ФЕСТЫВАЛЬ АДУКАЦЫІ І МАСТАЦТВА ARTES LIBERALES 2015

Пятница, Март 27, 2015 | ТЭГІ: адукацыя , афіша , выстава

З 31 сакавіка да 17 красавіка 2015 году ў галерэі “Ў” (Мінск) у чацвёрты раз будзе праходзіць мастацка-адукацыйны праект ARTES LIBERALES. На гэты час прастора галерэі зноў ператворыцца ў адкрыты універсітэт — даступны ўсім і кожнаму.

Artes Liberales 2015 — Time Code
Фестываль адукацыі і мастацтва, 31.03 — 17.04.2015, Мінск

ARTES LIBERALES – гэта каля 50 мерапрыемстваў: выставы, лекцыі, дыскусіі, майстар-класы, прэзентацыі, перформансы, канцэрты і кінапаказы.

ARTES LIBERALES – гэта фестываль ідэй і арт-праектаў, створаных маладымі людзьмі, якія вывучаюць вольныя мастацтвы і імкнуцца прапанаваць сваё бачанне навакольнай рэчаіснасці ў мастацкай і медыяльнай форме.

Асноўны фокус праекта ў 2015 годзе — Time Code:

Панятак “таймкоду” непарыўна звязаны з гісторыяй кіно і іншых візуальных медыя, які вызначае рытмы і рэжымы “мантажнага бачання” сучаснага чалавека. Аднак мы выкарыстоўваем гэты, тэхнічны па сваёй сутнасці, панятак у якасці ўсёабдымнай філасофскай метафары (як сімвалічны Код Нашага Часу), якая дазваляе асэнсаваць стасункі сучаснага чалавека з Часам.

Падзеі Artes Liberales 2015 складаюць тэматычныя блокі:

“Усходне-еўрапейскае мастацтва ў крызісныя часы”:

Майстар-клас “Куратарства ва ўмовах крызісу” і лекцыя “Мастацтва і нацыяналізм ва Усходняй Еўропе” (Эдыт Андраш), дыскусія “Нацыянальны павільён на Венецыянскай Біенале (з удзелам куратараў беларускага і літоўскага павільёнаў Біенале 2015 года — Аляксея Шынкарэнкі і Вітаўтаса Міхелкявічуса), лекцыя „У сінхратроне даследванняў Усходняй Еўропы: беларускае мастацтва ў параўнальнай перспектыве“ (Лена Прэнц і Аляксей Барысёнак), паказ фільма Марты Папіводы „Работнік культуры 3 ў 1“, лекцыя Мільяны Істыянавіч „Temporary Forever“ і інш.

„Савецкі атамны праект: перыяд напаўраспаду“:

Даследчая выстава „Крытычная зборка: людзі і атамы“ на аснове „Обнінскага лічбавага праекта“ (куратары — Галіна Арлова і Наталля Ненарокамава), лекцыя „Атам ў СССР: ядзерная энергия у масавай культуры Савецкага Саюза“ (Максім Жук), лекцыя „Ядзерны асамбляж: дзеля чаго даследчыкам выстава?“ (Галіна Арлова), „Чарнобыля ніколі не было: нябачны бок мірнага атама“ (Андрэй Сцяпанаў), лекцыя Аксаны Гайко аб дакументальным тэатры (па матэрыялах спектаклю „Чарнобыль“), лекцыя Сцяпана Стурэйкі: „Ігналінская АЭС — выпрабаванне спадчынай“.

„Flashback/Flashforward: Медыя і Час“:

Дыскусія аб сучасным малабюджэтным (караткаметражным) і эксперыментальным кіно, майстар-клас „Free run/Record run.Timecode“ (Артурас Букаўскас), прэзентацыя анімацыйных фільмаў „Шапэн“ і „Штраус“, дыскусія „Час анімацыі“ (Ірына Кадзюкова), лекцыя-перформанс „Сімпозіум з нагоды часу“ (Вітаўтас Міхелкявічус), лекцыя „Выгнанне Духа (Часу)! Фрыдрых Кітлер пра медыя і час“ (Кястас Кірцікліс), майстар-клас „Візуалізацыя ведаў: інфаграфіка ў СМІ“ (Вадзім Шмыгаў) і інш.

„Узрост полу“ — цыкл мерапрыемстваў Цэнтра гендарных даследванняў ЕГУ:

Лекцыя „Прадпрымальныя бабулі„: гендар, узрост і крос-гранічная мабільнасць“ (Вольга Сасункевіч), лекцыя „Апошнія магіканкі: пол, узрост і захаванне стараверскай тоеснасці“ (Уладзіслаў Іваноў), „Для тых каму за… Парадоксы ўзросту жанчыны“ (Ганна Шадрына), прэзентацыя гендарнай бібліятэкі ў Мінску.

