ПРЫЁМ ЗАЯВАК НА ЎДЗЕЛ У МАЙСТАР-КЛАСЕ ТЭАТРА “БЮРО ПАДАРОЖЖАЎ” (ПОЗНАНЬ)

Четверг, Ноябрь 19, 2015 | ТЭГІ: адукацыя , майстар-клас

Амбасада Рэспублікі Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь
Асацыяцыя маладых творцаў “Да Тэатра”
Медыя праект “pARTisan”

У межах ТЫДНЯ ПОЛЬСКАГА ТЭАТРА Ў МІНСКУ:
“Тэатр, які застаўся з гісторыяй”
250-годдзе польскага тэатру ў Беларусі

Запрашаюць прыняць удзел у майстар-класе
тэатра “Бюро Падарожжаў” (Познань) “УЯЎНАЕ І РЭАЛЬНАЕ”

16-18 снежня (серада-пятніца), пачатак у 14-00
Цэнтр беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44)

Асноўнай ідэяй майстар-класа з’яўляецца канцэпцыя актора як псіхасаматычнай цэласнасці, заснаваная на адначасовай дзейнасці цела і свядомасці ў момант мастацкай творчасці.

Майстар-клас падзелены на дзве часткі. Першая падкрэслівае неабходнасць выкарыстоўваць усё цела ў якасці асноўнага інструмента ў акторскай прафесіі без дапамогі тэксту. Другая частка развівае акторскае ўменне імправізаваць з тэкстам і вакалам, а таксама скіраваная на стварэнне эцюдаў з выкарыстаннем выяваў і словаў.

Правядуць майстар-клас акторы тэатра Марта Стшалка (Marta Strzałko) і Ярэк Сяйкоўскі (Jarek Siejkowski).

Удзел у майстар-класе вольны!

Увага! Па папярэднім запісе. Заяўкі дасылайце на скрыню nikabeljakova@yandex.by

Напішыце, калі ласка, сваё імя, тэатральны/прафесійны досвед, матывацыю, а таксама чаканні ад майстар-класа. Дадатковую інфармацыю можна будзе атрымаць пазней. Звяртаем вашую ўвагу, што для ўдзела ў майстар-класе патрэбны базавы ўзровень фізычнай падрыхтоўкі. Дэдлайн для заяўкі 10 снежня.

Са спектаклю “Carmen Funebre”

Са спектаклю “Carmen Funebre”

“Бюро Падарожжаў” — шматразова ўзнагароджаная альтэрнатыўная тэатральная трупа, заснаваная ў 1988 годзе Паўлам Шкотакам (Paweł Szkotak) у Познані. Ад самага пачатку тэатр быў скіраваны на сацыяльныя і палітычныя тэмы, выкарыстоўваючы жэст, фізічнае дзеянне, візуальны перформанс, музыку і тэкст. Спектаклі паказаныя ў 50 краінах свету.

Падрабязней пра тэатр http://www.teatrbiuropodrozy.pl/home.html

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>