ECLAB: паказ дакументальнага спектакля “Шэрая вясёлка”

Четверг, Июнь 23, 2016 | ТЭГІ: адукацыя , новая п'еса , спектакль

Прастора ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16, над барам “Хуліган”), 16:00.

25 чэрвеня (субота) у межах праекта ECLAB_Інтэракцыя адбудзецца паказ дакументальнага спектакля “Шэрая вясёлка”.

У аснову спектакля леглі інтэрв’ю з мінчанамі, узятыя студэнтамі канцэнтрацыі “Сучаснае мастацтва і тэатр”. Іх тэма была пазначаная як “Я — твой сучаснік”. Найбольш цікавыя інтэрв’ю адабраў і сабраў у тэкст п’есы драматург Канстанцін Сцешык.

Выканаўцы: студэнты канцэнтрацыі “Сучаснае мастацтва і тэатр”.

Рэжысёр: Валянціна Мароз, сокіраўніца канцэнтрацыі “Сучаснае мастацтва і тэатр”.

Відэа для спектакля: RYBA. Media Group.

Уваход вольны!

Партнёры праекта: прастора “ЦЭХ”, адукацыйны партал Адукацыя.Інфо, праект MAKEOUT, культурная кампанія “Будзьма беларусамі!”, ОДБ Брусель, Агенцтва сацыяльных навін, часопіс аб рэкламе Marketing.by, платформа перфарматыўных практык “Зерне”, партал Relax.by, Лофт Праект “Балкі”, Галерэя “Ў”, кафэ “Культура”, бар “Хуліган”.

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>