдуардам Баяковым і драматургесай Аленай Грэмінай. Адбываецца кожны год пад Масковой у Яснай Паляне. Менавіта з гэтым фестывалем часцей за ўсё звязваюць паняцце «новая драма». Хаця не ўсе п’есы, якія ўключаюцца ў ліст фестываля, з’яўляюцца новай драмай, а, хутчэй, прадстаўляюць агульную плынь сучаснай драматургіі. 

— драматургічная тэхніка: інтэрактыўнае прадстаўленне з матэрыялу біяграфіі, «глыбокае інтэрв’ю» артыста. 

— сучасная інавацыонная драматургія, асноўнымі прадстаўнікамі якой з’яўляюцца Сара Кейн, Марк Равэнхіл, Марыус фон Майенбург, Марцін Макдонах, Роланд Шыммельпфеніг і інш. «New writing» недакладна было перакладзена як «новая драма». Маючы агульныя кропкі перасячэнне (маргінальнасць, правакатыўнасць і г.д.), тым не менш гэта розныя плыні сучаснай драмы. 

 — харэаграфічны рух у сучасным танцы, які вызваліўся ад традыцыйнага танца на карысць канцэптуальнага фізічнага перформансу. Узнік у 1990 годзе ў Францыі. Non-dance разглядаюць як міждысцыплінарны рух, у якім харэографы адмовіліся ад лексікі традыцыйнага танца, інтэнсіўна выкарыстоўваючы формы іншых выканальніцкіх мастацтваў (тэатра, відэа, лекцый, музыкі, пластыкі і інш.). Асноўныя прадстаўнікі — Boris Charmatz, Jérôme Bel, Hervé Robbe, Xavier Le Roy, Alain Buffard, Benoît Lachambre, Josef Nadj, Maguy Marin (сучасная дзейнасць), Carlotta Sagna, Wayn Traub. (Падрабязней — “Эмансіпіраваны глядач: харэограф Ларыса Венедыктава пра рух non-dance”) 

— мастацтва, якое, здзяйсняючы акт «гвалту» над публікай (выкарыстоўвае правакатыўныя сродкі), накіраванае на руйнавання яе стэрэатыпаў.  

 .

Перетащите, чтобы поделиться
Антивирус для сайта WordPress СтопВирус