ЛЕКЦЫЯ ДАРЫЮША КАСІНЬСКАГА ПРА ПЕРФАРМАТЫЎНЫ ТЭАТР

Четверг, Март 10, 2016 | ТЭГІ: адукацыя , перформанс

Праект “Еўрапейскае кафэ — адкрытая прастора Еўропы” ў супрацы з Польскім Інстытутам у Мінску

15 сакавіка (аўторак), 19:00
Лофт Праект “БАЛКІ”,
(вул. Чапаева, д. 3,
блок 202, 2-гі паверх)

15 сакавіка (аўторак) у межах праекта “Еўрапейскае кафэ — адкрытая прастора Еўропы” ў супрацы з Польскім Інстытутам адбудзецца публічная лекцыя Дарыюша Касіньскага “Перфарматыўны тэатр? Выканальніцкае мастацтва на мяжы стагоддзяў на фоне змены парадыгмы”.

Рубеж ХХ і XXI стагоддзяў у гуманістыцы адзначаны шматлікімі значнымі зменамі, сярод якіх адным з галоўных быў перфарматыўны паварот у тэатры, заснаваны на адмове ад тэксту, сімвалу, структуры п’есы, дзеяння і пастановачнай ідэі. Ключавымі тэрмінамі зрабіліся перформанс і перфарматыўнасць, значная прысутнасць якіх пачала праяўляцца амаль ва ўсіх сферах чалавечага існавання. З’явіўся нават тэзіс, што “…перформанс вызначае новы вобраз грамадскага жыцця і новай формы ўсеўладдзя”.

Тэатр належыць да шырокай сферы культурнага перформансу, але адначасова праходзіць працэс шматлікіх змяненняў, якім канадская даследчыца Жазэт Фэраль дала назву “перфарматыўны тэатр”.

Падчас лекцыі будуць прадэманстраваныя асобныя прыклады рэжысёраў Рамэа Касталлюччы, Радрыга Гарсія, тэатра “Рыміні Пратакол”, якія адстойваюць прынцыпы сінтэзу мастацтваў у перфарматыўным тэатральным дзействе, а таксама будзе абмяркоўвацца праява зменлівай функцыі тэатра ў сучасным свеце.

Пра лектара:

kosДарыюш Касіньскі — прафесар кафедры перфарматыкі факультэта паланістыкі Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. Праводзіць усебаковыя даследаванні польскіх тэатральных традыцый, у тым ліку акцёрскага і рэжысёрскай мастацтва. Асаблівай тэмай даследаванняў выступаюць творчасць і ідэі Ежы Гратоўскага. Аўтар папулярнай біяграфіі Гратоўскага. У 2010-2013 гг. быў праграмным дырэктарам Інстытута ім. Ежы Гратоўскага ў Вроцлаве. Вобласць яго даследаванняў — сацыяльная драма і інсцэніроўкі, у тым ліку звязаныя са Смаленскай катастрофай (“Польскія тэатры. Год катастрофы”, Варшава, 2012). З 2014 г. — намеснік дырэктара Тэатральнага інстытута ім. Збігнева Рашэўскага ў Варшаве.

Мова лекцыі: польская з перакладам на рускую.
Уваход вольны!
Мерапрыемства ў Facebook

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>