КРЫЛЫ ХАЛОПА

Вторник, Апрель 14, 2015 | ТЭГІ:

“Крылы Халопа” (з 2001 па 2011гг. — “Свабодны тэатр”) — незалежны альтэрнатыўны тэатр, адзін з нешматлікіх альтэрнатыўных тэатраў у Беларусі. Створаны ў 2001 годзе як суполка людзей, аб’яднаных палітычнымі і творчымі поглядамі. Асноўная перадумова ўзнікнення тэатра — крытычны погляд на навакольную рэчаіснасць, рэакцыя на палітычную сітуацыю і жаданне аб’яднання мастацтва і актывізму. Сваёй галоўнай мэтай тэатр ставіў стварэнне платформы для ТВОРЧАЙ дзейнасці людзей, якія выступаюць супраць чалавечай разрозненасці, прыгнёту і гвалту, для пераадолення сітуацыі вымушанага маўчання, пасіўнасці і дэпрэсіі грамадства.

Тэатр пачынаўся з вулічных мастацкіх акцый і хэпенінгаў. З 2001 па 2008 гады рэалізаваў больш за 15 акцый.

Цягам 2001-2011 гг. тэатр стварыў 8 спектакляў (у тым ліку 4 вулічныя), якія розняцца стылістыкай, візуальнай мовай і метадам працы над імі. Гэта спектаклі па творах Данііла Хармса, Янкі Купалы, Франца Кафкі і ўласных сцэнарах. Стылістыка спектакляў аб’ядноўвае элементы нямецкага экспрэсіянізму і тэатра Брэхта, традыцыйнага ўсходняга тэатра і клаўнады, пантамімы і дадаістычнага гумару…

Тэатр “Крылы Халопа” — адзін з нешматлікіх у Беларусі вулічных тэатраў. У сваіх вулічных спектаклях ён сумяшчае прыёмы традыцыйнага вулічнага тэатра (хадулі, маскі, жывы агонь, жывая музыка), элементы хэпенінгу, клаўнады, выразнасць усходняга тэатра і трошкі кінематографа. Тэатральную адукацыю «Крылы Халопа» атрымліваў непасрэдна ў залах тэатраў Польшчы (Teatr Osmego Dnia, Biuro Podrózy, Akademia Ruchu, Remus, Wegajty…), дацкіх (Teatret OM, Odin Teatret) ды іншых тэатраў (Teatro Nukleo (Італія), Living Theatre і інш.).

У 2006-2008 гг. «Свабодны тэатр» удзельнічаў у праектах анімацыі культуры ў Варшаве сумесна з варшаўскім Remus. Тэатр працаваў з дзецьмі і падлеткамі ў самым «цяжкім» раёне Варшавы – Празе, у лагеры для чачэнскіх бежанцаў у Лініне пад Варшавай, у рэабілітацыйных цэнтрах і з недзеяздольнымі людзьмі.

Са снежня 2011 года «Свабодны тэатр» змяніў назву – “Крылы Халопа”.

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>