ДАКУМЕНТАЛЬНЫЯ “БІЛІНГВЫ” Ў БРЭСЦЕ

Суббота, Июль 4, 2015 | ТЭГІ: афіша , доктэатр

17 і 31 ліпеня, 21-21
Творчы цэнтр “Дом” (Будзеённага, 33, Брэст)

“Білінгвы. Берасце” — гэта дакументальны спектакль. Яго аснова інтэрв’ю розных людзей, у якім мы высвятлялі іх стаўленне да сітуацыі двухмоўя ў нашай краіне.

У Беларусі гэтая тэма не простая, вельмі шмат розных фактараў прыходзіцца браць пад увагі, адназначнай трактоўкі няма, у кожнай вобласці краіны па сутнасці абсалютна свая, эксклюзіўная сітуацыя. Тэма наспела і знаходзіць водгук. Адчуванне, што менавіта сёння гэтае пытанне знаходзіцца ў пераломнай стадыі. Кожнае інтэрв’ю гэта маналог на тэму “Хто я такі? Я, між двух моў. Тут і цяпер”.

У спектаклі вытрыманая нейтральная пазіцыя, гучаць маналогі людзей розных поглядаў, узростаў, прафесій, сацыяльных слаёў і г.д. Нам важна менавіта захаваць непрадузятасць і паказаць гэтую гісторыю як яна ёсць, без ацэнкі і мараляў. Гэта і не магчыма. Тэма развіваецца кожны дзень. У кожнага сваё стаўленьне. Спектакль жывы. Працэс збору мацяр’ял ідзе пастаянна. У кожны наступны спектакль будуць ўключацца новыя інтэрв’ю, у тым ліку інтэрв’ю гледачоў спектакля з якімі мы будзем праводзіць абмеркавання.

Працягласць 55 хвіл
Рэжысёр — Дзяніс Фёдараў
Акцёр — Анатоль Баранік

1

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>