БЕЛАРУСКІ СВАБОДНЫ ТЭАТР

Пятница, Август 14, 2015 | ТЭГІ:

“Беларускі Свабодны тэатр” — андэграўндны тэатральны праект беларускіх прафесійных акцёраў, рэжысёраў, драматургаў, які ўваходзіць у Еўрапейскую тэатральную канвенцыю.

“Свабодны тэатр” быў заснаваны 30 сакавіка 2005 года Мікалаем Халезіным і Наталляй Калядой. У маі 2005 год да “Свабоднага тэатра” увайшоў рэжысёр Уладзімір Шчэрбань.

У Беларусі тэатр не мае ні сцэны, ні памяшкання для рэпетыцый, ні дзяржаўнай падтрымкі. У Беларусі спектаклі праходзяць пераважна на прыватных кватэрах. Так, падчас прэм’ернага паказу спектаклю французскага рэжысёра Крысціяна Бенедэці па п’есе Эдварда Бонда “Адзінаццаць кашуль” у жніўні 2007 года супрацоўнікамі праваахоўных органаў былі затрыманыя ўсе гледачы і акцёры “Свабоднага тэатра”. Халезіна некалькі разоў арыштоўвалі за выступы з крытыкай беларускіх улад.

Спектаклі “Свабоднага тэатра” пабывалі з гастролямі ў Рызе, Маскве, Магілёве, Барысаве, Літве, Фінляндыі, Польшчы, Германіі і Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША. “Свабодны тэатр” выступаў на лепшых пляцоўках Еўропы, такіх як Шведскі каралеўскі тэатр і прымаў удзел у самых прэстыжных еўрапейскіх фестывалях — такіх, як Тэатральнае біенале ў Вісбадэне, фестываль Еўрапейскай тэатральнай канвенцыі ў Сент-Эцьене. У маі 2007 года “Свабодны тэатр” запрошаны Парыжскім тэатрам пад кіраўніцтвам Крысціяна Бенедэці на месячныя гастролі ў Парыж. У пачатку мая “Свабодны тэатр” прыняў удзел у фесце “Пасаж” у Нансі.

“Свабодны тэатр” падтрымліваюць выдатныя творцы сучаснасці: Том Стопард, Вацлаў Гавел. Нобелеўскі лаўрэат Гаральд Пінтэр яшчэ пры жыцці даў тэатру права пастаноўкі ўсіх сваіх п’ес.

У снежні 2010 года Свабодны тэатр паказаў у адным з найбуйнейшых тэатраў Вялікабрытаніі, лонданскім “Young Vic” 2 спектаклі — “Спасцігаючы каханне” і “Лічбы”. Удзел у пастаноўцы прынялі знакамітыя брытанскія акцёры Джуд Лоў, Іан Маккелен, Сэмюэль Уэст і іншыя[1].

Удзельнікі тэатра праводзілі неаднаразовыя акцыі пратэсту супраць парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў Нью-Ёрку і Лондане. Лаўрэат прэміі Французскай Рэспублікі ў вобласці абароны правоў чалавека. Лаўрэат тэатральнай прэміі “Еўропа — тэатру” (красавік 2008, грэчаскія Салонікі)

Крыніца // Вікіпедыя
На вокладцы // сцэна са спектакля “Зямля-2”, рэж. У.Шчэрбань

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>