ВІДЭАПАКАЗ СПЕКТАКЛЯ “ЧЫРВОНАЯ ПТУШКА” ПАЎЛА РАСОЛЬКА

Понедельник, Февраль 16, 2015 | ТЭГІ: новая п'еса

ЦЭНТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

19 лютага 2015 года
Пачатак у 18.00

Відэапаказ спектакля “ЧЫРВОНАЯ ПТУШКА” П. Расолька

Запрашаем на відэапаказ спектакля, пастаўленага па п’есе маладога беларускага драматурга Паўла Расолька ў маскоўскім тэатры “Практыка”. “Чырвоная птушка” — першая прафесійная пастаноўка п’есы аўтара ў Расіі і першая праца польскага рэжысёра Войтэка Урбаньскага ў Маскве. Дарэчы, імя Войтэка Урбаньскага ўжо вядома мінскаму гледачу па чытанню п’есы “Знешнія пабочныя” Дз. Багаслаўскага, якое адбылося ў рамках фэсту “ТЕАРТ-2013”.

П’еса “Чырвоная птушка” заснаваная на рэальных падзеях з жыцця драматурга.

Аўтар: Павел Расолька
Рэжысёр: Войтэк Урбаньскі
Акцёры: Павел Міхайлаў, Антон Фёдараў, Марына Варажышчава, Надзея Іванова, Артур Мухамадзіяраў, Рыгор Калінін, Ягор Рыбакоў

red_bird

Сцэна са спектакля

Дзеянне адбываецца ў сярэдзіне 2000-х. Галоўны герой п’есы — музыка-самавучка Паша з Мінска. Ён піша музыку праз усілок на магнітную стужку, збірае MP3шкі. Паша таленавіты і сціплы хлопец, і ён кожным разам трапляе ў недарэчныя сітуацыі. І з травой не сябруе, і з дзяўчынамі неяк не вельмі, а яшчэ і на радыё зганьбіўся. “Колхоз”, — як ён сам гаворыць.

Усе мы, народжаныя ў 1990-х, стаялі ў чарзе за зборнікам “Танцевальный рай” з Модэрнтокінгам, Брытні Спірс ці з кімсьці там яшчэ на вокладцы. Першы комп дазволіў штосьці з музыкі рабіць самім. Так з’явіліся дамарослыя электроншчыкі тыпу Пашы. Колькі было запісана, перазапісана і пасклейвана. Не было так, што ў кішэні тэрабайт музыкі. Хоць і было гэта яшчэ зусім нядаўна.

Іван Вырыпаеў (драматург, рэжысёр, мастацкі кіраўнік тэатра “Практыка”):
“Чырвоная птушка” — гэта вострая сацыяльная тэматыка, збудаваная ў арт і запраўленая здаровым гумарам. У ёй закладзеная сучасная эстэтыка, адначасова модная і смешная. Напэўна, павінна было прайсці колькі часу, каб новая драма, апісваючы жахі і праблемы “саўка”, раптам паволі стала набліжацца да амерыканскага разумення жанру”.

Антон Фёдараў (акцёр):
“Спектакль пра жыццястойкасць, пра ілюзорнае існаванне. Мой герой — вядомы падонак, для якога яго сціснуты, такі ж ілюзорны свет з’яўляецца самай непарушнай, устойлівай канструкцыяй, а ўласны боль — гэта не больш чым дэфект, на які не варта звяртаць увагі”.

Крыніца: www.praktikatheatre.ru

Месца правядзення: малая сцэна ТБД (Крапоткіна, 44)
Уваход вольны.

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>