„Рытмы часу і прасторы“:

Інсталяцыя „Synthesizer“ і майстар-клас пра інтэрактыўныя інсталяцыі і вылічальный дызайн архітэктурнага асяроддзя (архітэктурная суполна Monogroup, аўдыё-відэа-перформанс „Choven“ і лекцыя „Украінская электра-акустычная музыка — вытокі і фармаванне“ (Ала Загайкевіч), лекцыя „Рытманаліз: картаграфаванне і рытмічная разнастайнасць прастораў“ (Бэнджамін Коўп), аўдыё-перформанс Вольгі Гапеевай і Змітра Ладзеса, дыскусія „Гукавыя ландшафты цела“, лекцыя Андрэя Савіцкага „Праграмаванне для музыкаў і медыя-мастакоў“, канцэрт Аляксея Усіновіча у Мінскім Планетарыі, прэм’ера інтэрактыўнага альбому Канстанціна Яськова і Алеся Цурко „Zona Opus Posth“, канцэрт гурта „НагУаль“ і інш.Нашы контакты \ інфа-рэсурсы:

Кіраўнік праекта — Альміра Усманава

Куратары: Павел Няхаеў, Вольга Салахеева, Галіна Арлова, Наталля Ненарокамава

Каардынатар — Кірыл Калбаснікаў

E-mail: artesliberales.by@gmail.com

Сайт: http://artes-liberales.by

Facebook: http://facebook.com/Artes.Liberales.Belarus
YouTube: http://youtube.com/user/ArtesLiberalesBY

Падрабязней пра праект:

Канцэпцыяhttp://artes-liberales.by/ru/2015-edition/idea/

Праграма і каляндар — http://artes-liberales.by/ru/2015-edition/program/

Усе падзеіhttp://artes-liberales.by/ru/2014-edition/

Гісторыя праекта: 2014, 2013, 2012

Партнёры Artes Liberales 2015:

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (Вільнюс), Галерэя “Ў”, Музей Заіра Азгура, Мінский Планетарый, арт-прастора ЦЭХ, Цэнтр фатаграфі, музычная суполка Foundamental Network, Платформа перфарматыўных практык “зЕрне”.

artes-slide_workshop

Artes Liberales 2014

 

ПРАГРАМА (* у праграме магчымыя змены)

31.03, Аўторак — Адкрыццё

18.00 Адкрыццё Artes Liberales 2015. Уступная лекцыя Альміры Усманавай.

19.00 Лекцыя Эдыт Андраш (Венгрыя): “Democracy Under Construction. Pardon Our Appearances. Art and nationalism in the Post-Socialist countries” (на англійскай мове)

01.04, Серада

19.00 Майстар-клас Эдыт Андраш (Венгрыя) для куратараў: ‘Curating in the Time of Crisis. Unorthodox practices’. (на англійскай мове, па запрашэннях).

02.04, Чацвер

17.00 Лекцыя Сцяпана Стурэйкі: «Ігналінская АЭС — выпрабаванне спадчынай. Рэфлексіі пасля візіту»

18.00 Лекцыя Аксаны Гайко (Брэст): “Дакументальны тэатр (на прыкладзе спектаклю “Чарнобыль”)”

19.30 Майстар-клас архітэктурнай суполкі Monogroup: “Інтэрактыўныя інсталяцыі і вылічальнаму дызайну архітэктурнага асяроддзя”

03.04, Пятніца

17.00 Сумесная лекцыя Аляксея Барысёнка і Лены Прэнц: “У сінхратроне даследванняў Усходняй Еўропы: беларускае мастацтва ў параўнальнай перспектыве”

18.30 Лекцыя Андрэя Савіцкага: “Праграмаванне для музыкаў і медыя-мастакоў: ад open-source да камерцыйнага прадукта”

20.00 Лекцыя Алы Загайкевіч (Украіна): “Украінская электра-акустычная музыка — вытокі і фармаванне”

04.04, Субота

16.00 Майстар-клас Артураса Букаўскаса (Літва): “Free run/Record run.Timecode”

18.00 Лекцыя Мойры О’Кіф (ЗША): “Запавольванне: Фатаграфія, тэхналогіі і мастацтва ў візуальнай навуковай камунікацыі”

20.00 Ала Загайкевіч (Украіна): аўдыё-відэа-перформанс “CHOVEN”

05.04, Нядзеля

16.00 Майстар-клас Артураса Букаўскаса (Літва): “Free run/Record run.Timecode”

18.00 Круглы стол “Гукавыя ландшафты цела”: Вольга Гапеева, Зміцер Ладзес і інш.

