Лекцыя “Жыццё ў трохкутніку. Я, жывапiс i тэатр. Творчы шлях Тадэвуша Кантара”

Воскресенье, Апрель 16, 2017 | ТЭГІ: адукацыя , лекцыя

Адукацыйная праcтора .PUNKT (Кастрычніцкая, 23а) 18 красавіка (аўторак) Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі і Польскі Інстытут запрашаюць на публічную лекцыю Юстыны Міхалік “Жыццё ў трохкутніку. Я, жывапiс i тэатр. Творчы шлях Тадэвуша Кантара”.

Тадэвуш Кантар (1915-1990, Польшча) быў адным з найбуйных тэатральных дзеячаў ХХ стагоддзя. Ён быў не толькі практыкам, але і тэарэтыкам: за кожным напрамкам яго пошукаў стаяла новая канцэпцыя тэатральнага мастацтва. У 60-я гады Кантар сфармуляваў у сваіх маніфестах ідэі “тэатра інфармэль” і “нулявога тэатра”, а ў 70-я на змену ім прыйшоў “немагчымы тэатр” і “тэатр смерці”.

Сусветную вядомасць Кантару прынёс спектакль “Мёртвы клас” (“Umarła klasa”, 1975), у якім рэжысёр “уваскрэсіў” былых аднакласнікаў, прадставіўшы іх адначасова ў выглядзе лядашчых старых і дзяцей-манекенаў. Гэты спектакль адносіцца да “тэатра смерці” — самага вядомага перыяду ў творчасці Кантара. У “тэатры смерці” разам з акторамі выступаюць прадметы і лялькі, а межаў паміж жыццём, сном і небыццём, як і паміж тэатральнымі жанрамі, не існуе.
Варта адзначыць, што ўвесь феномен “тэатра смерці” складаецца з пяці спектакляў. У 1980 годзе з’явіўся спектакль “Wielopole, Wielopole”, які падсумаваў усе прыёмы гэтага тэатральнага феномена і прычыны, па якіх “тэатр смерці” выклікаў такую вялікую зацікаўленасць гледачоў і прызнанне ва ўсім свеце.

Менавіта Кантар з’яўляецца аўтарам першых польскіх хэпэнінгаў: гэты жанр узнік у яго творчасці як альтэрнатыва тэатру, як больш радыкальная форма яго тэатральных эксперыментаў.

 

Пра лектарку

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Юстына Міхалік — выпускніца тэатразнаўчага аддзялення Ягелонскага ўніверсітэта; рэдактарка шматлікіх кніг і каталогаў выстаў Цэнтра па дакументаванні творчасці Тадэвуша Кантара “Крыкатэка” у Кракаве. Падрыхтавала шэраг прысвечаных Кантару выстаў у Польшчы і за мяжой. Аспірантка Інстытута мастацтваў Польскай акадэміі навук у Варшаве. Член праўлення Польскага таварыства тэатральных даследаванняў.

Мова лекцыі: польская з перакладам на беларускую

Уваход вольны!

Мерапрыемства ў Facebook

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>