“ЛОНДАН” МАКСІМА ДАСЬКО АТРЫМАЎ ГРАН-ПРЫ КОНКУРСА КОНКУРСАЎ

Среда, Март 25, 2015 | ТЭГІ: конкурс , новая п'еса

Падведзеныя вынікі Конкурса конкурсаў 2015, фестываля рускамоўнай драматургіі ў межах Міжнароднай тэатральнай прэміі “Залатая маска” ў Маскве.  

З дзесяці лепшых тэкстаў сезону 2014-2015 журы выбрала пераможцаў. Гледачы, якія прачыталі п’есы, таксама ўдзельнічалі ў галасаванні.

Таким чынам:

Гран-пры — “Лондан” Максіма Дасько (Беларусь)
Першае месца — “Крама” Олжаса Жанайдарава (Расія)
Выбар гледачоў — “Хач” Ульяны Гіцаравай (Расія)

Максім Дасько. Фота М.Халезіна

Максім Дасько. Фота М.Халезіна

Максім Дасько. Нарадзіўся ў 1987 годзе ў Мінску. Па адукацыі радыёінжынер. З 2003 года займаецца фатаграфіяй. Жыве і працуе ў Мінску. Першыя драматургічныя тэксты стварыў у 2013 годзе.

Тэксты “Титан”, “Радио “Культура”, “И сострадание вмиг открылось ей” (зборнік мастацкіх тэкстаў “Ноябрь 13”) атрымалі Першую прэмію, а таксама Гран-пры на VII Міжнародным драматургічным конкурсе “Свабодны тэатр (2014). Напрыканцы 2014 года Беларускі свабодны тэатр прэзентаваў прэм’еру спектакля  “Зямля№2” па тэкстах “Титан”, “И сострадание вмиг открылось ей” і “Лондан” (рэж. У.Шчэрбань).

Пра спектакль “Зямля№2” чытаць ТУТ.

Тэксты Максіма Дасько у нашай БІБЛІЯТЭЦЫ.

Пакінуць каментар

Ваш email адрас не будзе апублікаваны.

Магчыма выкарыстоўваць HTML тэгі і атрыбуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>