20.00 Вольга Гапеева & Aortha (Зміцер Ладзес): аўдыё-перформанс “Скрыптарытмія”

06.04, Панядзелак (у Центры фатаграфіі)

17.00 Лекцыя Ягора Шавялёва (Расія): “Метадалогія на экране: візуалізацыя ў Digital Humanities” 

19.00 Лекцыя Андрэя Вазьянава (Расія): “Код “прадаўжэнне”: біяграфія інфраструктур гарадскога электрычнага транспарта Данбаса 2000-х”

 07.04, Аўторак

17.00 Адкрыццё выставы “Крытычная зборка: Людзі і атамы”

18.00 Лекцыя па выставе — “Ядзерны асамбляж: дзеля чаго даследчыкам выстава?” Галіна Арлова (Расія)

19.00 Кінапаказ і дыскусія: “Работнік культуры 3 ў 1” — Марта Папівода (Сербія/Македонія)

08.04, Серада

“Узрост полу”: цыкл мерапрыемстваў, арганізаваны Цэнтрам гендарных даследванняў ЕГУ

17.00 Паказ відэа «Ба» — Таня Сяцко (Беларусь)

17.30 Прэзентацыя даследванняў:

Вольга Сасункевіч — “Прадпрымальныя бабулі”: гендар, узрост, і крос-гранічная мабільнасць”

Уладзіслаў Іваноў — «Апошнія магіканкі»: пол, узрост і захаваньне стараверскай тоеснасьці»

Ганна Шадрына — “Для тых каму за… Парадоксы ўзросту жанчыны”

Мікалай Гарбачоў — Дзеці 404: канструяванне падлеткавай ЛГБТК-сэксуальнасці”

19.00 Прэзентацыя Тані Сяцко і Вольгі Пятруковіч: “Гендэрная бібліятэка (Gender library. 18+)”

19.30 Дыскусія на тэму “Праблемы ўзросту і гендэра ў Беларусі” з удзелам Тані Сяцко, Вольгі Пятруковіч, Вольгі Сасункевіч, Уладзіслава Іванова, Ганны Шадрынай і Мікалая Гарбачова

09.04, Чацвер

17.00 Лекцыя Таццяны Шчытцовай

19.00 Круглы стол “Небюджэтнае кіно” з удзелам Аляксандры Ігнатовіч, Кацярыны Дробыш, Наталлі Ненарокамавай і Мікіты Лаўрэцкага.

10.04, Пятніца

17.00 Лекцыя Максіма Жука: “Атам у СССР: ядзерная энэргія ў масавай культуры Савецкага Саюзу”

18.30 Лекцыя Вікторыі Канстанцюк і Галіны Русецкай: “Бессвядомае (і) час”

20.00 Лекцыя Мільяны Істыянавіч (Чарнагорыя): “Temporary Forever” (на англійскай мове)

11.04, Субота

15.00 Лекцыя Дзмітрыя Бойчанкі: “Смерць пасярэдніка: крытыка штучнага інтэлекта”

16.00 Адкрыццё выставы Мільяны Істыянавіч у Музее Азгура (Мінск, вул. З.Азгура, 8)

Вечар у Планетарыі:

18.00 Дыскусія на тэму “Дасягненні беларускай касманаўтыкі”

21.00 Канцэрт: Аляксей Усіновіч ў Планетарыі

12.04, Нядзеля

16.00 Лекцыя Вадзіма Шмыгава: “Візуалізацыя ведаў: інфаграфіка ў СМІ”

17.00 Практыкум Вадзіма Шмыгава: “Візуалізацыя ведаў: інфаграфіка ў СМІ”

19.00 Канцэрт: Канстанцін Яськоў і Алесь Цурко прадстаўляюць інтэрактыўны альбом ‘Zona Opus Posth’

13.04, Панядзелак (у арт-цэнтры ЦЭХ)

17.00 Лекцыя Андрэя Горных: “У пошуках страчанага часу”: Пруст — close reading

19.00 Лекцыя Андрэя Лянкевіча

14.04, Аўторак

16.00 Лекцыя Андрэя Сцяпанава: “Чарнобыля ніколі не было” ці нябачны бок мірнага атама”

17.00 Круглы стол “Час анімацыі” з удзелам Ірыны Кадзюковай, Альміры Усманавай і інш.

19.00 Прэзентацыя часопіса “Топас”

15.04, Серада

18.00 Лекцыя Кястаса Кірцікліса: “Выгнанне Духа (Часу)! Фрыдрых Кіттлер пра медыя і час” (на англ. мове)

20.00 Лекцыя-перформанс Вітаўтаса Міхалкявічуса: “Сімпозіум з нагоды часу” (на англ. мове)

16.04, Чацвер

18.00 Дыскусія на тэму “Нацыянальны павільён на Венецыянскай біенале” з удзелам куратараў беларускага і літоўскага Нацыянальных павільёнаў на Біенале 2015 — Аляксея Шынкарэнкі і Вітаўтаса Міхалкявічуса.

20.00 Прэзентацыя праекта “Картаграфаванне: дызайнеры і архітэктары. Частка 1” з удзелам Бэна Коўпа, студэнтаў факультэта дызайна ЕГУ і студэнтаў факультэта архітэктуры Віленскай Акадэміі мастацтваў.

17.04, Пятніца

17.00 Прэзентацыя праекта “Картаграфаванне: Вільнюс, Вісагінас, Мінск. Частка 2” з удзелам Бэна Коўпа і Андрэя Карпекі

19.00 Закрыццё фестывалю

20.00 Канцэрт: гурт НагУаль

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>