ІНЖЭСТ

Пятница, Август 14, 2015 | ТЭГІ:

Пластычны тэатр “ІнЖэст” (да 2001 года — “Жэст”) заснаваны ў 1980 годзе студэнтамі Менскага інстытута культуры Славам Іназемцавым, Галінай Яромінай, Таццянай Цурко, Сяргеем Швяцом, Сяргеем Масько, студэнтам з Балгарыі Іванам Мінчавым і іншымі.

З таго часу было пастаўлена больш за 15 спектакляў, кожны з якіх рабіўся, як у школе, новым класам у спасціжэнні мастацтва пластычнага тэатра: ад класічнай пантамімы (спектаклі “Калейдаскоп” 1980, “Шляхі і сцены” 1981) да карнавальнага, буфоннага тэатра (соmmedia del’arte “Вясёлая душа” 1982, “Прыгоды бравага салдата Швейка” 1983, які граўся толькі два разы, а потым быў забаронены адміністрацыяй Інстытута культуры праз мноства “палітычных памылак”). Потым было: вывучэнне клаўнады, пластычнай імправізацыі і баявых мастацтваў Усходу; шэраг імправізацыяў і прадстаўленняў кшталту “хэпенінг” на вуліцах, у парках, у размаітых будынках; фантасмагорыя ў стылі “сац-арт” ды сінтэз тэатральнай і пластычнай традыцыі Усходу і Захаду (трагікамедыі “Традыцыйная кухня выспы Рукю” 1993 і “Таемнае спатканне” 1995).

Пачынаючы з 1995 года акторы тэатра “Жэст” распрацоўваюць арыгінальную сістэму трэнавання “Танцы Звяроў”.

Тэатр “Жэст” з 1995 года меў магчымасць пазнаёміцца з танцам Буто на воркшопе Юміко Ёшыока ў Германіі і з тых часоў выкарыстоўвае гэтыя тэхніку і стыль у розных сумесных праектах. Вячаслаў Іназемцаў з лістапада 2001 года ўдзельнічае ў міжнародном Буто-праекце TEN PEN Chii (“прыродная катастрофа”) з японскай Буто-танцаўшчыцай Юміко Ёшыока і нямецкім арт-дызайнерам Ёахімам Мангерам — спектаклі TEST LABOR, MINUS ALPHA, KETSUI, а таксама Interdisciplinary Workshop Project і інш.

27 траўня 2001 года “Жэст” адзначыў сваё 20-годдзе новым спектаклем “ДК Данс”. З таго моманту тэатр пачаў называцца “ІнЖэст” (Іншы Жэст).

Новая генерацыя актораў “ІнЖэста” — маладыя людзі 20-30 гадоў, якія прайшлі навучанне ў студыі пры тэатры пад кіраўніцтвам Вячаслава Іназемцава.

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>