Чытка п’есы “Чамадан” Малгажаты Сікорскай-Мішчук

Пятница, Июнь 17, 2016 | ТЭГІ: адукацыя , чыткі

18 чэрвеня (субота) у межах праекта ECLAB_Інтэракцыя адбудзецца чытка п’есы Малгажаты Сікорскай-Мішчук “Чамадан”.

Прастора “ЦЭХ” (вул. Кастрычніцкая, 16, над барам “Хуліган”), 16:00

Франсуа Жако ідзе ў Музей Халакосту. Там на адным з чамаданаў з Аўшвіца ён бачыць імя і прозвішча свайго бацькі – Леа Пантофельнік. Гэта падзея змяняе яго жыццё.

У чытцы ўдзельнічаюць студэнты: Дар’я Герасіменка, Уладзімір Андрыенка, Павел Андрэеў, Ірына Аверына, Улад Лук’янчук і Рыта Ігнацьева. Рэжысёр – Валянціна Мароз, сукіраўніца канцэнтрацыі “Сучаснае мастацтва і тэатр” у ECLAB.

Малгажата Сікорская-Мішчук – польская драматург і сцэнарыст. Адзначана шэрагам прэмій і прызоў на тэатральных і кінафестывалях. За п’есу “Чамадан” атрымала галоўны прыз, а таксама прыз глядацкіх сімпатый на конкурсе “Метафары рэчаіснасці”(2008).

Уваход вольны!

Мерапрыемства ў Facebook

Партнёры праекта: прастора “ЦЭХ”, адукацыйны партал Адукацыя.Інфо, праект MAKEOUT, культурная кампанія “Будзьма беларусамі!”, ОДБ Брусель, Агенцтва сацыяльных навін, часопіс аб рэкламе Marketing.by, платформа перфарматыўных практык “Зерне”, партал Relax.by, Лофт Праект “Балкі”, Галерэя “Ў”, кафэ “Культура”, бар “Хуліган”.

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>