ЛЕКЦЫЯ ПРА ФЕМІНІЗМ У ПОЛЬСКІМ СУЧАСНЫМ ТЭАТРЫ

Суббота, Октябрь 24, 2015 | ТЭГІ: адукацыя , лекцыя

медыяпраект «pARTisan»
сумесна з Платформай перфарматыўных практык «зЕрне»

у межах выставы «Людміла Русава. Татальны перформанс»

27 кастрычніка (аўторак), 19.00
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а)

Лекцыя Агаты Адамецкай-Сітэк (Польшча)

«ФЕМІНІЗМ У ПОЛЬСКІМ СУЧАСНЫМ ТЭАТРЫ, альбо Колькі вы можаце сабе дазволіць у межах сістэмы»

Сучасная Польшча сёння ёсць цікавым феноменам. З аднаго боку, краіна мае моцныя традыцыйныя і рэлігійныя карані, з іншага — яна вядомая сваім прагрэсіўным і шмат у чым правакацыйным мастацтвам, якое ставіць пад сумнеў, часта руйнуе ўстаноўкі кансерватыўнага грамадства.

Але колькі насамрэч можа дазволіць сабе мастак альбо мастачка ў гэтай сістэме?

Падчас лекцыі Агата Адамецка-Сітэк прааналізуе фемінісцкія квэсты ў сучасным польскім тэатры, надаючы ўвагу не толькі ключавым з’явам і імёнам (Мая Клячэўска, Моніка Стжэмпка, Агнешка Ольстэн, Вераніка Шчавіньска, Марта Гурніцка і інш.). Крытычны аналіз прыкладаў пакажа на інстытуцыйныя абмежаванні, а таксама на сацыяльна-палітычны кантэкст, увогуле ўласцівыя тэатральнай жаночай вытворчасці ў Польшчы.

Пра лектарку

Агата Адамецка-Сітэк, PhD, выпускніца культуралагічных даследаванняў University of Silesia, аўтарка кнігі «Тэатр і Тэкст. Пастаноўка ў постмадэрністычным тэатры». Кіраўніца навукова-выдавецкага аддзела Тэатральнага інстытута ў Варшаве.

Лекцыя адбудзецца на польскай мове з перакладам на беларускую.

Уваход вольны!

Выява: з плаката да спектакля «Хор жанчын» Марты Гурніцкай (крыніцы: група на fb

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>